аўторак, 21 траўня 2013, Менск 10:55

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

У Берасьці дэмакраты зладзілі першамайскую акцыю

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Берасьцейскія актывісты БСДП(Г), АГП, партыі «Справядлівы сьвет», прафсаюзу РЭП і Свабоднага прафсаюзу беларускага зладзілі акцыю да Міжнароднага дня салідарнасьці працоўных.

Некалькі дзесяткаў актывістаў прайшлі цэнтральнымі вуліцамі ў парк культуры і адпачынку імя 1 Траўня. Удзельнікі акцыі несьлі партыйныя сьцяжкі, бел-чырвона-белыя стужкі й балёнікі. Па дарозе яны раздавалі мінакам віншавальныя паштоўкі.

Як апавёў кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП(Г) Ігар Маслоўскі, акцыя прайшла мірна і без затрыманьняў:

«Мы хацелі правесьці акцыю ў больш шырокім фармаце, дзеля чаго загадзя падавалі заяўку на дэманстрацыю і мітынг у гарвыканкам. Аднак улады забаранілі нам яе праводзіць — яны забараняюць ушаноўваць Міжнародны дзень салідарнасьці працоўных цягам дзесяці гадоў».

Спадар Маслоўскі кажа, што ўлады мэтанакіравана падмяняюць сьвята салідарнасьці працоўных сьвятам працы:

«Афіцыйна сьвята так і называецца — Дзень працы. Аднак мы сьвяткуем яго як Міжнародны дзень салідарнасьці працоўных. Бо салідарнасьць працоўных вельмі важная катэгорыя. Будзе салідарнасьць — ня будзе дыскрымінацыі працоўных. Тады будзе гарантаваным і права на працу».

Чытайце таксама

Торы дамовіліся падтрымаць законапраект пра гей-шлюбы

Кансэрватыўная партыя Брытаніі дасягнула кансэнсусу з лейбарыстамі адносна падтрымкі скандальнага законапраекта аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. Гэта дасьць магчымасьць накіраваць дакумэнт на разгляд у парлямэнт. >>>

У ЗША дзесяткі людзей загінулі ў выніку тарнада

Магутны ўраган, які прайшоў па прадмесьцях Аклахома-Сіці, зраўняў многія будынкі зь зямлёй. >>>

Балівія: Маралесу дазволілі балятавацца на трэці тэрмін

У Балівіі прыняты закон, які дазваляе прэзыдэнту краіны Эва Маралесу выстаўляць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах трэці раз запар. >>>

Суд Гватэмалы адмяніў вырак зрынутаму дыктатару

Канстытуцыйны суд Гватэмалы адмяніў вырак экс-прэзыдэнту краіны Хасэ Эфраін Рыас Монту, згодна зь якім ён павінен адбыць 80 гадоў у турме за генацыд. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Віталь Горад:: Берасце
01.05.2012 18:57
Мая салідарнасць. Вось малайцы. Жыве Беларусь!

Імя:: Biber Горад:: Brest
02.05.2012 14:00
Какая разница: День груда или день солидарности. Власти отказали в проведении акции, но они вышли. Нарушили закон и гордятся этим.
Так скоро убийцы будут по улицам головами жертв размахивать.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

21 траўня 1771 у Парыжы адкрытыя могілкі Пэр-Ляшэз

З жыхароў Пэр-Ляшэз можна скласьці горад. Можна — энцыкляпэдыю. Можна — Кнігу лёсаў. Можна — пазл: каго не хапае, каб карцінка выглядала завершанай — і хто лішні? >>>

Севярын Квяткоўскі

Чарка на магіле, Б-Ч-Б і новыя традыцыі

24 траўня 1995 некалькі дзясяткаў маладых людзей каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта зладзілі акцыю-пэрформанс. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ