субота, 18 траўня 2013, Менск 16:41

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Ле Пэн заклікала прыхільнікаў галасаваць пустымі бюлетэнямі

Лідэр францускага Нацыянальнага фронту Марын Ле Пэн сёньня заклікала сваіх прыхільнікаў галасаваць незапоўненымі бюлетэнямі падчас другога туру прэзыдэнцкіх выбараў.

Марын Ле ПэнМарын Ле Пэн
x
Марын Ле Пэн
Марын Ле Пэн
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
"Я прагаласую пустым бюлетэнем. Я свой выбар зрабіла, вы таксама павінны зрабіць свой", - заявіла Ле Пэн, якая заняла ў першым туры трэцяе месца з 18% галасоў.

Ле Пен заклікала не падтрымліваць ні сацыяліста Франсуа Алянда, ні правацэнтрыста Нікаля Сарказі, якія выйшлі ў другі тур.

Другі тур выбараў прэзыдэнта Францыі адбудзецца 6 траўня.

Ле Пэн заявіла, што Сарказі аддаў зашмат францускага сувэрэнітэту Эўразьвязу і пашырае беднасьць сярод грамадзян рэспублікі сваёй эканамічнай палітыкай.
 
Як адзначае агенцтва  France-Presse, Ле Пэн зьбіраецца стаць новым тварам апазыцыі пры прэзыдэнце-сацыялісьце, пацясьніўшы з гэтага месца Сарказі і яго партыю "Саюз за народны рух".

Паводле сацыялягічных апытаньняў адносная большасьць выбарцаў Нацыянальнага фронту гатовая падтрымаць у другім туры Сарказі, аднак адмова ў падтрымцы з боку Ле Пэн можа стаць сур'ёзным ударам для дзейнага прэзыдэнта, які - паводле тых самых апытаньняў - пакуль адстае ад свайго суперніка-сацыяліста.

Ле Пэн заклікала сваіх прыхільнікаў сканцэнтраваць намаганьні на выбарах у Нацыянальную асамблею, якія маюць адбыцца ўжо сёлета.

Чытайце таксама

БРСМ: «Кожны беларус павінен любіць Ланскую»

18 траўня ў швэдзкім Мальмё адбудзецца фінал конкурсу «Эўрабачаньне». >>>

Вытворчую базу АЭС плянуюць здаць у верасьні

Будаўніцтва вытворчай базы па ўзьвядзеньні беларускай АЭС завершыцца ў верасьні. >>>

«Мы не чакаем, што людзі адразу пабягуць прыватызаваць кватэры»

Кіраўнік асацыяцыі «Нерухомасьць» Мікалай Прасталупаў пракамэнтаваў Свабодзе намер беларускіх уладаў перавесьці не прыватызаванае грамадзянамі жыльлё ў камэрцыйнае. Адпаведны праект указу ўжо падрыхтаваны. >>>

Пасьля Сямашкі ў Маскву зьбіраецца Мясьніковіч

Усьлед за Сямашкам у Маскву 21 траўня накіроўваецца прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч, які сустрэнецца з прэм’ерам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

18 траўня 1888 нарадзілася Ганна Барысевіч, якая пражыла 118 гадоў

Яна пасьпела пажыць пад уладай двух цароў, БНР і БССР, Леніна, Сталіна, Гітлера, зноў Сталіна, Хрушчова, Брэжнева, Чарненкі, Андропава, пасьпела сустрэць незалежнасьць і надыход дыктатуры. >>>

Валер Карбалевіч

Дзіўны дэмарш Макея

І Лукашэнка пачаў дзейнічаць у сваім звыклым стылі. Добрую волю ён прыняў за слабасьць. А са слабымі трэба размаўляць з пазыцыі сілы. То бок – даціскаць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ