панядзелак, 20 траўня 2013, Менск 22:44

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Сьвята адпачынку й таннага алькаголю

Сьвяткаваць Першамай ў беларускай сталіцы дазволілі толькі афіцыйным прафсаюзам і праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі.

x

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

Фотагалерэя Санкцыі не даюць спакою Козіку

Старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік зноў выказаўся супраць санкцый з боку Эўразьвязу.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Незалежным прафсаюзам і левым партыям праводзіць мітынгі і маёўкі Менгарвыканкам забараніў.
Сьвята адпачынку й таннага алькаголю
Загрузка
12:00:00 / -:--:--

Афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі адрапартавалі, што на мітынг на невялікай лужайцы ў парку імя Янкі Купалы сабралася больш за 27 тысяч чалавек. Калёны арганізавана падыходзілі да парку імя Янкі Купалы з Кастрычніцкай плошчы і плошчы Перамогі, а потым людзі масава сыходзілі.

Гэтыя галасы я запісала на выхадзе з парку Янкі Купалы а палове на першую, калі мітынг і сьвята толькі пачыналіся:

Карэспандэнтка: «Здавалася б, сьвята толькі пачалося а 12-й гадзіне, а я гляджу, народ масава сыходзіць. Чаму сыходзіце — з балёнікамі, са сьцяжкамі, здавалася б, у добрым настроі? Абяцалі быццам бы тут канцэрт зорак эстрады».

«Так, будзе канцэрт».

«А зьбіраецеся вярнуцца?

«Так».

Карэспандэнтка: «Вось ідзе жанчына, у якой у руках каля 20 сьцяжкоў, якія яна так і не раздала. Народ прымушалі прыходзіць, як у савецкі час на дэманстрацыі?»

«Не, самі пагаджаліся. Па жаданьні. Толькі жадаючыя».

Карэспандэнтка: «А наліваюць у гандлёвых кропках, я гляджу?»
Толькі чэргі вельмі вялікія. Мы прастаялі паўтары гадзіны.

«Так, за свае грошы. Толькі чэргі вельмі вялікія. Мы прастаялі паўтары гадзіны».

Карэспандэнтка: «Вось ідзе сьвяткаваньне, а вы ўжо сыходзіце. Чаму?»

«Мы ідзем сьвяткаваць у іншае месца».

Карэспандэнтка: «Ну а выязны гандаль зьдзіўляе коштамі. Усё тут прадаецца без гандлёвай надбаўкі. Вось павільён „Камунаркі“ — усё таньней на 15%. Каньяк — 76 тысяч за пляшку, хаця ў звычайнай краме ўжо каля 100 тысяч. Гарэлачку наліваюць, піва, шампанскае, віно. Але вельмі вялікія чэргі. І народ на гэтай гарачыні стаіць».

А на мітынгу старшыня ФПБ Леанід Козік распавёў пра сацыяльна арыентаваную дзяржаву, пра пастаяннае павышэньне заробкаў і пэнсій. І ні слова — пра праблемы, якія хвалююць людзей: пра рост цэн і павышэньне тарыфаў на ЖКГ, пра інфляцыю і кошты на жытло… Затое камуністы ўзгадалі Эўразьвяз:

«Выступаем супраць увядзеньня Эўрапейскім Зьвязам эканамічных санкцыяў у адносінах да важнейшых гаспадарчых суб’ектаў Рэспублікі Беларусь. І патрабуем зьняцьця усялякіх абмежаваньняў у супрацоўніцтве Эўрапейскага Зьвязу і Рэспублікі Беларусь».

Падтрымаў афіцыйныя прафсаюзы і праўладных камуністаў з прадстаўнікоў замежных дыпляматычных місіяў толькі амбасадар Кубы. Не было і першых асобаў краіны. Калі ў Расеі прэзыдэнт Мядзьведзеў і прэм’ер Пуцін узначалілі 100-тысячную калёну працоўных і нават папілі піва з электаратам, то кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка не наведаў сьвяточныя ўрачыстасьці, а толькі даслаў віншаваньне.

Ну а дэмакратычным сілам сьвяткаваць улады не дазволілі. Старшыня Беларускай канфэдэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук распавёў:

«Мы плянавалі і замаўлялі акцыю ў Мікашэвічах у падтрымку незалежнага прафсаюзу на „Граніце“. Мы замаўлялі мітынг на гарадзкім стадыёне, колькасьць удзельнікаў да 1 тысячы чалавек. Нам адмовілі. І левым партыям адмовілі ў правядзеньні мерапрыемства ў Менску. Мы можам казаць пра тое, што беларускія ўлады прадэманстравалі абсалютную няздольнасьць прымаць рашэньні ў дачыненьні да такіх сьвятаў, як Першамай, і для прадстаўнікоў левага блёку палітычных партыяў, і для прадстаўнікоў незалежнага прафсаюзу».

Ну а ў бальшыні беларусаў Першамай — чарговы выходны. Паколькі працоўныя дні гэтым разам не пераносілі, нават у вёску ды на лецішчы народ на адзін дзень не паехаў.

Чытайце таксама

Лукашэнка прызначае і ў панядзелкі

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў у кіраўніцтве Мінабароны, Міністэрства ўнутраных справаў і Камітэце дзяржаўнага кантролю. >>>

Аўдыё «Мой родны кут». Чытае сынтэзатар

Наколькі пасьпяховыя намаганьні ў стварэньні кампутарных праграмаў, якія чытаюць уголас беларускі тэкст? >>>

ЗША: закон і палітыка абмяжоўваюць свабоду веравызнаньня ў Беларусі

Гэтак гаворыцца ў абнародаванай сёньня сакратаром Дзярждэпартамэнту ЗША Джонам Керы штогадовай справаздачы аб свабодзе рэлігіі ў сьвеце. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

20 траўня 1954 пачало працаваць Радыё Свабода

Радыё Свабода, пачаўшыся некалі з маленькага калектыву загадкавых вайсрутэнскіх эмігрантаў, здолела зьмяніць беларускі сусьвет. Не зусім само, вядома, але здолела. >>>

Севярын Квяткоўскі

Чарка на магіле, Б-Ч-Б і новыя традыцыі

24 траўня 1995 некалькі дзясяткаў маладых людзей каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта зладзілі акцыю-пэрформанс. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ