нядзеля, 19 траўня 2013, Менск 03:31

Навіны палітвязьняў

Амністыя для Алеся Бяляцкага пад пагрозай

Вядомы праваабаронца, кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі паведаміў пра пагаршэньне ўмоваў у калёніі ў сувязі з новымі матэрыяльнымі прэтэнзіямі да яго з боку Першамайскага суду Менску.

Алесь БяляцкіАлесь Бяляцкі
x
Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пад пагрозай таксама магчымасьць датэрміновага вызваленьня Алеся Бяляцкага паводле ліпеньскай амністыі.

Вязень Бабруйскай калёніі Алесь Бяляцкі даслаў ліст свайму калегу і сябру праваабаронцу Валянціну Стэфановічу. Бяляцкі паведаміў пра праблемы, якія ў яго ўзьніклі ў сувязі з рашэньнем суду спагнаць зь яго яшчэ 140 мільёнаў рублёў пені ў дадатак да 700 мільёнаў, якія ён ўжо сплаціў.

Стэфановіч: «Гэта новая сытуацыя, якая ўскладняе становішча Алеся. У лісьце ён мне напісаў, што паколькі зноўку ёсьць да яго матэрыяльныя патрабаваньні, то „атаварка“ ў турэмнай краме будзе ўжо не на 5 базавых велічынь, а на адну. А галоўнае — узьнікае пытаньне з магчымай амністыяй. Вельмі часта ў тэксьце закону аб амністыі ўказваюць, што яна не распаўсюджваецца на тых вязьняў, да якіх ёсьць матэрыяльныя патрабаваньні, якія не пагашаныя. Як мы зараз ведаем, да 3 ліпяня будзе прымеркаваная амністыя, і Алесь Бяляцкі, калі б у яго не было такіх матэрыяльных патрабаваньняў, мог бы разьлічваць трапіць пад амністыю. Але зараз узьнікае праблема».

Днямі Алесь Бяляцкі накіраваў дадатак да нагляднай скаргі ў Менскі абласны суд, якую ён дасылаў на пачатку красавіка. Дадатак тычыцца рашэньня Першамайскага суду Менску спагнаць з праваабаронцы яшчэ 140 мільёнаў рублёў пені на тую суму грошай у пакрыцьцё стратаў, якую ён ўжо выплаціў. У 2011 годзе падаткавікі вырашылі спагнаць з Бяляцкага 350 мільёнаў, потым гэтыя выплаты былі праіндэксаваныя да 700 мільёнаў, а цяпер суд пастанавіў спагнаць з праваабаронцы яшчэ 140 мільёнаў. Валянцін Стэфановіч лічыць гэтыя дзеяньні незаконнымі:
Пеня магла быць, але індэксацыю сумы суд зрабіў абсалютна адвольна і незаконна.

«Пеня магла быць, але індэксацыю сумы суд зрабіў абсалютна адвольна і незаконна, паколькі Падатковы кодэкс прадугледжвае толькі адзін варыянт мадэрнізацыі запазычанасьці — гэта пеня, больш ніякіх індэксацый быць ня можа».

Калі адбудзецца разгляд нагляднай скаргі яшчэ невядома. Касацыйная скарга праваабаронцы на прысуд не была задаволеная.

У лісьце Валянціну Стэфановічу Алесь Бяляцкі падрабязна апісаў свой працоўны дзень у калёніі. Аказваецца, ён вельмі напружаны.

Стэфановіч: «Шмат часу ў яго займае праца. Фактычна вольнага часу ў яго не застаецца. Працуе на ўпакоўцы швэйных вырабаў, пальчатак ды рукавіцаў. Потым рознае самаабслугоўваньне, трэба прыбіраць і гэтак далей. Тры праверкі за дзень. Піша, што гэта забірае амаль увесь вольны час, ня шмат часу на тое, каб чытаць кнігі ці пісаць лісты. Тэлевізар ён фактычна таксама не глядзіць. Увечары засынае вельмі хутка, бо за дзень моцна стамляецца. А ў 5:30 раніцы зноўку пад’ём і зноўку на працу і гэтак далей».

Не гледзячы на занятасьць, Алесь Бяляцкі ўсё ж знаходзіць час ліставацца зь сябрамі і сваякамі.

Жонка палітвязьня Натальля Пінчук: «У Алеся асаблівых навінаў няма. Прыйшлі сёньня ад яго лісты, але гэта лісты сыну. І мне даслаў паштоўку».

Праваабаронца быў асуджаны на 4,5 году зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні вялікіх прыбыткаў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Алеся Бяляцкага палітвязьнем.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Солдат
01.05.2012 22:40
"Амнicтыя пад пагрозай..."
Звучит прямо как:"Демобилизация в опасности". :)

Імя:: мнение
01.05.2012 23:07
Если откроют счёт и будут постоянно публиковать сведения о притоке денег, то, вполне возможно, люди соберут эту сумму, несмотря на нищету. Не такая уж она и большая по сравнению с массой сочувствующих

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

19 траўня 1925 нарадзіўся Пол Пот

У пачатку пяцідзясятых гадоў малады камбаджыец Салот Сар паехаў у Парыж вывучаць радыёэлектроніку. Але вучоба яму вельмі хутка абрыдла >>>

Валер Карбалевіч

Дзіўны дэмарш Макея

І Лукашэнка пачаў дзейнічаць у сваім звыклым стылі. Добрую волю ён прыняў за слабасьць. А са слабымі трэба размаўляць з пазыцыі сілы. То бок – даціскаць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ