субота, 25 траўня 2013, Менск 02:48

УСЕ НАВІНЫ / Культура

Васіль Быкаў у пасьляжыцьці

Беларускі андэграўндны моладзевы інтэрнэт-часопіс 34mag.net выдаў электронна зборнік Васіля Быкава «Пасьляжыцьцё». У кнігу ўвайшлі аповесьці і апавяданьні, якія ніколі не друкаваліся пры жыцьці аўтара.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са сьмерці Васіля Быкава, – недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменьніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасьці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі, пішуць выдаўцы.

Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісаньня. Аповесьць «Атака» і апавяданьне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесьць «Афганец» і апавяданьне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасьць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесьць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.

Пры афармленьні кнігі за аснову была ўзятая коміксавая стылістыка. Дызайн выданьня – рэфлексія выдаўцоў на тое, што адбываецца ўнутры зборніка.

Спампаваць кнігу.

Чытайце таксама

Фару Вітаўта можна склеіць

Як можна склеіць з паперы макет славутага гарадзенскага касьцёла, збудаванага шэсьцьсот гадоў таму і разбуранага савецкай уладай, паказала сёньня гісторык Тацяна Касатая. >>>

У Менску адзначылі 90 гадоў выхаду «Новай зямлі»

У Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа ў Менску 23 траўня прайшла другая сустрэча ў рамках міжнароднага літаратурнага праекта «Зямля — ​​аснова ўсёй Айчыне». >>>

«This Country Called Belarus» — замежны пашпарт Беларусі

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў і мастак Зьміцер Герасімовіч прэзэнтавалі англамоўнае выданьне сваёй кнігі «Краіна Беларусь», якая пабачыла сьвет 10 гадоў таму. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Отдельный
01.05.2012 20:39
Спасибо за новость, очень интересно!

SVABODA TV

Зона Свабоды

Відэа Ці трэба пытаць народ пра яго сьвятыні?

Доўгае рэха рэфэрэндуму 95 году. Ці можа быць мір у вайне сымбаляў? >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Хто працягне справу Казулінай? ВІДЭА І АПЫТАНЬНЕ

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

Рыкашэт. Сініца і журавель

Блог Юрыя Дракахруста «Як плённа прайграць выбары», нягледзячы на сваю арыгінальнасьць, вызначаецца рацыянальным падыходам, які шмат каму можа падацца цынічным. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ