нядзеля, 19 траўня 2013, Менск 01:35

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Любоў Кавалёва патрабуе, каб КДБ вярнуў запісы сына

Маці хоча выканаць апошнюю волю свайго сына, Уладзіслава Кавалёва, абвінавачанага ў тэрарызьме і расстралянага паводле выраку Вярхоўнага суду.

Фрагмэнт ліста Ўладзіслава Кавалёва
Фрагмэнт ліста Ўладзіслава Кавалёва
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Яна лічыць сьледзтва і суд па справе тэракту ў менскім мэтро неаб’ектыўнымі і непераканаўчымі. І не выключае, што ў сынавых запісах могуць быць зьвесткі, якія КДБ хавае ад грамадзкасьці.

Любоў Кавалёва напісала скаргу на імя начальніка СІЗА КДБ. У гэтай установе Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава — абодвух затрыманых пасьля выбуху 11 красавіка 2011 году — утрымлівалі падчас сьледзтва і суду.

Пасьля выкананьня сьмяротнага прысуду родным Канавалава і Кавалёва з СІЗА КДБ даслалі поштай іхныя рэчы.
Жоўтую тэчку Ўладзіслава прыслалі пустой.
Жоўтую тэчку Ўладзіслава прыслалі пустой.

Паводле пасьведчаньня аб сьмерці, выдадзенага ЗАГСам, Уладзіслава Канавалава расстралялі 15 сакавіка. 22 сакавіка праз пошту маці атрымала пакунак з рэчамі сына. Там былі адзеньне, абутак, прадметы гігіены, прадукты, якія засталіся неспажытымі, і нават чыстыя капэрты і паштоўкі, якія Ўладзіслаў не пасьпеў адправіць.

Даслалі і жоўтую плястыкавую тэчку, куды ён складваў паперы з сваімі нататкамі. Але яе даслалі пустую. Між тым у адным зь лістоў Уладзіслаў вельмі прасіў захаваць ягоныя запісы, кажа яго маці. Яна патрабуе, каб нататкі вярнулі:
Гэта апошняя воля майго сына — каб я тую тэчку захавала.

«Гэта апошняя воля майго сына — каб я тую тэчку захавала. Гэта тая самая жоўтая тэчка, зь якой ён штодня быў у судзе. Нам даслалі яе пустую. Усе дакумэнты забралі і не аддалі. Тэчка знаходзілася ў СІЗА КДБ, і цягам 15 дзён яны мусяць мне даць адказ».

Маці можа толькі меркаваць, што за паперы былі ў жоўтай тэчцы, і зь якой прычыны іх не аддалі сваякам:

«Улад штодня рыхтаваўся да судовых пасяджэньняў, і ў гэтай тэчцы былі штодзённыя запісы. Я ня ведаю, чаму КДБ іх не аддае. Верагодна, там былі і іншыя нататкі. Сын жа знаёміўся з матэрыяламі справы ўжо і пасьля суду. А магчыма, там былі запісы пра нейкія парушэньні, зьбіцьцё, катаваньні, якія прымянялі ў дачыненьні да хлопцаў».

Паводле Вярхоўнага суду, павінна быць зьнішчана большасьць рэчавых доказаў па справе тэракту ў менскім мэтро, у тым ліку інструмэнты і прылады з падвалу і кватэры Дзьмітрыя Канавалава, сшыткі з запісамі, кампакт-дыскі, прадметы, знойдзеныя ў целах пацярпелых ад тэрактаў, ды іншыя рэчы. Але суд пастанавіў вярнуць бацькам Канавалава і Кавалёва іх дакумэнты і асабістыя рэчы.

Любоў КавалёваЛюбоў Кавалёва
x
Любоў Кавалёва
Любоў Кавалёва
Між тым маці Ўладзіслава Кавалёва не даслалі ні сынавых запісаў, ні афіцыйнага дакумэнту пра тое, што яны будуць альбо захаваныя ў матэрыялах завершанай справы, альбо зьнішчаныя ў прадугледжаным заканадаўствам парадку.

Таму Любоў Кавалёва не выключае, што дакумэнты з жоўтай тэчкі проста кімсьці скрадзеныя. Ці зь нейкімі спэкуляцыйнымі мэтамі, ці зь іншых намераў.

Калі зь СІЗА КДБ ня прыйдзе ўцямнага адказу пра лёс сынавых запісаў, маці расстралянага Ўладзіслава Кавалёва гатовая ініцыяваць расьсьледаваньне іх зьнікненьня. Бо лічыць, што яны могуць спатрэбіцца ў тым выпадку, калі ў справе менскага тэракту адкрыюцца новыя акалічнасьці і сьледзтва будзе адноўлена. Любоў Кавалёва спадзяецца на хаця б пасьмяротную рэабілітацыю сына, якога лічыць несправядліва абвінавачаным у тэрарызьме.

Чытайце таксама

Ужо сёньня, 19 траўня: У Менску забаўляюцца на Карла Маркса; нарадзіўся Ататурк

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі. >>>

Мультымэдыі На волю выйшаў журналіст Аляксандар Ярашэвіч

Яго прыйшлі сустракаць больш за 20 чалавек. >>>

Фотагалерэя У цэнтры Стакгольму «гулялі з дыктатарам»

18 траўня ў цэнтры Стакгольму адбыўся пікет і флэшмоб за перанос Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 года зь Беларусі ў любую іншую краіну. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Петровский Горад:: Минск
02.05.2012 08:37
Корреспонденты РС, подспудно вбрасывая в публикациях мысли о "невиновности мальчишек", подвергают потенциальной опасности меня и членов моей семьи. Поэтому считаю себя вправе адекватно и соответственно относиться и обращаться с работниками РС в Беларуси.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

19 траўня 1925 нарадзіўся Пол Пот

У пачатку пяцідзясятых гадоў малады камбаджыец Салот Сар паехаў у Парыж вывучаць радыёэлектроніку. Але вучоба яму вельмі хутка абрыдла >>>

Валер Карбалевіч

Дзіўны дэмарш Макея

І Лукашэнка пачаў дзейнічаць у сваім звыклым стылі. Добрую волю ён прыняў за слабасьць. А са слабымі трэба размаўляць з пазыцыі сілы. То бок – даціскаць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ