субота, 25 траўня 2013, Менск 20:39

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Армянскі камуніст заступіўся за Лукашэнку

Экс-прэзыдэнт Арменіі Лявон Тэр-ПетрасянЭкс-прэзыдэнт Арменіі Лявон Тэр-Петрасян
x
Экс-прэзыдэнт Арменіі Лявон Тэр-Петрасян
Экс-прэзыдэнт Арменіі Лявон Тэр-Петрасян
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Крытычныя выказваньні Лявона Тэр-Петрасяна ў дачыненьні да Беларусі беспадстаўныя. Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам Навінаў Арменіі заявіў першы сакратар ЦК кампартыі Арменіі Рубэн Таўмасян.

Нагодай стала заява лідэра Армянскага нацыянальнага кангрэсу Лявона Тэр-Петрасяна, які напярэдадні ў рамках перадвыбарчай агітацыі ў эфіры Грамадзкага тэлебачаньня сказаў, што лічыць праведзеныя пры яго прэзыдэнцтве ў пачатку 90-ых лібэральныя рэформы, у прыватнасьці, лібэралізацыю коштаў, правільнымі. У адваротным выпадку Арменія, паводле яго слоў, засталася б такой краінай, як Беларусь, дзе не праведзена ніякіх рэформаў.

Як падкрэсьліў кіраўнік кампартыі Арменіі, сярод рэспублік былога Савецкага Саюзу Беларусь зьяўляецца адзінай, дзе дзякуючы палітыцы лібэралаў 90-ых гадоў не разрабаваная ўся эканоміка, у краіне цалкам выкараненая карупцыя, практычна няма беспрацоўя, працуе прамысловасьць, ня зьменшылася колькасьць расейскіх школ, як гэта адбылося ў Армэніі падчас прэзыдэнцтва Тэр-Петрасяна. «Апошнія выказваньні Тэр-Петрасяна абумоўленыя яго хранічным поглядам у бок Захаду і не зьяўляюцца навіной», -- сказаў Таўмасян.

Чытайце таксама

У Тбілісі патрабуюць пакараць гамафобаў

У Тбілісі ў суботу зноў адбыліся акцыі прыхільнікаў абароны правоў ЛГБТ-супольнасьці і іх праціўнікаў. >>>

Лукашэнка пазьбягае партнэраў па АДКБ?

Кіраўнікоў Беларусі і Армэніі ня будзе на нефармальным саміце Арганізацыі дамовы калектыўнай бясьпекі (АДКБ), якая пройдзе ў Бішкеку 27-28 траўня. >>>

У Швэцыі працягваюцца пагромы

У Швэцыі хваляваньні імігранцкай моладзі, якія доўжацца амаль тыдзень, перакінуліся са сталіцы ў ваколіцы. >>>

Сьмяротніца параніла паліцэйскіх у Махачкале

Колькасьць пацярпелых пры выбуху ў Махачкале каля будынку МУС Дагэстану ўзрасла да 15. У іх ліку 5 супрацоўнікаў паліцыі. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Зона Свабоды

Відэа Ці трэба пытаць народ пра яго сьвятыні?

Доўгае рэха рэфэрэндуму 95 году. Ці можа быць мір у вайне сымбаляў? >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Хто працягне справу Казулінай? ВІДЭА І АПЫТАНЬНЕ

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

Рыкашэт. Сініца і журавель

Блог Юрыя Дракахруста «Як плённа прайграць выбары», нягледзячы на сваю арыгінальнасьць, вызначаецца рацыянальным падыходам, які шмат каму можа падацца цынічным. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ