серада, 16 красавіка 2014, Менск 10:20

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Freedom House: Беларусь у ліку 5 найгоршых ворагаў свабоды прэсы

У адной траціне краінаў на зямлі СМІ вольныя і незалежныя. Гэтак сьцьвярджае сёлетні штогадовы даклад арганізацыі Freedom House.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У дакладзе «Свабода прэсы 2012: Глябальны агляд незалежнасьці СМІ» адзначаецца, што зь ліку 197 краінаў і тэрыторый, у якіх вывучалася свабода выказваньняў, 66 (33,5%) належыць да катэгорыі «свабодных», 72 (36,5%) да катэгорыі «часткова свабодных» і 59 (30%) да катэгорыі «несвабодных».

Беларусь у гэтым рэйтынгу традыцыйна фігуруе сярод краінаў, дзе стан свабоды СМІ найгоршы — яна клясыфікаваная на 193-м месцы з агульнага ліку 197 краінаў і тэрыторый. Горай са свабодай прэсы, чым у Беларусі, толькі ў Эрытрэі, Узбэкістане, Туркмэністане і Паўночнай Карэі.

Пра гэтыя краіны, названыя ў дакладзе «найгоршымі з найгоршых», аналітыкі Freedom House адзначылі:

«Восем найгоршых краін рэйтынгу, якія атрымалі балы ў прамежку ад 90 да 100, гэта Беларусь, Куба, Экватарыяльная Гвінэя, Эрытрэя, Іран, Паўночная Карэя, Туркмэністан і Узбэкістан. У гэтых дзяржавах незалежныя СМІ альбо не існуюць альбо ледзь могуць дзейнічаць, прэса зьяўляецца рупарам рэжыму, доступ грамадзян да аб’ектыўнай інфармацыі строга абмежаваны, а іншадумства здушанае пры дапамозе турмаў, катаваньняў і іншых формаў рэпрэсій».

З постсавецкіх краінаў у склад «свабодных» патрапілі Эстонія (22-е месца), Літва і Латвія; у ліку «часткова свабодных» — Грузія, Малдова і Ўкраіна. Армэнія, Кіргізстан, Таджыкістан, Азэрбайджан, Расея, Казахстан — як і раней згаданыя Беларусь, Узбэкістан і Туркмэністан — у ліку «несвабодных».

Крыстафэр Ўокер, намесьнік дырэктара Freedom House у пытаньнях стратэгіі і аналізу, камэнтуючы сытуацыю са СМІ ў Беларусі, сказаў нашаму радыё:

«Калі больш за тры чвэрці ці нават 80% насельніцтва атрымлівае навіны і інфармацыю з тэлевізіі, дык гэта сапраўды цяжкая праблема для альтэрнатыўных СМІ ― перш за ўсё, для інтэрнэт-СМІ ― каб стварыць альтэрнатыву для мэдыяльнай гегемоніі ў такой краіне, як Беларусь».

Пра незалежную прэсу ў Беларусі Крыстафэр Ўокер адзначыў:

«Перад друкаванымі СМІ стаяць велізарныя выклікі, што тычыцца  як магчымасьцяў друку газэтаў ― адзіных незалежных СМІ ў краіне ― так і спосабаў іх распаўсюджваньня. У значнай ступені ўладам у Беларусі ўдалося маргіналізаваць друкаваныя СМІ».
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Франак Нырка Горад:: Мінск
01.05.2012 16:23
Крыстафэр Ўокер, калі Вы прафесіянал сваёй справы, дык вы павінны ведаць пры падліках звычайныя рэчы матэматычнага аналізу.
Дзяржаўная і альтэрнатыўныя прэса маюць розныя мэты. Калі дзяржаўная прэса разбэшчваецца, дык альтэрнатыўная абавязкова народзіць безальтэрнатыўную ідэю, кшталту марксізму, ці нацызму, ці яшчэ там якую.
І наадварот, калі дзяржаўная ў струнку, дык альтэрнатыўная спакойна знойдзе наступныя крокі краіны, і нават свету.
Калі Наша Ніва, Народная Воля, і шмат якія недзяржаўныя інтэрнэт рэсурсы працуюць, дык вынік абавязкова будзе.
Не такі недарэчны, як з СССР пасля праслухоўванняў праз памехі радыё "Свабода", "Нямецкая хваля", "Голас Амерыкі";
але не паўночна- карэйскі, і не нацлатышскі, дык дакладна.
Вашая прадукцыя неякасная.
Відэа