серада, 23 красавіка 2014, Менск 17:31

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Марына Адамовіч: На байкот у апазыцыі няма сіл

Партыя БНФ на бліжэйшых парлямэнцкіх выбарах зьбіраецца вылучыць 30–40 кандыдатаў.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Паводле аднаго зь лідэраў партыі Рыгора Кастусёва, гэтае рашэньне было прынятае яшчэ ў студзені, і за гэты час каля трох дзясяткаў сяброў партыі выказалі згоду быць кандыдатамі. Між тым багата апазыцыйных палітыкаў і рухаў настойвае на байкоце выбараў.

Юры Беленькі, в.а. старшыні КХП БНФ: «Гэтая арганізацыя (БНФ. — РС) час ад часу заслугоўвае камплімэнты з боку ўлады. Згадайце, як спадарыня Ярмошына сказала: „Нават партыя БНФ ідзе на выбары“. У масавай сьвядомасьці партыя БНФ — гэта мы. Гэта Зянон Пазьняк, гэта людзі, якія здабылі незалежнасьць і цьвёрда стаяць на пазыцыях незалежнасьці і дэмакратыі. І чалавек, які глыбока не займацца палітыкай, пачуўшы такую фразу, падумае: калі ўжо гэтыя ідуць на выбары, то трэба і нам ісьці. Такая просьценькая формула пастаянна ўжываецца рэжымам з дапамогай гэтых людзей».

Аляксей Пікулік, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, лічыць, што ніякай салідарнасьці апазыцыі ў пытаньні ўдзелу і няўдзелу ў выбарах ня будзе і большасьць палітычных гульцоў урэшце будуць удзельнічаць у выбарах:

Удзел у такіх выбарах безумоўна вядзе да легітымацыі беларускай улады ...

«Зразумела, што кожная партыя, вырашаючы свае ўнутраныя задачы, удзельнічае ў выбарах. Гэта спроба праверыць дзейнасьць сваіх рэгіянальных структураў, спроба трэнінгу, спроба заняць новыя месцы ў апазыцыйнай герархіі. І дакладна ніхто не разьлічвае на пазытыўны вынік ад удзелу ў выбарах. Удзел у такіх выбарах безумоўна вядзе да легітымацыі беларускай улады».

Рыгор Кастусёў, намесьнік старшыні партыі БНФ:

Рыгор КастусёўРыгор Кастусёў
x
Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў
«Як такой кампаніі байкоту няма, і ёй ніхто не займаецца. Таму далучацца няма да каго. Як такіх выбараў няма, але мы выкарыстаем гэта як інфармацыйную нагоду для працы з насельніцтвам. Каб данесьці сваю праграму, разьясьніць сытуацыю ў Беларусі, чаму адбываецца эканамічны крызіс, чаму зьніжаецца ўзровень жыцьця. І данесьці інфармацыю пра тое, што ў Беларусі ёсьць палітзьняволеныя. Мы проста ідзём да людзей».

Марына Адамовіч, жонка палітзьняволенага Мікалая Статкевіча:

«Прайшло ўжо амаль паўтара года з таго часу, як нашыя палітвязьні ў няволі, і ня вельмі шмат нашыя партыі актыўнічалі. Але я спадзяюся, што выбары будуць для гэтага скарыстаныя. Хоць я спадзяюся, што яны будуць вызваленыя да выбараў».

Палітзьняволены Мікалай Статкевіч у лістах са Шклоўскай калёніі пасьлядоўна выказваўся за ўдзел у выбарах. Марына Адамовіч лічыць, што байкот у цяперашняй сытуацыі ўвогуле немагчымы:

Марына Адамовіч: «На байкот у нашых палітычных структур няма ні сіл, ні мажлівасьці, ні рэсурсаў. Гэта ж трэба забясьпечыць рэальны няўдзел у выбарах для трох з паловай мільёнаў грамадзян. Я ня веру ў такія мажлівасьці. А калі мы кажам пра тое, што людзі самі ня пойдуць, то гэта не байкот, а ігнараваньне выбараў. Я была б вельмі шчасьлівая паўдзельнічаць у рэальным байкоце, калі б бачыла, што гэта можа адбыцца».
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Бенедзікт
30.04.2012 15:14

"Палітзьняволены Мікалай Статкевіч у лістах са Шклоўскай калёніі пасьлядоўна выказваўся за ўдзел у выбарах. Марына Адамовіч лічыць, што байкот у цяперашняй сытуацыі ўвогуле немагчымы..."
---------------------------------
Яшчэ раз пераканаўся - у палітыка павінна быць не толькі мужнасьць, а і розум, палітычная прадбачлівасьць і разуменьне таго, што неабходна рабіць каб дасягнуць пэўных вынікаў.

Калі гэтага няма, у палітыку лезьці няварта, бо будзе шкода не толькі табе, а і тым хто паверыўшы пайшоў за табой.
Адказаць

Імя:: Рыгор Горад:: Брэст
30.04.2012 15:58
Вось і Рыгор Кастусёў памагае свайму земляку. Ад імя Бнф. Там даўно Саша мае сваіх людзей. Калі няма выбараў, дык не трэба валяць дурака. Сядзіце дома альбо едзьце на дачу. Ярмошына ад імя Расіі і яе хаўруснікаў за Вас прагаласуе. Пратаколы аформяць і ўсё. Толькі байкот! Няважна, што думае Статкевіч. Калі яму там добра, хай сядзіць.
Адказаць

Імя:: Злыдзень
30.04.2012 17:05
Вы, Рыгор, сядзіце дома, альбо едзьце на дачу. А хто хоча ўдзельнічаць у выбарах - будзе ў іх удзельнічаць.
Адказаць

Імя:: Ананім
30.04.2012 19:26

Вы літаральна, як Ярмошына выступілі, адзінае - не ўзгадалі боршч.
Адказаць

Імя:: Дзурында
30.04.2012 23:28
ананім, прачытайце папярэдні камент рыгора :)
дакладна калі псэўдаапазыцыю з байкацёраў пачнаеш біць іх жа зброяй, яны крыўдзяцца. адзін ў адзін - лукашыстыя
Адказаць

Імя:: Прадстаўніца дасведчанага Горад:: пакалення
30.04.2012 23:22
Ўдзельнічаць у чым? У выбарах?
Вам, таварыш Злыдзень, трэба пагартаць добрыя слоўнікі для таго каб даведацца значэнне слова "выбары".
Ёсць шмат добрых тлумачальных слоўнікаў.
Вы памыляецеся калі думаеце што выбары гэта тады калі даюць выбраць розныя маркі піва за бясцэнак.
І толькі за тое, што апусціў нейкую там паперку ​​ў скрыню.
Выбары, таварыш Злыдзень, гэта калі выбіраюць чалавека на нейкую там адказную пасаду.
І вось таварышу Лукашэнка, якога шматлікія бабулі таксама клічуць Злыдзень, таму што ён скраў у іх грошы, трэба што б партыя БНФ дапамагла яму паказаць Еўропе што ў наш Парламент прайшлі законна тыя каго ён выбраў.
Так што з гэтага пункту гледжання для таварыша Злыдзень Злыдзенiевiча Лукашэнкі і яго памагатых з БНФ гэта выбары.
Для астатніх распіццё піва за бясцэнак.
Гэта значыць, п'янка.
Далоў п'янку разбуральнiцу сем'яў і здароўя!
Толькi байкот!i
Адказаць

Імя:: Аналiтык
30.04.2012 23:48
Некалькі месяцаў таму Марына казала нешта прама процілеглае.
Можа ёй КДБ лісты піша з турмы?
І падпісваецца ад імя Статкевіча.

Імя:: Вольга Горад:: Менск
30.04.2012 17:09
Я не веру ўжо даўно, што неабходная большасць ходзіць на гэтыя іхнія "выборы". Яны фальсіфікуюць ня толькі вынікі, але і яўку. Я ў гэтым абсалютна ўпэўнена.

Першае: толькі мільён беларусаў жыве за мжой краіны. У большасці сваёй яны не галасуюць, а іх лісты проста можна фальсіфікаваць.

Па-другое, паглядзіце на сваіх суседзей, знаемых, калег, родных й усіх, каго ведаеце. Напрыклад, вазьміце хоць 20 чалавек і палічыце, хто ходзе галасаваць апошнія 18 гадоў... Не набярэцца і паловы. У мяне з 20 толькі 2 чалавекі ходзяць (працуюць у адміністрацыі), астатнім ці абыякава, ці прынцыпова не йдуць.

Імя:: Яўген
30.04.2012 20:38
Калі прайгралі, дык лепей ужо не смяшыце людзей. Нічога ў вас не атрымаецца ні ў гэтым годзе, ні ў найбліжшыя 20 гадоў. Прызналі бы, прынамсі, што з вас нікудышныя палітыкі. Не ашуквайце хаця б сябе саміх, бо ўжо вам ніхто не паверыць.
Адказаць

Імя:: Жэня
02.05.2012 00:56
Учора, выступаючы перад маладымі дзяўчатамі, Лукашэнка заявіў што тое што ён Пляшывы гэта паклёп ворагаў народа.
І заклікаў дзяўчат не верыць больш нагаворшчыкам.
Паверылі яму дзяўчыны ці не, пакуль невядома.
Гэтыя з Вільні яшчэ не вырашылі якое можа быць грамадскае меркаванне пры сонечным надвор'і пасля працяглых халадоў.
Адказаць

Імя:: Аматар спорту
02.05.2012 08:20
Вы вельмі рашучыя ў сваіх сцвярджэннях, Яўген. Такая рашучасць не заўсёды справядлівая.
Вазьміце, напрыклад, нашу тэнісістку Азаронку. Колькі разоў яна гуляла ў тэніс з Прэзідэнтам Лукашэнкам?
Шмат разоў. І ўвесь час прайгравала.
А потым стала чэмпіёнкай свету.
Ці гэтая біятланістка якая стала чэмпіёнкай свету. Ну, якая любіць у вольны час цэглу класці. І цэмент на пяты паверх насіць.
Вы яе, напэўна. памятаеце. Заўсёды ходзіць у рабочай спяцоўцы з чырвонай паласой.
Перамагла б яна ў Прэзідэнта Лукашэнку? Ніколі.
А якіх-то там чэмпіёнак іншых краін перамагла.
Або вазьміце хакей.
Прэзідэнт Лукашэнка казаў, што гэты няшчасны хакеіст з Чэхіі Счястный не ўмее гуляць у хакей. Уяўляеце?
А Счястный быў лепшым гульцом канадскага хакея.
Ну, гэта, вядома, канадскага, а не нашага шкловаледовадварцовага.
Так што ўсё ў жыцці здараецца.
Можа Прэзідэнту Лукашэнку ты і прайграеш, але потым ва ўсяго свету выйграеш..
Не губляйце надзеі і павагі да самога сябе.
Са спартовым прывітаннем!

Імя:: Ананім
03.05.2012 12:03
Свобода, перестаньте уже дурить голову с этими выбрами вместе с подставной оппозицией луки.
Відэа