нядзеля, 20 красавіка 2014, Менск 04:02

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

«Кадыраў заявіў, што жанчыны забітыя правільна»

Архіўны нумар газэты The Washington Times.Архіўны нумар газэты The Washington Times.
x
Архіўны нумар газэты The Washington Times.
Архіўны нумар газэты The Washington Times.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Улады Чачні адкрыта ўхваляюць сем’і, у якіх забіваюць жанчын, чые паводзіны супярэчаць сямейнаму разуменьню гонару, піша журналістка Дзіяна Маркасян у амэрыканскай газэце The Washington Times.

За апошнія пяць гадоў у раёне Грознага і навакольных паселішчаў, у лесе і на ўскраінах сьцежак і дарог, былі знойдзены целы дзясяткаў маладых чачэнак.

«Прэзыдэнт Чачні Рамзан Кадыраў публічна заявіў, што забітыя жанчыны былі маральна разбэшчанымі і сваякі застрэлілі іх слушна» — сьцьвярджае Маркасян і цытуе адно з выказваньняў Кадырава: «Калі жанчына вядзе распуснае жыцьцё і мужчына вядзе распуснае жыцьцё разам зь ёю, абаіх трэба забіць».

«У нас традыцыйнае, кансэрватыўнае грамадзтва, але ўлады зайшлі занадта далёка. Яны накладаюць непрымальныя абмежаваньні на жанчын: жанчына як фізычная асоба ня мае правоў, нават калі муж яе б’е, што парушае расейскія законы» — кажа Ліпхан Базаева, кіраўнік недзяржаўнай арганізацыі «Годнасьць жанчыны» з Грознага.

«Назіральнікі сыходзяцца на тым, што колькасьць забойстваў у імя гонару ў Чачні расьце. Аднак сярод мясцовых жыхароў гэтая тэма застаецца пераважна табуяваная, так што афіцыйную статыстыку цяжка здабыць», — гаворыцца ў артыкуле Маркасян.

Маркасян таксама цытуе мясцовую жанчыну-праваабаронцу, якая пажадала застацца ананімнай: «Пра такія выпадкі чуеш амаль кожны дзень». Але сама яна больш іх не расьсьледуе: «Я занадта напалоханая».
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Асобны
30.04.2012 20:28
Жах, дзiкунства ды грэх!!

Імя:: Tamara Горад:: Pastavy
30.04.2012 21:52
Жах!
Відэа