чацьвер, 24 красавіка 2014, Менск 01:32

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Статкевіч патлумачыў, чаму не падпісвае прашэньне аб памілаваньні

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч даслаў жонцы Марыне Адамовіч ліст, у якім выказаў сваю пазыцыю наконт падпісаньня прашэньня аб памілаваньні.

Мікалай СтаткевічМікалай Статкевіч
x
Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
«З часу майго апошняга ліста (16.04) дайшла інфармацыя пра шмат розных падзей. Шчыра ўзрадавала навіна пра вызваленьне Андрэя і Дзьмітрыя. Рады за іх і іхнія сем’і. Перадавай ім мае прывітаньні.

Але, даруй, мая родная, гэты шлях на волю для мяне непрымальны. Я ня здольны здрадзіць сабе, ня здольны прынізіць тых людзей, якія зьбіралі подпісы за мяне, ставілі подпісы за маё вылучэньне, галасавалі за мяне, выйшлі па маім закліку на Плошчу», — напісаў Мікалай Статкевіч.

У 2011 годзе Мікалай Статкевіч быў асуджаны за Плошчу да 6 гадоў зьняволеньня. Спачатку адбываў пакараньне ў Шклоўскай калёніі. Са студзеня 2012 году Статкевіча перавялі ў крытую Магілёўскую турму як злоснага парушальніка турэмнага рэжыму і вязьня, які ня стаў на шлях выпраўленьня.

У сярэдзіне красавіка Аляксандар Лукашэнка памілаваў экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава і каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Дзьмітрыя Бандарэнку. Адносна вызваленьня іншых палітвязьняў Лукашэнка заявіў: «Не падпішуць памілаваньня — будуць сядзець». Паводле беларускіх праваабаронцаў, у турмах Беларусі застаецца 14 вязьняў, зьняволеньне якіх палітычна матываванае.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Л. Гаравы Горад:: Гарадок
30.04.2012 13:46
Годная пазіцыя мужнага чалавека.
Адказаць

Імя:: Беранд.
30.04.2012 22:53
Годныя дзеяньні мужнага Беларуса, якога не зламаць, як некаторых... (Не будзем называць прозвішчы)
Лукашэнку Мікола не па зубам...

Імя:: Ірына Жарнасек Горад:: Наваполацк
30.04.2012 14:56
Марына! Чалавек, які не здольны здраджваць сабе і іншым, заслугоўвае самай глыбокай павагі. Мыжнасці і Вам таксама!

Імя:: Ананім
30.04.2012 16:02
Беларусь мае сваiх герояу!

Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
30.04.2012 17:15
УВАЖАЮ этого Человека!!!
На "выборах" голосовал за Санникова, но... Этого Человечище УВАЖАЮ!!!

Імя:: беларус
30.04.2012 17:54
Ганарууся Вамi, Мiкола!
Жыве Беларусь!

Імя:: К
30.04.2012 19:36
Мужык! трымайцеся, відаць доўга сядзець прыйдзецца. Але для палітыка ў нашай краіне - гэта праца і шлях праз які здабывацца палітчная моц.

Мікола, ўзнагарода будзе
Ня ведаю ці прэзідэнт, але Вайсковы Міністар гэта мінімум.

Паважаю, і шчыра ўдзячны.

Марына, як можна Вас і Міколу падтрымаць?

Імя:: люба Горад:: минск
02.05.2012 07:48
Это достойное поведение,героическое.Здоровья Вам,Николай ,ивашей семье.
Відэа