серада, 23 красавіка 2014, Менск 22:31

Бібліятэка Свабоды

Хто ўзарваў мэтро? XLV. Заканчэньне судовых спрэчак

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Радыё Свабода ад 15.11.2011


13:10 Сёньня на працэсе Канавалава-Кавалёва ў Вярхоўным судзе Беларусі працягваюцца спрэчкі бакоў. Да перапынку выступіў адвакат Канавалава Дзьмітрый Лепрэтар. Адвакат заўважыў, што ўжо 13 красавіка, адразу пасьля затрыманьня Канавалава, былі атрыманыя ягоныя паказаньні з прызнаньнем па эпізодах у Віцебску ў 2005 годзе. Дзьмітрый Лепрэтар лічыць, што гэтыя паказаньні былі атрыманыя з парушэньнем закону. Канавалаў заяўляў, што да яго ўжывалі мэтады фізычнага і псыхічнага ўзьдзеяньня. На відэа таксама відаць, што Канавалаў не гаворыць сам, а адказвае на пытаньні сьледчых. Таксама, паводле адваката, Канавалаў прызнаваўся, што выбухоўка, якая была выкарыстаная ў тэракце 2005 году ў Віцебску, — гэтак званая «кіса». Але, паводле экспэртызы, там быў выкарыстаны тратыл.

Таму адвакат папрасіў апраўдаць Канавалава па эпізодах тэракту 2005 году ў Віцебску. Таксама Дзьмітрый Лепрэтар просіць апраўдаць Канавалава па 9 эпізодах хуліганскіх злачынстваў у розныя гады ў Віцебску. Паводле адваката, у гэтых справах здарэньні дакладна не зафіксаваныя, тэрмін іх часта ня вызначаны, паказаньні сьведак блытаныя.

Пасьля невялікага перапынку адвакат Канавалава працягне свой выступ і выкажа сваё стаўленьне да віны Канавалава ў выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка.

14:56 Пасьля перапынку адвакат Канавалава Дзьмітрый Лэпрэтар працягнуў свой выступ. Ён зазначыў, што ягоны падабаронны прызнае сябе вінаватым у зьдзяйсьненьні выбухаў у 2008 годзе і 11 красавіка 2011 году, але і тут шмат нестыковак. Па эпізодзе выбуху на Дзень незалежнасьці 3 ліпеня 2008 году сьледзтва даказала, што быў выкарыстаны тратыл, але так і невядома, адкуль гэты тратыл у Канавалава ўзяўся. Адвакат зьвярнуў увагу, што паводле сьведак, якія знайшлі выбуховую прыладу, якая не ўзарвалася, пакунак соку быў запячатаны мэмбранай. Між тым Канавалаў казаў, што ён сок выпіў і зрэзаў дно пакета.

Наконт тэракту 11 красавіка ў мэтро адвакат лічыць, што прыведзенае відэа нельга лічыць доказам. Бо там не былі ўказаныя дадзеныя, адкуль гэтае відэа ўзялося, быў парушаны парадак яго ўстанаўленьня. Экспэрты не ўстанавілі партрэтнага падабенства Канавалава з чалавекам на відэаздымках, яны ўстанавілі толькі падабенства элемэнтаў адзеньня. Але самае дзіўнае, што ніякіх сьлядоў выбуху не знайшлі на адзеньні Канавалава, хоць ён быў побач. Сьведка Пачыцкая казала, што калі Канавалаў вярнуўся ўвечары 11 красавіка, ён быў у чыстым адзеньні.

Сайт руху «За свабоду» са спасылкай на інтэрнэт-выданьне «Салідарнасьць» перадае: Лепрэтар спаслаўся на заключэньні экспэртыз, якія сьведчаць, што выбуховыя прылады, якія спрацавалі і ня выбухнулі ў 2008 годзе на канцэрце 3 ліпеня, былі выраблены рознымі асобамі, а таксама не маглі быць зробленыя ў Віцебску. Абаронца таксама зьвярнуў увагу на працэсуальныя парушэньні, заявіўшы: «Сьледзтва павінна займацца зборам і прылучэньнем да справы доказаў, а ня вырабам гэтых доказаў» (намёк на мантаж, факт якога прызнала нават абвінавачваньне).

Радыё Свабода: Дзьмітрый Лепрэтар зьвярнуўся да дзеяньняў тэрарыста Брэйвіка ў Нарвэгіі і нагадаў, што той перад тэрактам апублікаваў свой маніфэст. А якія матывы былі ў Канавалава, сьледзтва ня высьветліла і нават не спрабавала высьветліць.







Потым пачаўся выступ адваката Кавалёва — Станіслава Абразея. Ён упэўнены, што ў жалезнай клетцы ў залі суду сядзяць невінаватыя.

«Бок дзяржабвінавачаньня даказаў толькі факты выбухаў і тое, што прозьвішча майго падабароннага — Кавалёў Уладзіслаў Юр’евіч», — сказаў Станіслаў Абразей. Паводле адваката, «трагедыя ў менскім мэтро згуртавала беларусаў у адзіным парыве — даведацца праўду, а праўда павінна грунтавацца на доказах, а не на домыслах абвінавачваньня». Адвакат перайшоў да галоўнага доказу — відэа — і нагадаў, што суд адмовіў адвакатам у праглядзе відэа з камэнтарамі. Абвінаваўчы бок гэта рабіў, а адвакатам не дазволілі. Аналізуючы па хвілінах гэты запіс, Абразей заявіў, што гэта быў ня проста відэамантаж, нарэзка розных кадраў, а гэта была відэападробка. Адвакат прыводзіў канкрэтныя факты, калі на запісе зьнікалі нейкія людзі, відаць плямы мантажу і гэтак далей.

16:30 Дзьмітрый Канавалаў адмовіўся ад апошняга слова.

«Ня трэба», — сказаў ён. На ўдакладняльнае пытаньне судзьдзі: «Вы адмаўляецеся ад апошняга слова?» — ён кіўнуў, не выказваючы пры гэтым ніякіх эмоцый.

Уладзіслаў Кавалёў заявіў пра сваю недатычнасьць да тэрактаў, а таксама выказаў меркаваньне пра недатычнасьць да іх Дзьмітрыя Канавалава.

«Мне вельмі сорамна перад сабой і перад Дзімам, што я праявіў слабахарактарнасьць і даў паказаньні супраць яго на папярэднім сьледзтве», — сказаў Уладзіслаў Кавалёў. Пры гэтым ён патлумачыў, што ўсе яго паказаньні былі дадзеныя пад ціскам супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія праводзяць сьледзтва. «Аднак у судзе я даў справядлівыя паказаньні і хоць неяк выправіў сваю віну».

У спрэчках таксама ўзяў удзел пацярпелы Андрэй Тышкевіч:

«Сёньня я згадваў словы хірургаў у рэанімацыі. Анэстэзія была мясцовая, і таму я чуў, як яны казалі, што апэрыруюць такіх жа хлопчыкаў, як былі ў 90-х у Карабаху. З такімі ж ранамі, апёкамі. Я жыву ў мірнай краіне, законапаслухмяны грамадзянін. І я не хачу быць салдатам на гэтай нікім не абвешчанай вайне. Я быў на сьвяце 3 ліпеня 2008 году, калі там здарыўся выбух. Я быў 11 красавіка на плятформе ў мэтро. Трэці раз выпрабоўваць свайго анёла-ахоўніка я не хачу. Але, на жаль, у мяне няма стопрацэнтнай перакананасьці ў тым, што да сьмяротнай кары будуць прыгавораныя менавіта тыя, хто рабіў гэтыя жудасныя рэчы».

Я быў на сьвяце 3 ліпеня 2008 году, калі там здарыўся выбух. Я быў 11 красавіка на плятформе ў мэтро. Трэці раз выпрабоўваць свайго анёла-ахоўніка я не хачу

Пацярпеламу Андрэю Тышкевічу падчас працэсу падалося падазроным, што адвакатам не дазволілі пракамэнтаваць відэа з мэтро з адначасовым праглядам. Ён ня выключыў, што з гэтым доказам ёсьць праблемы. Празь некалькі гадзін адвакат Станіслаў Абразей заявіць пра падробку гэтага доказу і абгрунтуе свае меркаваньні.

Другі важны момант з сумненьняў Андрэя Тышкевіча — чаму на вопратцы Канавалава, якога затрымалі ўжо празь дзень пасьля выбуху, не было знойдзена ніякіх сьлядоў выбуху і выбуховых рэчываў? І трэцяе — пацярпеламу так і ня стала зразумела, як праавахоўнікі знайшлі Канавалава і Кавалёва, калі пра тое, што адбіткі пальцаў на бомбе 2008 году супалі з адбіткамі пальцаў Канавалава, стала вядома ўжо пасьля ягонага арышту.

Судзьдзя выдаліў з залі дзяўчыну, што пляскала выступу пацярпелага, які выказаў сумнеў, што пакараюць вінаватых, — перадае карэспандэнт «Эўрарадыё» Дзьмітрый Лукашук.

Пра адсутнасьць сьлядоў выбуху на вопратцы і сьлядоў выбуховага рэчыва на целе Дзьмітрыя Канавалава казалі й адвакаты Дзьмітрый Лепрэтар і Станіслаў Абразей. Для іх гэта быў адзін з галоўных аргумэнтаў. Пракурор Аляксей Стук падчас спрэчак скарыстаў права на рэпліку і заявіў, што з тунэля пераходу з «Кастрычніцкай» станцыі мэтро да «Купалаўскай», куды пайшоў Канавалаў адразу пасьля тэракту, выбегла шмат людзей, і яны таксама ня мелі бачных сьлядоў выбуху на сваім адзеньні.

А вось што сказаў у апошнім слове адносна вэрсіі пра затрыманьне Ўладзіслаў Кавалёў:

«Паводле вэрсіі сьледзтва, затрыманьне было зроблена гэтак. Па відэа былі вызначаны зьнешнія прыкметы падазронага, найперш ягоная вопратка, пасьля чаго на выхадах з мэтро паставілі назіральнікаў, якія ведалі гэтыя прыкметы. Далей нібыта 12 красавіка Канавалаў пайшоў у краму, яго заўважылі, прасачылі за ім і гэтак знайшлі. Але заўважу, што 12 чысла ніхто з нас кватэру не пакідаў».

Уладзіслаў Кавалёў заклікаў суд зьвярнуць увагу на шматлікія супярэчнасьці, каб вынесьці справядлівае рашэньне.

x
Пасьля паседжаньня маці абвінавачанага Любоў Кавалёва сказала: «Разумееце, у мяне ўражаньне, што яны ўжо прыгаварылі гэтых хлопцаў. Гэты працэс — як спэктакль. Пагоны атрымалі, кватэры атрымалі, узнагароды атрымалі, і што — яны зараз іх выпусьцяць? Ды ніколі ў жыцьці!»

Разам з тым сваякі Кавалёва кажуць, што канчаткова яшчэ ня страцілі веры ў справядлівасьць суду.



Працяг — будзе.

Папярэднія разьдзелы кнігі

Частка 2

Экспэрымэнт, якога не было

Чаму няма ключавога відэа зь менскага вакзалу?

Іван Шыла пра Канавалава: «Ён мог зрабіць гэты выбух»

Чытач: «Асноўнае відэа — высокапрафэсійная падробка»

Адбіткі пальцаў і біялягічнае рэчыва

Працяг дзіўнага экспэрымэнту

Хто са сьведак пэўна апазнаў Канавалава?

Ахоўнікі

Тэрарыст адзін, бомбы дзьве?

Усё ж: «пілі» ці «білі»?

Лішнія пальцы і сім-картка

Дзіўная спрэчка ў Навінках

Навошта спатрэбіўся дэтэктар хлусьні?

Змывы з твару, рук і адзеньня, сьляды выбухоўкі ў падвале

«Дыплёмны праект» экспэрта Клімовіча «Дыплёмны праект» экспэрта Клімовіча

Адвакаты



Частка 1

Уступ

Вэрсіі добрая і дрэнная

Прызнаньне — каралева доказаў

Як нараджаюцца новыя вэрсіі

Відэа: чалавек з торбай

Чорная куртка з чырвонай стужкай на каўняры

Сьляды на адзеньні

Чорная торба з надпісам «Vest»

Забойчы доказ

Чаму экспэрта Сініцына судзілі таемна?

Бомбы

Што было ў падвале Канавалава?

Канавалаў зьбіраў бомбу «на аўтамаце»

Экспэртызы і сьледчыя экспэрымэнты

Навошта?

«Яму заўсёды падабаліся выбухі»

Ці здаровы Канавалаў псыхічна?

Схільны да самагубства?

Судзьдзі і сакратаркі

Як Канавалаў сабраў бомбу

Ханжанкоў: Беларускі сындром

Пульт і паражальныя элемэнты

Пракуроры

Роля Ўладзіслава Кавалёва

З допыту Кавалёва ад 29 красавіка

Лёс рэчавых доказаў

Сумнеўныя абставіны і доказы, якія выклікаюць недавер

Пацярпелыя і публіка
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
30.04.2012 10:09
зьмястоўна...

Імя:: 567
01.05.2012 16:50
Недавно многие сайты опубликовали показания так называемого "свидетеля" по делу анархистов, где он чёрным по белому описывает, как из него выжимали показания под угрозой посадить всерьёз и надолго. Можно себе представить, что было с Ковалёвым. Вся эта история, начиная с самого теракта и заканчивая расстрелом настолько жуткая, что даже мозг сопротивляется тому, чтобы до конца всё осознать.
Відэа