пятніца, 25 красавіка 2014, Менск 04:12

Блогі / Віктар Марціновіч

Прэзыдэнт у натоўпе

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Мінулыя выходныя я сустрэў у грузінскім Баржоме, дзе ў адным з пабудаваных яшчэ за Раманавымі рэстаранчыкаў пабачыў у тэлевізіі кадры сустрэчы прэзыдэнта Саакашвілі з народам.

Да гэтага я ўжо пасьпеў пачуць ад грузінаў шмат непрыемнага пра Саакашвілі. Пра тое, што ён дурань ды аўтакрат. Пра тое, што тых, хто ўдзельнічаў у адной з акцыяў пратэсту ў Тбілісі, дагэтуль ня могуць адшукаць – яны зьніклі. Пра тое, што аб Саакашвілі нельга казаць дрэнныя рэчы публічна, бо «прыйдуць ды адбяруць усё, што маеш». Адзін добры таксіст з Батума нават туман, што йшоў з мора, зьвязаў з Саакашвілі ды амэрыканцамі: маўляў, да Саакашвілі такіх незвычайных туманаў не было, гэта іспыты новай кліматычнай зброі. І вось – «дыктатар» Саакашвілі ў навінах мясцовага БТ.

Сюжэт быў аб сустрэчы прэзыдэнта з пэрсаналам правінцыйнага шпіталя. Як у нас апошнім часам будуюцца такія сюжэты? Ідзе сур'ёзны, сабраны прэзыдэнт, побач зь ім – кіраўніцтва аховы здароўя, дырэктар шпіталя і некалькі спужаных дзядзечак зь мясцовага выканкаму. Яны заходзяць у палаты, размаўляюць з хворымі, тыя нешта нешматслоўна бурчаць, уражаныя тым, ХТО завітаў да іх у пакой.

Сюжэт пра Саакашвілі быў пабудаваны прынцыпова па-іншаму. Сустрэча з пэрсаналам шпіталя праходзіла ў дворыку. Некалькі тэлекамэраў былі ўстаноўленыя на даху будынка і ўвесь час давалі панарамныя здымкі. І які ж натоўп быў вакол Саакашвілі!

Тут было ня сто спэцыяльна адфільтраваных «надзейных грамадзян», «лепшых прадстаўнікоў горада», як у той п'есе Шварца. Нават ня тысяча спэцыяльна прывезеных членаў мясцовага БРСМу. Павітаць «прэзыдэнта-небараку» прыйшло болей людзей, чым зьявілася на апошні Чарнобыльскі Шлях у Менску! Тут было ня меней за пяць тысяч, якія займалі ўвесь немалы двор шпіталя. Уявіце сабе: пяць тысяч!

Далей было цікава прасачыць, як будавалася сцэна «яднаньня Саакашвілі з народам». Ён рушыў у натоўп з двума ахоўнікамі, якія вельмі далікатна расчышчалі шлях. Прэзыдэнт шчасьліва ўсьміхаўся (я ня веру, што такую ўсьмешку можна імітаваць), а да яго ўвесь час кідаліся людзі абдымацца. Не паціснуць далонь, не паздароўкацца па-эўрапейску, а менавіта горача, па-каўкаску, абдымацца. Любы зь іх мог, калі б жадаў, зьвярнуць прэзыдэнту шыю ці сунуць паміж лапатак стылет. Саакашвілі чамусьці не баяўся, не баялася і ахова. Урэшце, ён зь цяжкасьцю праціснуўся да сцэны і пачаў гаварыць.

Тут зноў усё было ня так, як у нас. Памятаеце, як праходзяць вышэйшыя нарады ды сустрэчы ў рэгіёнах апошнім часам? Галоўны беларускі ньюзмэйкер гаворыць строга. Ён адчытвае, ківае на недахопы. Ставіць задачы. Патрабуе забясьпечыць выхад на 500 даляраў. Параўноўвае вынікі году з вынікамі суседніх абласьцей. Тлумачыць, што людзі самі вінаватыя ў крызісе, што, каб павысіліся заробкі, трэба павышаць выніковасьць працы і г. д. Інтанацыі – суворыя, строгія, цяжкія.

Саакашвілі апэляваў да народа па-іншаму. Ён казаў горача і эмацыйна, размахваў рукамі, увесь час усьміхаўся. Ён не адчытваў і ня ставіў задачы. Ён заахвочваў, разумееце адрозьненьне? Ён паводзіў сябе як публічны палітык, як аратар, а не як рэвізор, што прыехаў кантраляваць і выявіў недахопы. Я не зразумеў ніводнага слова з тых, што казаў Саакашвілі. Можа быць, ён гаварыў, што народ сам вінаваты ў крызісе і, каб павысіліся заробкі, трэба падвышаць выніковасьць працы. Але казаў ён так, што хацелася адставіць шклянку з «Баржомам» і хуценька бегчы падвышаць выніковасьць працы: а ці ня гэта задача палітыка яшчэ з часоў палемікі Дэмасфэна з Эсхінам?

Я, уражаны, падзяліўся сваімі назіраньнямі аб розьніцы ў паводзінах двух вядомых палітыкаў з уласьнікам рэстарацыі і той адразу ж горача са мной не пагадзіўся. Саакашвілі – дыктатар, яго ніхто ня любіць, а ваш, беларускі – вельмі добры чалавек, ён «паказаў» амэрыканцам, ён клапоціцца аб народзе і гэтак далей.

На думку рэстаратара, усе людзі, якія былі вакол шпіталя – спэцыяльна нанятыя акторы, ніхто Міхаіла ня любіць, яго б закідалі тухлымі яйкамі на першай сапраўднай сустрэчы з натоўпам. Сымуляцыя – увесь час паўтараў ён. Аднак – чаму ў Грузіі сымуляцыя такая? Чаму там прэзыдэнт адчувае патрэбу дэманстраваць уласную папулярнасьць сярод звычайных грамадзян?

Скончыўшы лаяць Саакашвілі, уладальнік кавярні раптам сказаў: так, ён дрэнны! Так, ён дурань! Аднак раней у Грузіі была такая злачыннасьць, што самі грузіны пасьля 21.00 баяліся выходзіць на вуліцы. Нават тут, у баржомскім парку, цытадэлі турызму. А Саакашвілі навёў парадак.

І расказаў гісторыю, якую я за тыдзень пачуў мо разоў пяць у разных частках Грузіі: аб тым, што ёсьць такі вельмі прыгожы горны рэгіён, Сванэтыя, дзе раней выкрадалі людзей і былі нават узброеныя напады на турыстаў. І што Саакашвілі вырашыў гэтую праблему проста, хоць і не дэмакратычна: некалькі баявых верталётаў расстралялі дамы крымінальных аўтарытэтаў разам з усімі, хто там быў. Пасьля гэтага злачыннасьць у Сванэтыі скончылася. І адразу ж, як па-пісанаму, як быццам бы ёсьць нейкі тэкст, закладзены на такі выпадак ва ўсе галовы, выдаў яшчэ адно назіраньне, якое расказвалі і ў Тбілісі, і ў Ахалціхе, і ў Батумі: пра тое, што зараз можна кідаць уласнае аўто не замкнёным: ніхто нічога не скрадзе, бо каму хочацца рэшту жыцьця правесьці за кратамі (думка аб тым, што злачынцу абавязкова знойдуць, падаецца тут цяпер усім відавочнай).

Мы працягвалі размаўляць пра тое, што грузіны зараз не парушаюць правілаў дарожнага руху, што яны ня толькі прышпільваюцца, але загадваюць прышпільвацца пасажырам (у таксоўках!! Уявіце!!! Гэта ў Грузіі, дзе нават у савецкія часы лёталі па гарах зь перавышэньнем хуткасьці на 50 км\г!), пра тое, што дарогі сталі вельмі добрымі, а ў Батумі ровары можна ўзяць па крэдытнай картцы ў вулічным тэрмінале. Над Баржомам сядала сонейка і быў адзін з тых прыгожых вечароў, які запамінаецца на ўсё жыцьцё.

І падумалася: вось тут амаль усе лічаць Саакашвілі дурнем, тыранам і г. д. Аднак кажуць пра тое добрае, што ён зрабіў: ліквідацыя злачыннасьці (якім шляхам – асобная размова), кардынальная паліцэйская рэформа (старыя ўчасткі міліцыі зачыненыя, на іх месцы пабудаваныя будынкі са шкла і кожны мінак можа бачыць, што там хто робіць і ці не бярэ хабару), павага да законаў, якая, здаецца, застанецца і пасьля сыходу Міхаіла.

А што ў нас? Што добрае застанецца? Лядовыя палацы? Нацыянальная бібліятэка? Што? Як вы думаеце?

Тэгі: саакашвілі

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Бенедзікт
29.04.2012 20:50

Дзякуй Вам, за праўдзівы аповяд, бо надакучылі перадрукоўкі з хлусьлівых расейскіх СМІ, у розных "тут" і "не тут".

Кажаце, "што добрае застанецца" у нас?
Дай Божа каб застаўся беларускі народ і беларуская дзяржава...
Адказаць

Імя:: Алег
30.04.2012 09:41
Нават дзяржава не застанецца. Але ж гэта залежыць ад разумення, што такое гэтая самая дзяржава. Бо тут ёсць вырыянты. На минулый нядзеле размауляу з прадастауником "кампэтэнтных" и зразумеу, што гэтай структурай узяты курс на уваход у Расею, бо им бракуе расейских заробкау ды, магчыма, яны ужо стамилися ад "чудачеств" (уж и ня ведую з якога боку). Я спытау, а як жа захаванне дзяржаунасци (по маим разуменни, сэнс иснавання ды прызначэнне гэтай структуры). Але ж высвятлилася, што я не разумею сэнсу тэрмина "дзяржаунасць" (якую я блытау з незалежнасцью). Мой суразмоуца кампэтэнтна патлумачыу мне, што дзяржаунсць ёсць "управляемость", якая як раз застанецца. То бок, яны, "кампэтэнтныя", застануцца и будуць працягваць кираваць нами. Ня будзе тольки незалежнасци.
Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч
30.04.2012 10:22
Дзякуй за меркаваньне, шаноўны Бенедзікт. Аднак такое пытаньне: а што ўласна застанецца менавіта ад пэрыяду 1994-...? Вось Саакашвілі грузінаў прышпільвацца навучыў. А што ў нас?
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
30.04.2012 12:15

Ведаеце, спадар Марціновіч,
у Вас атрымаўся б лепшы адказ на гэтае пытаньне, чым у мяне (я не гуманітарый).
Тым ня меньш, адкажу - у нас застанецца выпаленае беларускае поле...

Але варта памятаць, што нават на выпаленым полі застаюцца, не кранутыя вогнішчам, сямяна - мовы, культуры, літаратуры, гісторыі. Гэта асноўнае, без гэтага не было б нацыі.
Безумоўна, застанецца шмат бруду - непавага да закона, непавага да людзей, хамства, любоў да халявы і г.д.

Спадзяюся, што людзі, якія раней ці пазьней, прыдуць да ўлады - будуць маральнымі, культурнымі, высокаадукаванымі, энэргічнымі і бескампраміснымі ў аднаўленьні беларускай нацыі і дзяржавы.

Імя:: David
29.04.2012 22:48
It is unfortunate that the reporter had not personally attended a meeting with Saakashvili, but everything is seen by him from the State controled Tv Channel. Saakashvili is a master of propaganda, and in doing so it is very unfortunate that your blogger also came under the influence of this propaganda.
Адказаць

Імя:: Victor Martinovich
30.04.2012 10:25
Dear David, thank you for your reply. You are right! But you know the focus of my blog is "life of media" itself. With no correspondence with any kind of "reality". I try to do the media critics or some kind of it. So in this text I tried to compart TV-representation of Lucka and Saakashvili. Not more! I analyzed how do they look on TV. And made a conclusion, that they look thery different :) Which was a big surprise for me, since both are criticized for totalitarean approaches to civil society and journalism.
Адказаць

Імя:: Andrei Горад:: Long Beach
02.05.2012 22:54
You did good. For a change... ;))) I especially like the "open-endedness" as you leave your reader with the question, and it is, actually, a sincere one... And you refrained from talking down or moralizing... Wowzers... gettin better! :)

Імя:: Олег Горад:: Гомель
29.04.2012 23:08
Виктор, неплохо и, как мне кажется, вполне по-толстовски написано. Спасибо.

«Над Баржомам сядала сонейка і быў адзін з тых прыгожых вечароў, які запамінаецца на ўсё жыцьцё. І падумалася...»

«Смотрел, подходя к Овсянникову, на прелестный солнечный закат. В нагроможденных облаках просвет, и там, как красный неправильный угол, солнце. Все это над лесом, рожью. Радостно. И подумал: «Нет, этот мир не шутка, не юдоль испытания только и перехода в мир лучший, вечный, а это один из вечных миров, который прекрасен, радостен и который мы не только можем, но должны сделать прекраснее и радостнее для живущих с нами и для тех, кто после нас будет жить в нем»
из дневника Льва Толстого. 13 июля 1894 г.
Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч
30.04.2012 10:26
Спасибо, Олег :)
Адказаць

Імя:: Лена
02.05.2012 00:37
Понимаю,Виктор.
Лесть так приятна.
Если пожелаете пошлём вам наши сравнения ещё и с Фолкнером.
Только не урезайте критику.
Имеется ввиду пост где я сравниваю вас с москвичкой Латыниной, восхищающейся некоррумпированной лукашенковской милицией.
Вы восхищаетесь милицией Саакашвили, она милицией Лукашенко.
Вы не живёте в Грузии, она не живёт в Беларуси.
Кстати, если захотите, то мы можем порекомендовать вам почитать тех кто обожал милицию Сталина.
Там тоже было всё в порядке.
И милиция народная.
И чэсная.
Адказаць

Імя:: Олег Горад:: Гомель
02.05.2012 11:39
Лена, мой комментарий не был такой уж лестью для Виктора. Я увидел в его тексте влияние дневника Толстого и дал ему это понять. Думаю, что он читал Толстого. Речь идёт о поиске самостоятельного стиля, в том числе и через некоторое подражание творчеству великих. Как мне кажется, через этого проходят все писатели. Сам я этого не проверял, так как, являясь доктором философии (как и Виктор), я писателем не являюсь (видимо, я что-то наподобие Сократа:). Что до последующей критики, которую Вы присовокупили к обвинению в падкости на лесть, у меня вопрос - а Вы что предлагаете и, главное, делаете? Хотя бы пишете?

Імя:: ladzia Горад:: ..
29.04.2012 23:49
застануцца дзесяцігодзьдзі скрадзеных у Беларусі гадоў - на якія адпаведна быў адкладзены перыяд яе ўстойлівага разьвіцьця. замест яго "гарант" Канстытуцыі справакаваў прававы распад ды дэградацыю ўсіх дзяржаваўтвараючых элементаў Краіны ўсіх узроўняў.

застанецца, замест пачэснай гісторыі кадэнцыі першага Прэзідэнта Краіны - клоўнскі калпак т.н.п., які ня здолеў стаць Прэзідэнтам. які вывеў Краіну з прававога поля.

застануцца шматлікія злачынствы, з гэтай прычыны за гэты час зьдзейсьненыя (зьнішчэньне гістарычнага цэнтру менску ў іх ліку таксама).

кошты гэтых злачынстваў (як і кошты свайго сёньнешняга выжываньня) - пакаленьні беларусаў будуць вымушаныя напоўніцу аплаціць як з уласнае кішэні, так і па рахунках сумленьня.

Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч
30.04.2012 10:27
Дзякуй за меркаваньне!

Дык гэта значыць нічога добрага не было? Так ня можа быць, заецца. Так проста не бывае...
Адказаць

Імя:: ladzia Горад:: ..
30.04.2012 19:53
доўга думаў, што можна было-б намінаваць на добрае.

але не змагу нічога прапанаваць..
у Вас ёсць вэрсіі, дапаможаце?

тое, што можна было-б адзначыць (легендарная законапаслухмянасць беларусаў), ніяк не зьвязаная з асабістымі ўплывамі "главы дзяржавы". ён проста ёю злоўжывае.

контравэрсыйныя ж лядовыя палацы ды аграгарадкі, карыкатурная "нацбібліятэка" - гэта кошты нацыянальнага бюджэту. эфектыўнасць гэтых укладаньняў - мае нашмат больш пытаньняў, чым станоўчых адказаў.

застаюцца - ільготныя (выключна для інвестараў)"кітайскія інвэстыцыі ў самых сябе", "аманскія" ды "ітэраўскія" - з такім самым эфектам? бо для нацыянальнага бізнэсу ўмовы працы нашмат больш жорсткія.

Імя:: cioma
30.04.2012 00:21
Грузія за часамі Саакашвілі - гэта добры прыклад таго, што нават з крыміналізаванай саўкоўскай рэспублікі, дзе разруха ды грамадзянская вайна, можна зрабіць цывілізаваную краіну. Патрэбная толькі воля актыўнай часткі людзей ды адмыслоўцы, якія ўмеюць кіраваць.
У нас пакуль бракуе і таго і гэтага.
Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч
30.04.2012 10:29
Дзякуй, шаноўны Cioma!

Аднак, ведаеце, у кавярнях там дагэтуль рэшту з 10 лараў не нясуць (выпьеш кавы на 6 лараў, даш афіцыянту 10, не атрымаеш нічога - такая шырокая грузінская душа :)

Імя:: П. Садоўскі Горад:: Менск
30.04.2012 05:05
Віктар, Вы, як гэта вынікае з Вашай стылёвай імплікацыі шляхам пераказу пачутага, па-народнаму ухваляеце "канчатковае вырашэньне пытаньня" з крыміналам у Грузіі:" ... Саакашвілі вырашыў гэтую праблему проста, хоць і не дэмакратычна: некалькі баявых верталётаў расстралялі дамы крымінальных аўтарытэтаў разам з усімі, хто там быў. Пасьля гэтага злачыннасьць у Сванэтыі скончылася...". Уражвае сінтагма -- "разам з усімі, хто там быў". І зь дзецьмі, і магчымымі гасьцямі (госьцем маглі быць і Вы). Да таго ж трэба было быць абсалютна ўпэўненым, што крымінальнікі там сьпяць, і што яны дакладна крымінальнікі ... У астатнім - згодны з вашым пафасам.
Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч
30.04.2012 10:34
Дзякуй за заўвагу, шаноўны спадар Пётр.

Дык ведаеце, я пераказваю пераказ і зьвяртаю ўвагу на тое, што гэта пераказ.
Мяне вось той спакой і тая гордасьць, зь якой яны пра гэта распавядаюць, самога спужалі. Яны ніякай заганы ў тым не пабачылі. Я ж лічу, што гэта жудасьць!
Заўважым, што гэта зроблена без судовага прысуду. "Крымінальныя аўтарытэты" маглі быць звычайнымі людзьмі. Не кажу пра хатніх, сваякоў, сабак\кошак\быдла. Гэта забойства, злачынства крымінальнае. Але грузіны ганарацца.
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
30.04.2012 19:16

"Я ж лічу, што гэта жудасьць!"
--------------------------
Паважаны спадар Марціновіч, калі гэта сапраўды было, гэта жудасьць. Калі гэта легенда, гэта ўжо трошкі іншае.
Адказаць

Імя:: Гоя Горад:: Кромань
02.05.2012 10:31
Спадар Садоўскі, Вашы ўвагі і заўвагі заўжды цікавыя, я іх не прапускаю. Але нягледзячы на кароткасьць (маю на ўвазе форумы), у іх абавязкова знойдзецца слова-другое-трэцяе, так мовіць, нянаскага паходжаньня. Вось як тут: імплікацыі, сінтагма... Часам Вы злоўжываеце гэтым. Бо неабходнасьць менавіта гэтых словаў наўрад ці пільная для пяці радкоў водгуку. Калі б ня Ваша прынцыповая і вартая павагі беларускасьць, ня Ваша дастатковасьць у наскім родным Слове, я, пэўна, прамаўчаў бы. А так, прабачце.

Імя:: люба Горад:: минск
30.04.2012 08:40
Спасибо за репортаж.жаль,нет фото.У нас останется "парадак". Убеларусов низкие социальные потребности-мы ориентируемся на соседа,который живет хуже нас.
Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч
30.04.2012 10:35
Знаете, Люба, мне кажется этот самый "парадак" - какое-то общее производное выхода из 90-х. В России тоже порядок останется. И в Украине после Януковича останется порядок. Тут ощущение, что правители не при чем: порядок устраивает как будто само общество, уставшее от хаоса и пацанов в спортивных штанах.
Адказаць

Імя:: Евгений Горад:: Молодечно
30.04.2012 13:02
В точку! Только хаосом у нас признаются любые обстоятельства, предполагающие принятие волевых и ответственных решений. Жаль, что украинцы вернулись к советскому наследию - жажде крепкой и сильной руки, которая накормит, оденет, все объяснит и спать уложит (недовольных - надолго).
Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч
30.04.2012 19:30
Проблема в том, что хаосом у нас признаются любые обстоятельства, не предполагающие немедленных массовых посадок и других проявлений "сильной руки". Отсюда и появление Януковича в Украине. Украина была последней, упивавшаяся "хаосом", т. е., демократией, относительным либерализмом но и она сдалась: так я это понимаю.
Адказаць

Імя:: Евгений Горад:: Молодечно
30.04.2012 22:38
Согласен, хотя я имел в виду определение хаоса с точки зрения рядового Беларуса, а не властей. Основа нашего (украинского,...) порядка в том, что люди предприимчивые, способные зарабатывать нормальные деньги (в разы превышающие среднюю зарплату) не пользуясь покровительством со стороны чиновников, были уничтожены как класс. С диким бизнесом 90-ых разобрались по методике "апрельских тезисов 2012", остальные требуют - порядок + уравниловку - фирменную фишку пролетариата. Только не стоит забывать, что "сильная рука" накапливает в обществе тупую агрессию и озлобленность, часто переходящую в откровенную дикость на всех уровнях (начиная с бытового). Боюсь 10-ые или 20-ые будут страшнее 90-ых.

Імя:: Simpson
30.04.2012 09:35
Дрэннае, што нам застанецца і да чаго трэба з найвялікшай сур'ёзнасьцю рыхтавацца:
1) Цьма крымінальнікаў без працы. Я маю на ўвазе тых, каго ўлада за народныя грошы выхоўвае ва ўсемагчымых сілавых структурах.
2) Шалёны нацыяналізм на мяжы з нацызмам, як вынік прагі рэваншу тых, каго ўлада дзесяцігоддзямі прыніжае. Да гэтага трэба ставіцца спакойна, час хутка ўсё вылечыць. Паглядзіце надзвычай цікавую "Цену Победы" "Нелюбовный треугольник: Москва – Варшава - Берлин" на Эхе.
Умоўна добрае, што мы маем і што застанецца:
1) Каб стаць сьвятым, трэба спачатку пабыць вялікім грэшнікам. Сёньняшняя рэчаіснасьць дае магчымасьць асазнаць нам хто мы такія на самой справе. Гледзячы БТ мы глядзім на сябе ў люстэрка. Мы паглядзм на сваё адлюстраваньне, нам стане сорамна і мы станем выпраўляцца.
Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч
30.04.2012 19:32
Дзякуй, шаноўны Simpson.

Асабліва за адзінае добрае - дае прастору для разваг!
Адказаць

Імя:: ladzia Горад:: ..
01.05.2012 02:10
".. Шалёны нацыяналізм на мяжы з нацызмам.."
_________________________________________

прабачце, зьбянтэжылі - што канкрэтнае Вамі тут маецца на ўвазе?
Адказаць

Імя:: Simpson
01.05.2012 18:19
Выбух нацыяналiзму як беларускага, так i прарасейскага. Гэта артыкулы накшталт "Без роднай мовы не будзе якаснай адукацыі" http://nn.by/?c=ar&i=71506 i г.д.
Адказаць

Імя:: Ананім
01.05.2012 20:16
Выбух у галаве Simpsonа - нацыяналізм і нацызм адное і тое.
Адказаць

Імя:: ladzia Горад:: ..
02.05.2012 01:36
шаноўны - і гэта, па Вашаму, прыклад ".. шалёнага нацыяналізма на мяжы з нацызмам.."?


яшчэ больш зьдзівілі.
цікава было-б з Вамі пра што іншае таксама паразмаўляць :)

Імя:: Вінцэнт Горад:: Слонім
30.04.2012 09:40
Дзякуй,паважаны Віктар Марціновіч, за вельмі ЦІКАВЫЯ і ДАКЛАДНЫЯ назіранні, ЯСКРАВУЮ ілюстрацыю тых СТАНОЎЧЫХ падзей, што зараз адбываюцца ў Грузіі, а таксама ЯРКАЕ параўнанне іх з тымі па-сутнасці АДМОЎНЫМІ працэсамі, якія, на жаль, маюць месца цяпер у Беларусі... Як калега-журналіст, па-добраму ЗАЙЗДРОШЧУ вастрыні Вашага пяра і з нецярпеннем чакаю чарговых Вашых аналітычных замалёвак...
Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч
30.04.2012 19:32
Дзякуй за добрыя словы, калега! :)

Імя:: Евгений Горад:: Молодечно
30.04.2012 10:24
Дай бог, чтобы не остался новый саркофаг (не сильно далеко от Чернобыльского), мертвая зона на пару тысяч километров в диаметре, и вечная память у эмигрантов.
Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч
30.04.2012 19:33
Астравец вельмі далёка ад Чарнобыля. І ў гэтым праблема: хай бы ўжо адну частку Беларусі забруджвалі!

Імя:: што застанецца?
30.04.2012 10:56
а чо ў нас таксама была злачынасьць, але праблема таксама вырашана, хоць і таксама ня вельмі дэмакратычна
А ну яшчэ чыстыя вуліцы застунуцца, недарма ўсе замежнеікі зьдзіўляюцца, насамроэч гожа на вуліцах і нават у маленькіх гарадках і вёсках
Адказаць

Імя:: Олег Горад:: Гомель
30.04.2012 12:00
Не обманывайтесь. Доказано - две основные причины мусора на улицах европейских городов это туристы и доступность фастфуда для местного населения. Третьим фактором для нас является бросовая цена рабочей силы. В этой связи ничего хорошего нам не сулит относительная чистота центральных улиц наших городов. Посмотрите лучше, что делается под окнами наших многоэтажек в спальных районах. Я часто наблюдаю курцов на балконах и в окнах соседней девятиэтажки в надежде, что хоть кто-нибудь использует пепельницу. Двухлетнее наблюдение пока что успеха не принесло. Это, конечно, вопрос воспитания. Но не только. Я думаю, что люди делают это и потому, что они не чувствуют себя хозяевами за пределами своих квартир (уже потому, что никак не участвуют в принятии решений, не привлекаются к управлению своим городским районом, городом, страной).
Адказаць

Імя:: кім даказана?
30.04.2012 18:08
вы напэўа ў такім выпадку не жылі ў спальным раёне нямецкага мегаполісу, паверце там нашмат горш. і култура зусім іншая, тут неяк няёмка кінуць сьмецьце на вуліцу, а напрыклад у нямеччыне-абсалютна нармальна, нікому справы да гэтага няма
Адказаць

Імя:: Олег Горад:: Гомель
30.04.2012 18:29
В немецком не жил, жил в английском (учился и защищался в области охраны ОС). Наблюдал следующее: там, где живут коренные англичане - ухожено и чисто, "бычки" не бросаются. Там где живут недавние эмигранты (подчеркну - без права голоса и других прав на эту страну) - там "смецце". Так что нужно смотреть не только где, но и кто живёт.
Адказаць

Імя:: Ананім
30.04.2012 19:23

Што за фантазіі?
Колькі год жыву ў такім раёне, а падобнае не назіраў. Нават тамака дзе туркі і тое нашмат чысьцей, чым напрыклад на Паўднёвым Захадзе Менска, дзе сьмецьце бывае выкідаюць праз вокны (Пад'езды і ліфты Менска - асобная размова).
Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч
30.04.2012 19:34
Так, чысьціня гэта неаспрэчна добра і сапраўды мабыць застанецца ў якасьці новага габітусу :)

Імя:: МИКОЛА Горад:: Менск
30.04.2012 18:56
Паважаны спадар Марцинович ! Вы напэуна сами разумееце , што разважаць на тэму : што добрага аставяць цяперашния улады пасля сябе вельми цяжка . Людзи прывыкли разважаць на гэтую тэму адносна чаго небудзь . Будзе лепей и тады будзе гаворка накшталт : а памятаеце як жылося пры Лукашэнку ? Будзе горш и будзе таксама такая ж гаворка . Час пакажа . Што датычыцца метадау киравання :то дауно вядома , што кали усе добра , то многия начальники кажуць - гэта я , кали дрэнна , то гэта яны справакавали крызис пакупкай машын , цяпер няхай сами жывуць на тое , што зарабляюць . Наконт лядовых палацау , то гэта не самае горшае . Уяуляеце , што было б кали захапленне начальника ляжала у галине касмичных падарожжау ?
Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч
30.04.2012 20:48
Да, вы правы, Микола!
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
01.05.2012 00:28

Паважаны спадар Марціновіч,
у чым мае рацыю, гэты Коля?
У тым, што не ўсё кепскае было пры Гітлеры, Сталіне, Лукашэнке?..

Ведаеце спадар Марціновіч, як мне распавядалі знаўцы канцлягернага жыцьця, нават у канцлягерах - сталінскіх, гітлераўскіх бывалі шчаслівыя моманты для вязьняў.
Але ж гэта не значыць, што можна дабром узгадваць нелюдзяў - розных сталінаў ды гітлераў...

Як на мой розум, дык па сапраўднаму, можа быць добра чалавеку - толькі калі захоўваецца годнасьць гэтага чалавека. Такі вось крытэр.
І ў мяне няма веры ў тое, што калі некаму бывае добра, пры хамскай уладзе, гэтаму спадарожнічае павага да асобы, да чалавека.

Так што хай Коля застаецца сам насам са сваемі хітрымі высновамі.
Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч
01.05.2012 09:23
Дык мне проста падалося слушным ягонае назіраньне пра тое, што на нашай тэрыторыі начальнікі ўсё добрае, што ёсьць спісываюць на сваю дзейнасьць, усё дрэннае - на людзей, ворагаў і г. д. У гэтым сэнсе at the end of the day даволі складана зразумець, хто што зрабіў, хто за што адказны. А вось тое, што будзе такі міт - "ай, як жа добра жылося за Лукашэнкам" - можна не сумнявацца, бо людзі загіпнатызаваныя казкамі пра дабрабыт, а жывуць як скот у хлеве...
Адказаць

Імя:: Микола Горад:: Менск
01.05.2012 11:14
Паважаны спадар Беня ! Неяк дзиуна чытаць вашы каментары и не бачыць слоу : " Расейцы , КДБ , здрада , хлусливыя , усе прапала шэф и г д " Пабольш пазитыву , дабразычливасци и аптымизму и усе будзе добра . Прабачце , аднак у свеце не иснуе тольки двух колерау : чорны и белы . Вы напэуна таксама Беня рознакаляровы , ци тольки белага колеру ? Дзякую за каментар ,Вялики и Непаграшальны .
Адказаць

Імя:: Вінцэнт Горад:: Слонім
01.05.2012 17:28
Паважаны Микола! Сапрауды, "у свеце не иснуе тольки двух колерау: чорны и белы", аднак,личу, СУЧАСНАЯ Беларусь - ВЫКЛЮЧЭННЕ( з-за цяперашняй "УЛАДЫ" у нашай краине)... А, як вядома, ВЫКЛЮЧЭННЕ падцвярджае ПРАВИЛА!
Адказаць

Імя:: Ананім
02.05.2012 10:42
"Прабачце , аднак у свеце не иснуе тольки двух колерау : чорны и белы ." - "Не все, только плохое, связано с Гитлером"
Адказаць

Імя:: Евгений Горад:: Молодечно
01.05.2012 10:11
Очень странная позиция. При отсутствии контроля со стороны гражданского общества, все увлечения чиновников связаны с красивым оформлением банального распила бюджета. В нашем случае это забота о здоровье людей (ледовые дворцы), о труженниках села (агрогородки) и т.д. Не волнуйтесь, дойдет и до освоения космоса - что-то я краем уха слышал про белку-2... Почитайте доклад Немцова "Путин и коррупция", там все хорошо расписано.

Імя:: Наста
01.05.2012 01:27
застануцца пытаньнi. шмат пытаньняу.
Адказаць

Імя:: Віктар Марціновіч
01.05.2012 09:19
Вось гэта дакладна!
Відэа