субота, 19 красавіка 2014, Менск 14:57

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Усё больш недаверу да спартовых відовішчаў

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У Нямеччыне абмяркоўваюць адказ прэзыдэнта МФХ Рэнэ Фазэля на зварот нямецкіх парлямэнтароў адносна пераносу ЧС-2014 зь Беларусі ў іншую крану, маўляў, месца чэмпіянату застаецца бязь зьменаў, ён адбудзецца праз два гады ў Менску, бо «дыскрымінацыя любога сябра фэдэрацыі паводле палітычных, расавых ці рэлігійных матываў недапушчальная».

Як падае нямецкае радыё Deutschlandfunk, падобныя аргумэнты выказвае большасьць спартовых функцыянэраў МФХ. Яны кажуць, што не зьбіраюцца падпарадкоўвацца ціску з боку палітыкаў.

«Так, на бліжэйшым травеньскім Кангрэсе фэдэрацыі ў Хэльсынкі будзе чарговым разам абмяркоўвацца пытаньне правядзеньня чэмпіянату ў Беларусі, аднак мы не зьбіраемся мяняць наша рашэньне пад палітычным ціскам», прыводзіць Deutschlandfunk словы генэральнага сакратара МФХ Горста Ліхтнэра.

Паводле ягоных словаў, МФХ – аўтаномны ад палітыкі зьвяз, у кампэтэнцыі якога выключна арганізацыя спорту, а таму Кангрэс ня мусіць прымушаць сваіх сяброў падпарадкоўвацца партыйнай праграме нямецкіх зялёных або сацыял-дэмакратаў.

«Спорт мусіць аб’ядноўваць людзей, – кажа Горст Ліхтнэр. – І не ягоная здача крытыкаваць урады, або мяняць палітычных курс гэтых урадаў».

Як адзначаюць нямецкія аглядальнікі, шматлікія патрабаваньні байкатаваць спартовае сьвята ва ўмовах беларускай дыктатуры, якія цягам апошніх месяцаў выказваюцца міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі ды вядомымі прадстаўнікамі заходняй палітычнай клясы, былі высокімі спартовымі функцыянэрамі не пачутыя.

Паводле каардынатара ў пытаньнях спорту ад парлямэнцкай фракцыі зялёных Віёлы фон Краман, прыняўшы ў 2009 годзе рашэньне аб ЧС у Менску, МФХ увесь гэты час дэманструе поўнае ігнараваньне палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Аднак, лічыць нямецкая дэпутатка, палітыкі не павінны пакідаць сваіх намаганьняў:

«Наша патрабаваньне да ўраду, каб у межах сваіх магчымасьцяў ён усё ж паспрабаваў пераканаць МФХ адносна пераносу месца першынства».

Як лічыць дэпутатка Бундэстагу ад фракцыі сацыял-дэмакратаў Дагмар Фрайтаг, старшыня парлямэнцкай камісіі ў пытаньнях спорту, сам выбар фэдэрацыямі месца першынства ўжо ёсьць доказам цеснага супрацоўніцтва іх функцыянэраў з палітыкамі тых ці іншых краінаў.

«Калі абіраюць сталіцу міжнароднага турніру, заўсёды думаюць пра атрыманьне на месцах пэўных урадавых гарантыяў, напрыклад. Супрацоўніцтва па ўзгадненьні вельмі многіх момантаў у тэме спорт-палітыка бывае вельмі і вельмі цесным. Аднак чамусьці пытаньні правоў чалавека пры гэтым не ўзгадняюцца», кажа Дагмар Фрайтаг.

І справа ня толькі ў адной хакейнай фэдэрацыі. Нядаўна Міжнародны зьвяз  веласпорту прыняў рашэньне аб правядзеньні ў Менску ЧС-2013 па велатрэку. Палітычная сытуацыя ў Беларусі ізноў была праігнараваная спартовымі функцыянэрамі. Тое ж самае тычыцца і дзеячоў эўрапейскай футбольнай фэдэрацыі, якія ігнаруюць становішча з правамі чалавека ва Ўкраіне.

Як мяркуе кёльнскі спартовы экспэрт, прафэсар Фолькэр Шурман, усё гэта больш і больш выклікае недавер да спартовых відовішчаў, якімі кіруюць спартовыя начальнікі, а таксама і да спорту ўвогуле.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Jazep Горад:: Mensk
29.04.2012 14:52
Уяўляю відовішча: - Лукашэнка ў спартыўнае форме і факелам ў рукох адкрывае Чымпіянат сьвету па хакеі. Трансляцыя выступу - на ўвесь "глобус". І, заўважце, Федэрацыя ня бачыць ў гэтым а ні кроплі палітыкі! А ў тым, што ён "улезе ў экран" я не сумняюся, -яны будуць пастаўленыя перад фактам у апошні момант і падпараткуюцца, дзе дзенуцца!. Ну і "персанальнае бабло" атрымаюць - стопудова.
Адказаць

Імя:: Ананім
29.04.2012 16:09
згодны з Язэпам

Імя:: Бенедзікт
29.04.2012 15:17

Карумпаванасьць чынавенства, міжнародных спартовых устаноў, абрыдла і стала нормай.
Дастаткова ўзгадаць, як выбралі Сочы для зімовай Алімпіяды...

Імя:: Беранд.
29.04.2012 15:31
«дыскрымінацыя любога сябра фэдэрацыі паводле палітычных, расавых ці рэлігійных матываў недапушчальная».
А па злачынных матавах ? Лукашэнка як раз пад гэта падпадае.
-----------------------------------
І яшчэ : функцыянеры кажуць, што не зьбіраюцца падпарадкоўвацца ціску з боку палітыкаў.
А з боку нашага Народу ? Мо трэба пацікавіцца, як МЫ ставімся да гэтага ? А што калі лукашэнкаўская федэрацыя па хакею "За", а падаўляючая бальшыня беларускага народу
"Супраць" ? Гэта не істотна ? Функцыянеры крывадушнічаюць і плююць на наш народ, на нашу бяду, на
нашу боль. ГАНЬБА !!!
Адказаць

Імя:: Беранду
29.04.2012 16:03
А адкуль вы щзяли шанощны, што" падаўляючая бальшыня беларускага народу" супраць ЧС у Беларусі? Падаўляючай бальшыні - фіялетава. А група спартовых заўзятараў, якія хочуць паглядзець той хакей у любым выпадку колькасна большая за апазіцыю. Падлічыце, колькі чалавек збіраюць арэны ды стадыёны, а колькі той жа Чарнобыльскі шлях?

Адказаць

Імя:: Машэка Горад:: в. Праўдзівая
29.04.2012 17:37
Калі б туды насамрэч збіралася столькі народу, то навошта туды пад прымусам зганяюць школьнікаў, студэнтаў і курсантаў, здымаючы іх з заняткаў? І ўвогуле параўноўваць палітычную акцыю апазіцыі, за якую можна атрымаць суткі ці рэальны тэрмін, і спартовыя відовішчы цалкам некарэктна. З такімі параўнаннямі можна прыйсці да таго, што ў часы ваяўнічага камунізму людзі збіраліся на шматтысячныя мітынгі, дзе "полность і решітельно" падтрымлівалі палітыку партыі па барацьбе з "опіумом для народа", патрабавалі знішчэння храмаў, сцягвалі крыжы, а потым ішлі на футбол... Дык што правільна бальшавікі рабілі? Народ жа не хадзіў на партэсты супраць гэтага варварства, народ на футболе сядзеў...
Адказаць

Імя:: Ананім
29.04.2012 18:01
Ишли б вы у лазню! Што аракамя Луки няма у краине заузятарау?! И з-за таго, што ён любиць драники, иншыя их не павинны есци? з-за таго, што Андропау на Таганку хадзиу, яе игнаравали дысыдэнты?.Алимпияда-80 не дадала папулярнасци Саветам. Хуткам там пачауся суцэльны развал
Адказаць

Імя:: сп.Машэка Горад:: в Праўдзівая
30.04.2012 08:18
Магчыма, у вашай весцы і гоняць пад прымусам на стадыены і арэны школьнікаў, студэнтаў і курантаў. Напэўна, іх таксама гоняць на канцэрты і ў мінскую Арэну.. У Мінску ў заўзятары нікога не гоняць. Дарэчы, сярод заўзятараў есць тыя, хто ходзіць на акцыі. Такіх, праўда, мала. Пашукайце калі ласка іншыя тлумачэнні гэтай з'яве

Імя:: Франак Нырка Горад:: Мінск
29.04.2012 16:21
Ёсць добрая прымаўка. Не варта блытаць божы дар з яешняй.
Хакей на Беларусі заслугоўваў да сябе увагі шчэ калі яго прынялі ў міжнародную супольнасць пазней латышскага.
Яшчэ тады, калі беларусы былі выкінутыя з вышэйшай лігі цераз галаву пакінутых там японцаў, праз наўмыснае сутыкненне са зборнай ЗША і пры дапамозе Швайцарцаў і пакрыўджаных Швэдаў, прапусціўшых павержаных беларусамі немцаў.
ТАК!
"УСЁ БОЛЬШ НЕДАВЕРУ ДА СПАРТЫЎНЫХ ВІДОВІШЧАЎ"!
Кошт нямецкай якасці футбольная Беларусь ужо ведае.
Лепш прапаную узгадаць бяспеку Мюнхена 1972!!!
І паўфінал Баварыі з Рэалам праглядзець уважлівей хацяб трошкі.
А з уласным немцам на пасадзе - ужо пачым чым, а па спартовых пытаннях як небудзь самі разбярэмся!
Шчэ не вмэрла Украіна!!!

Імя:: Ананім
29.04.2012 23:05
А правильно к Гитлеру в 1936г. приехали "недочеловеки" на олимпиаду? Видел хронику - Гитлеру нравилось.Арийские спортсмены не могли убедительно доказать свое расовое превосходство.Прошу заметить - сравнения "той" Германии и "этой" Беларуси не делаю.Все совпадения случайны.Хоккей и драники люблю.

Імя:: Владимир Горад:: Украина
30.04.2012 09:54
Перенос места проведения ЧМ это еще не дискриминация. Дискриминацией можно было бы назвать запрет белорусским командам участвовать в международных соревнованиях под эгидой МФХ.
Адказаць

Імя:: Ананім
30.04.2012 11:27
+100
Адказаць

Імя:: Франак Нырка Горад:: Мінск
30.04.2012 13:37
Вы не з Украіны з усімі вашымі плюсікамі)
Відэа