панядзелак, 21 красавіка 2014, Менск 15:09

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Партыя БНФ вылучыць 30-40 кандыдатаў у дэпутаты

Пра гэта было заяўлена на пасяджэньні сойма партыі 29 красавіка ў Мінску, паведамляе БелаПАН.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
26 чалавек ужо далі пэрсанальную згоду на вылучэньне кандыдатам у дэпутаты, яшчэ 12 пакуль разважаюць. У ліку тых, хто прэтэндуе на дэпутацкі мандат, лідэр партыі Аляксей Янукевіч і яго намесьнік Рыгор Кастусёў. Паводле Кастусёва, працэс падрыхтоўкі да ўдзелу ў выбарчай кампаніі ўжо ідзе: створаны выбарчы штаб, распрацоўваюцца ўлёткі партыйных кандыдатаў, плянуецца падрыхтоўка кандыдатаў да выступленьня на тэлебачаньні.

Янукевіч паведаміў, што на наступным тыдні адбудуцца кансультацыі «кааліцыі шасьці», у якую акрамя Партыі БНФ уваходзяць Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет», аргкамітэт партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», рух «За Свабоду» і грамадзянская кампанія «Гавары праўду!». На сустрэчы будзе абмяркоўвацца ў тым ліку пытаньне аб распрацоўцы адзінага пасланьня дэмакратычных сіл на парлямэнцкіх выбарах.

«На адзінае пасланьне будзе выйсьці вельмі складана, бо існуюць розныя падыходы да ўдзелу ў выбарчай кампаніі, ад байкоту да ўдзелу ў выбарах да канца. Аднак некаторыя моманты, якія тычацца, напрыклад, ацэнкі выбарчага працэсу, можна было б узгадніць», – лічыць Янукевіч.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Viales
29.04.2012 14:56
Ганьба!
Адказаць

Імя:: Ананім
29.04.2012 18:55
Зь якой прычыны "ганьба"? Калі будуць камунікаваць з электаратам - то малайцы. Калі ня здолеюць, дык нічога і ня зьменіцца.
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
29.04.2012 19:52

Камунікацыя з электаратам не патрабуе вылучэньня кандыдатаў.
Адказаць

Імя:: Электарат
30.04.2012 09:36
З вылучэньнем кандыдатаў прастата апэрацыі павялічваецца ў разы.

Імя:: Бенедзікт
29.04.2012 15:11

Партыя БНФ вылучыць 30-40 кандыдатаў у дэпутаты
-----------------------------------------------
“По плодам их узнаете их."

Зараз перад псэўдаапазіцыяй стаіць задача - сарваць Народны Байкот!

Чым бліжэй будуць "выбары" тым больш актыўнымі будуць дзяньні агэнтуры, ськіраваныя на зрыў байкоту.

Юрась Беленькі - "Што тычыцца выступаў тых, хто гатовы ўдзельнічаць у байкоце, але дапаўняе яго правядзеньне такімі "дробязямі", як выстаўленьне кандыдатаў і г.д, то скажу так -- гэта ад лукавага. ..."
Адказаць

Імя:: Ананім
29.04.2012 18:52
Ніякага "народнага байкоту" не існуе ў прыродзе, нават, як рэклямнай кампаніі, бо ніхто нічога ня робіць. А сапраўдны палітычны байкот увогуле, магчымы толькі пры тых жа ўмовах, пры якіх і сапраўдныя выбары - калі галасы лічаць.
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
29.04.2012 19:50

Усё існуе і будзе рабіцца, калі надыйдзе неабходны час.
Усе астатнія фантазіі, ад КГБ, ці ў лепшым выпадку ад глупства.
Адказаць

Імя:: Васіль
29.04.2012 20:59
Сп. Бенедзікт вы, як і КХП цалкам, ніколі нічога не рабілі і рабіць не будзіце. Няма чаго тута плявузгаць
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
30.04.2012 11:46

Вася, так, як вы не валодаеце інфармацыяй ні пра мяне, ні пра КХП-БНФ, - можна было і не адказваць на істэрычны "выкрык з натоўпу".
Але адкажу - я высокакваліфікаваны адмысловец, ліквідатар наступстваў аварыі на ЧАЭС. Цяжка пацярпеў пры выкананьні сваіх прафэсійных абавязкаў...
Што тычыцца Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, дык ганаруся тым, што гэта ёсьць адзіная нацыянальная партыя на Беларусі, якая бескампрамісна адстойвае нацыянальнае - мову, народ, дзяржаву. Пра яе дзейнасьць можна даведацца на адпаведных сайтах, а не толькі тусуючыся на форумах.
Адказаць

Імя:: Ананім
29.04.2012 23:41
у вашым выпадку хутчэй другое, хоць цяпер вы і з першай з пералічаных вамі крыніцаў сьпяваеце ў адзін голас
Адказаць

Імя:: Электарат
30.04.2012 09:35
Баюся, і ўнукі могуць не прычакаць "неабходнага часу". Людзі, якія робяць штосьці тут і цяпер у мяне выклікаюць больш павагі.
Адказаць

Імя:: Partyzan
30.04.2012 14:04
"Беларусаў уразілі матэр’ялы (асабліва онлайн-рэпартаж) Радыё “Свабода” пра “зьезд” псэўдаапазыцыйнай структуры пад кіраўніцтвам А. Янукевіча, які адбыўся 10 верасьня ў Менску. Зьезд адбываўся пад чырвона-зялёным лукашысцкім сьцягам (што наглядна паказвае, якога роду людзі сабраліся ў залі). Нізкі інтэлектуальны ўзровень арганізацыі, бязглуздыя дэмагагічныя тэарэтызаваньні, намеры ісьці на чарговыя лукашысцкія “выбары”, пазіраваньне ўдзельнікаў мерапрыемства перад фртакамерамі пад акупацыйнай рэжымнай сымволікай – прыкметы канчатковай дэмаралізацыі псэўда-БНФ. Гэтыя людзі даўно страцілі палітычнае права насіць адзнаку БНФ. Цяпер жа адбываецца прыніжэньне, дэскрыдытацыя гэтых літар (і, магчыма, сьвядомая)."

11 верасьня 2011 г

"Рэжымнай уладай створана такая адміністрацыйна-фальсіфікацыйная сістэма галасаваньня, што выйграць выбары ў рэжыма немагчыма ў прынцыпе. У гэтай сістэме, практычна, ня лічаць нават галасы, робяць толькі імітацыю падліку, які выконваюць выбраныя людзі ад рэжымнай улады. Адзінае, што патрабуе тут рэжым ад выбаршчыкаў, — гэта каб прыйшлі на ўчасткі і прагаласавалі (таму зганяюць на выбары пад прымусам). Прытым няважна як выбаршчыкі будуць галасаваць (вынікі выдае сістэма фальсіфікацыі), важна, каб людзі былі на ўчастках, каб бралі і кідалі ў скрынку бюлетэні, каб была бачнасьць, што нібыта адбываюцца выбары. Пры пустых участках такой бачнасьці няма. Гэта правал, які немагчыма схаваць (і тады ўжо галасаваньне немагчыма сфальсіфікаваць незаўважна)."

Зянон Пазьняк
27 жніўня 2011 г.

"Цяпер, калі ўзурпатар пачаў адкрытую прэвентыўную вайну з народам, ужо нават самыя цьвёрдагаловыя пачынаюць разумець, што хадзіць на выбары і падтрымліваць рэжым ня трэба, што тактыку абструкцыі і байкоту рэжыму трэба было пачынаць даўно."

14. ХІ. 2011 г. Зянон ПАЗЬНЯК

"…Наперадзе чарговыя рэжымныя выбары. Мы ўжо цяпер павінны зноў рыхтаваць грамадзтва да няўдзелу ў фальшывым фарсе. Падзеі даюць нам новыя абгрунтаваньні і аргумэнты. Відавочна, што асобы, якія засьвяцілася на мінулых выбарах, зноў пойдуць ў нагу з рэжымам (на выбары па рэжымным сцэнары). Трэба будзе гэта ўлічваць."

Зянон Пазьняк
2 кастрычніка 2011 г.

"Яны “клясычна” падзеляцца на некалькі групаў. Адна будзе за байкот, другая – супраць, трэцяя – за выбары, але галасаваць супраць усіх, чацьвертая – за ўдзел у выбарчай кампаніі, але за тыдзень да галасаваньня зьняць кандыдатуры і аб’явіць байкот і г. д. Тэхналёгія банальная. Гэты спэктакль ужо пачынаецца, падключаюцца нават агенты з расейскага ведамства Караганава (Суздальцаў дык проста перапісвае некаторыя нашыя палажэньні. Яго роля – за байкот). Нават Ганс Вік вылез на сцэну з глыбокай пэнсіі (яго роля адваротная – супраць байкоту).

Увогуле, хутка мы ўбачам адзінства Масквы і Эўропы ў падтрымцы псэўдавыбараў у Беларусі. Для нас гэта не навіна. Такое было."

12 лютага 2012 г. Зянон ПАЗЬНЯК


Дык не, знайшліся з каменнымі галавамі !
Адказаць

Імя:: Беларус
01.05.2012 00:27
Канечне, з-за мяжы лепш парады даваць. Уся вашая прасьціна тэксту - лухта ад неблагога ў прынцыпе чалавека, толькі самазакаханага да немагчымасьці.
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
01.05.2012 11:16

Беларусу.
Пакуль Вы будзеце лічыць істотным, каштоўнасьць парадаў - у залежнасьці ад мейсца знаходжаньня іх аўтара, а не ў залежнасьці ад іх сэнса, да тае пары Вы будзеце блытацца ў элементарным і паўтараць плёткі і абразы "дабразычліўцаў".

Імя:: лялька Горад:: менск
29.04.2012 15:25
лукашысты!

Імя:: Марына Ле Пэн
29.04.2012 16:37
Слушна робіць Партыя БНФ. Але каб мець сапраўды агульнанацыянальную кампанію - варта вылучаць 110 кандыдатаў і здымаць іх, калі апазыцыю не дапусцяць да падліку галасоў. Спадзяюся, што тыя 40 кандыдатаў, якія збіраецца вылучаць БНФ, будуць не толькі ў Менску і навакольлях. Хацелася б каб Свабода азнаёміла з персанальным складам патэнцыйных вылучэнцаў. Ці шмат з іх прадпрымальнікаў?
Адказаць

Імя:: Ананім
29.04.2012 19:51

Гэтая хеўра не мае ніякакіх (апрача назвы) адносінаў да БНФ.

Імя:: Алесь Раткевіч
29.04.2012 17:16
Гэта не апазіцыя,а зраднікі народа. Усё ж такі Лукашэнка правы,называючы вас ворагамі народа.Так яно і ёсць пасля вашага такога рашэння.Колькі вам улада заплаціла за ўдзел у вераснёўскіх падзеях? Брыдка стала вас слухаць,а тым больш бачыць.Я заклікаю "РАДЫЁ СВАБОДУ", "РАДЫЁ РАЦЫЮ""НАРОДНУЮ ВОЛЮ","БЕЛСАТ" і іншыя незалежныя СМІ, аб'явіць байкот гэтым здраднікам.А прыдуць да мяне яны за подпісам, то хай ведаюць што за мест подпісу, плескану ім прама ў твар якім небудзь брудам.Ім жа падабаецца быць забруджанымі. Калі мала ім дастаецца ад улады, атрымаюць яшчэ і ад народа. Пустазвоны і толькі!!! А людцы ж шмат хто спадзяваўся і верыў вам і я ў тым ліку.Колькі людзей звялі і да кратаў давялі?Людцкімі рукамі жар заграблі! Не даруе народ вам здрады! Ганьба,вялікая вам ганьба!!!

Імя:: беларуска Горад:: Менск
29.04.2012 17:17
Напляваць ім на Незалежнасьць Беларусі, напляваць ім на Свабоду, напляваць ім на палітычных вязьняў.
У іх ёсьць загад;зрабіць рэжым лігітымным, каб лягчэй было захапіць маскалям нашу Беларусь.
Адказаць

Імя:: Ананім
29.04.2012 18:59
Баба чула звон, ды ня ведае, дзе ён.

Легітымнасьць (пішацца праз "е") не зьмяняецца ад вылучэньня кандыдатаў.

Ёсьць юрыдычныя міжнародна прызнаныя ўмовы легітымнасьці, якія даволі падрабязна пералічваюць неабходныя рэчы (узгадваюць нават роўны доступ да СМІ). Якраз пункту "апазыцыянэры хочуць, ці ня хочуць вылучацца" там няма.

Імя:: Рыгор
29.04.2012 17:49
Не чуў каб Еўропа выдзеліла ім грошы. Значыць застаецца адно - выконваюць загад Лукавага.
Адказаць

Імя:: Поль
01.05.2012 09:25
Не чуў каб Еўропа выдзеліла ім грошы.
-------------------
Значыць Эўропа выдзеліла грошы байкатоўнікам?

Імя:: Гісторык
29.04.2012 19:47
Гэтыя людзі ведаюць, што ў палатку іх не пусцяць, і калі нават нехта трапіць туды, бліжэй да ўлады гэта іх ні на ёту не зробіць. Ці аслабіць іхны ўдзел у выбарах уладу ТЗП хоць крыху? Таксама не. Дык навошта яны гэта робяць? Баян "данясення сваіх поглядаў" да электарату ня можа быць мэтай, гэта толькі сродак. Сродкам дасягнення якой палітычнай мэты з'яўляецца іх удзел у псеўдавыбарах? Самае смешнае, што ў іх нават няма ўцямных тлумачэнняў - чаму яны ўдзельнічаюць. Пра палітзняволеных, якія дасюль у турмах, нават не кажу.
Адказаць

Імя:: Ананім
30.04.2012 09:33
>Баян "данясення сваіх поглядаў" да
>электарату ня можа быць мэтай

Для тых, хто верыць у фантазіі, што прыляціць на верталёце "міжнародная супольнасьць" і пераможа дыктатара, данясеньне поглядаў да электарату канечне ня можа быць мэтай :)

А БНФ у цуды ня верыць і робіць слушную працу.
Адказаць

Імя:: Ананім
30.04.2012 11:50
Гэтая групоўка, адмыслова створаная сьпецслужбамі і зарэгістраваная, для таго каб блытаць людзей. У іх толькі шыльда БНФ.
Адказаць

Імя:: Сара
30.04.2012 23:26
Вы памыляецеся, спеслужбамі сапраўды была створана групоўка, але пад іншай назвай - кхп-бнф
Адказаць

Імя:: Ананім
01.05.2012 11:17
Факты сьведчаць не на карысьць вашай фантазіі.
Адказаць

Імя:: Поль
01.05.2012 09:25
А ў цябе шыльда - Ананім. І што з таго?

Імя:: Ананім
29.04.2012 21:08
Нужно предупредить уже сейчас: всех сексотов будут судить вместе с ихними кураторами. Рядом на скамейке будут сидеть.
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
30.04.2012 14:54

Дакладна так!

Мы павінны казаць, прама, не хаваючыся - Закон аб люстрацыі, будзе распаўсюджвацца і на "сістэмную апазіцыю" (псэўдаапазіцыю), тых, хто сваёй дзейнасьцю сьвядома садзейнічаў, утрыманьню ўлады прарасейскай групоўкай (дакуманты і сьведкі, нікуды не зьнікнуць, іх шмат).

Тую шкода, якую нанесла і наносіць псэўдаапазіцыя, беларускаму народу, немагчыма кваліфікаваць, як неразуменьне, бо факты сьведчаць пра сьвядомыя дзеяньні пэўных асобаў і арганізацыяў - ськіраваных на працяг існаваньня ўлады беларусафобаў.

Закон аб люстрацыі - ськіраваны на пакараньне ўтрымліваючых уладу і і тых, хто ёй сьвядома спрыяе, гэта не помста. Гэта аднаўленьне справядлівасьці.
Вось гэта і павінны памятаць, не толькі дзяржаўныя функцыянэры, але і псэўдаапазіцыйныя дзеячы.

Імя:: Берасьцеец
30.04.2012 09:18
Бенедзікт: "Зараз перад псэўдаапазіцыяй стаіць задача - сарваць Народны Байкот!"
-----------------------------------------
Які народны байкот? Вось возьме і ўвесь народ заўтра ўздымецца па закліку Івашкевіча і іншых з другой часткі, як ты кажаш, "псэўдаапазыцыі"?
Такая ж хрэнь той байкот, як і ўдзел у выбарах. Ні тое, ні другое не атрымаецца.
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
30.04.2012 11:55

Перш, чым падобны прадукт, разумовай дзейнасьці, выдаваць "на гара" трэба пазбавіцца "хрэні" у глуздах.
Для гэтага варта займацца палітычнай самаадукацыяй, больш размаўляць зь людзьмі, пераконваць іх, распаўсюджваць адпаведную інфармацыю і г.д. вось тады, з вашай дапамогай і адбудзецца Народны Байкот.
Адказаць

Імя:: Берасьцеец
01.05.2012 09:31
Ты такі ж наіўны, як і тыя, хто за ўдзел у выбарах. Толькі тыя, што за ўдзел у выбарах ідуць на іх менавіта для распаўсюду інфармацыі сярод людзей. То бок для адукацыі, аб чым ты пісаў вышэй.
А Народны Байкот будзе такім жа, як і Народны Сход.
На сход людзі пабаяліся выйсьці, гэтак жа начальнікаў пабаяцца, і пойдуць галасаваць. Можа нават датэрмінова.


А наконт вашага "Перш, чым падобны прадукт, разумовай дзейнасьці, выдаваць "на гара" скажу: Ня вам тут аднаму быць генэратарам думкі.
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
01.05.2012 11:28

Паважаны спадар,
распаўсюд інфармацыі не патрабуе рэгістрацыі кандыдатаў для "выбараў".
Ілюзорны дазвол, на выступы ў рэжымных СМІ, не ёсьць падставай для апраўданьня ўдзелу ў "выбарах".

Ні ў якім разе не прэтэндую на аднаасобную генэрацыю думак.
Вашыя думкі надзвычай цікавыя і арыгінальныя, яны сьведчаць, як пра Ваш высокі інтэлект, так і пра Вашае шляхетнае выхаваньне.
Адказаць

Імя:: Берасьцеец
01.05.2012 14:33
распаўсюд інфармацыі не патрабуе рэгістрацыі кандыдатаў для "выбараў"
--------------------------------
Не магу цалкам пагадзіцца. Сябры ініцыятыўнай групы могуць вольна развешваць улёткі ў тых месцах, дзе ў іншы час ніколі не дазволяць - у крамах напрыклад.
І ня будзе вось такіх наступстваў, як напрыклад вось тут http://www.svaboda.org/content/article/24560671.html
(15:40 Берасьце: затрыманыя Марат Несьцярэнка і Аляксандар Ахмач)
Адказаць

Імя:: Бенедзікт
02.05.2012 10:51

І зноў не так.
У час выбараў (у тым ліку "выбараў"), любая палітычная арганізацыя мае права даносіць сваю пазіцыю.
І для гэтага не абавязкова вылучаць сваіх кандыдатаў, для спэктакля, пад назовам - "выбары".
Што тычыцца правакацыяў антыбеларускай улады, яны былі і будуць.

Імя:: Беренд.
30.04.2012 19:46
Трэба падаваць заяўкі на пікеты супраць здраднікаў ад бНФ,
праводзіць мітынгі на два фронты - супраць дыктатуры і халуёў
- янукевічаў-кастусёвых.
Адказаць

Імя:: Ананім
01.05.2012 00:28
Не будзеце вы ніякіх пікетаў рабіць, і нічога ня будзеце. Як і раней.
Адказаць

Імя:: Ананім
01.05.2012 11:29
Усе будуць, як Simpson.
Адказаць

Імя:: Сам такі
01.05.2012 22:54
Трэба падаваць заяўкі на пікеты супраць здраднікаў ад бНФ
-----------------------
Ну дык падавай, раз ты такі. Пайдзі з БРСМам і падай. Гарвыканкам такое дазволіць. У прынцыпе, можаш і заяўку не падаваць - бяры сваіх паплечнікаў з брсму і ідзі пікетаваць.
Відэа