нядзеля, 19 траўня 2013, Менск 03:09

Праграмы / Госьць на Свабодзе

Салавей: Беларусаў у непавазе да продкаў нельга абвінаваціць

Госьця «Вынікаў дня» — вядомая беларуская фальклярыстка і этнограф Лія Салавей. Зь ёй мы пагутарым пра беларускія традыцыі ўшанаваньня продкаў.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Сяргей Абламейка: Сёньня Радаўніца. Беларусы памінаюць продкаў. Як наогул гэтая традыцыя памінаньня продкаў разьмяркоўвалася па цэлым годзе ў беларусаў раней?

Беларусаў у непавазе да продкаў нельга абвінаваціць

Лія Салавей: У беларусаў гэта вельмі прыкметная зьява духоўнага жыцьця, таму што памінаньне продкаў было ўвесь час па гадавому цыклю. Куцьця, першая, другая і трэцяя перад каляднымі сьвяткаваньнямі. Потым былі Дзяды запусныя і масьлянічныя, далей Радаўніца, якая адносіцца да вялікодных Дзядоў, потым траецкія Дзяды і яшчэ Дзяды асяніны, восеньскія, дзьмітраўскія Дзяды, якія выдатна адзначаліся. Беларусаў у непавазе да продкаў нельга абвінаваціць. Яны шанавалі продкаў і імкнуліся ўсяляк іх шанаваць і на могілках, і дома.

Абламейка: А калі гаварыць менавіта пра Радаўніцу, наколькі старая гэтая традыцыя ў Беларусі шырокага веснавога памінаньня продкаў?

Салавей: На дадзены момант я не скажу, калі ўзгадавалася ўпершыню Радаўніца ў пісьмовых крыніцах. Не магу сказаць, калі гэта пачалося, але я думаю, што гэта спрадвечна, таму што з далёкіх часоў. Хаця і не паўсюдна. Племянныя, ці як цяпер гавораць, рэгіянальныя асаблівасьці, у гэтым пляне адзначаюцца.

Абламейка: Як вы ацэньваеце разьвіцьцё беларускай этнаграфіі цяпер? На якім узроўні цяпер знаходзіцца беларуская этнаграфічная навука як гісторыя народу?

мы маглі б мець з гэтага вялікі духоўны спажытак. Мы б маглі сваю існасьць паказаць

Салавей: Прызнацца, я трохі ў разгубленасьці, каб адказаць на гэтае пытаньне. Сама была неяк шакаваная, калі даведалася, што Інстытут наш хоць і называецца па-ранейшаму мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру, цяпер ужо аддзел там і не этнаграфіі, і не этналёгіі, і не народазнаўства, а неяк па-другому называецца, нават назву не прыгадаю. Да чаго гэта вядзе? У мяне склалася такое ўражаньне, што камусьці не патрэбная этнаграфія зараз. Мне здаецца, што думаюць, што гэта штосьці зь мінулага часу ўжо...

Абламейка: Я чаму пытаюся пра этнаграфію. Мне таксама здавалася, што этнаграфія гэта даволі дакладная навука, нават не гуманітарная навука, бо яна апэруе такімі рэчамі, як ручнікі, народныя прылады працы, спосабы будаваньня. Дзе жыве пэўны народ, там менавіта так будуюць хаты, так вышываюць, і так зямлю аруць. А вось цяпер у сьвеце такі трэнд, ААН такую лінію праводзіць, што галоўнае для вызначэньня нацыянальнасьці — самасьвядомасьць. Кім сябе чалавек лічыць, тым ён і зьяўляецца. І як бы адпадае ўвесь пласт матэрыяльных сьведчаньняў пра народнае, нацыянальнае. Што вы думаеце пра гэта?

Салавей: Этнас як бы раствараецца, зьнікае, агульныя, глябальныя рысы павінны на першае месца ісьці. Але мне здаецца, што для беларусаў гэта не павінна быць абавязковым, таму што мы не прайшлі яшчэ ўсе этапы. Мы яшчэ нават не раскрылі ўсяго таго матэрыялу, што накоплены ў 19 стагодзьдзі, у пачатку 20 і наогул за ўсё 20 стагодзьдзе. А мы маглі б мець з гэтага вялікі духоўны спажытак. Мы б маглі сваю існасьць паказаць, бо нават адна вялікая праца і то многа значыць, а гэтых працаў у нас шмат. Калі ўзяць Федароўскага, нястомнага працаўніка на ніве беларускага народазнаўства. Першы том вазьміце, гэта цэлая энцыкляпэдыя беларускай мэнтальнасьці, яна шматбаковая, апублікаваная яшчэ пры жыцьці Федароўскага. Наагул, такія імёны, як Раманаў, Нікіфароўскі, Шэін. Мы яшчэ гэтыя працы здабываем толькі для навуковай работы. Яны ня ўсе перавыданы, а некаторыя і мала даступныя...


Слухаць гутарку цалкам.

Гутарка зь Ліяй Салавей
Загрузка
12:00:00 / -:--:--
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

19 траўня 1925 нарадзіўся Пол Пот

У пачатку пяцідзясятых гадоў малады камбаджыец Салот Сар паехаў у Парыж вывучаць радыёэлектроніку. Але вучоба яму вельмі хутка абрыдла >>>

Валер Карбалевіч

Дзіўны дэмарш Макея

І Лукашэнка пачаў дзейнічаць у сваім звыклым стылі. Добрую волю ён прыняў за слабасьць. А са слабымі трэба размаўляць з пазыцыі сілы. То бок – даціскаць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ