аўторак, 21 траўня 2013, Менск 20:24

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Тысячы людзей ў Баку запатрабавалі дэмакратыі

У Баку нядзелю адбыўся шматтысячны мітынг апазыцыі з патрабаваньнем дэмакратычных рэформаў. Узгодненая з уладамі акцыя пратэсту была арганізавана "Грамадзкай палатай", у якую ўваходзяць вядучыя апазыцыйныя сілы Азэрбайджану.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Мітынг праводзіўся ў двары шафёрскай школы на аддаленай ўскраіне Баку ў пасёлку Баілава непадалёк ад нафтавых промыслаў. Нядаўна прэзыдэнт Ільхам Аліеў назваў гэтае месца "вартым" апазыцыі. У сваю чаргу, лідэр апазыцыйнай партыі Народны фронт Алі Керымлі расцаніў выказваньне кіраўніка дзяржавы як "прыклад непавагі да ўласнага народу і сваёй зямлі".

Падчас акцыі ня раз гучалі заклікі да адстаўкі прэзыдэнта Азэрбайджану і лёзунгі "Ільхам, сыходзь!".

У рэзалюцыі мітынгу вылучаны наступныя патрабаваньні: вызваліць палітвязьняў, правесьці датэрміновыя парлямэнцкія выбары, вырашыць Карабаскую праблему.

Паводле дадзеных арганізатараў, на акцыю выйшла каля пятнаццаці тысяч чалавек. Сталічная паліцыя паведаміла аб 1200 пратэстоўцах.

Ужо сем гадоў улады адмаўляюцца санкцыянаваць мітынгі апазыцыі ў цэнтры Баку, нагадвае карэспандэнт Радыё Свабода Фарыд Арыфаглы.

Чытайце таксама

Сьвятлана Завадская: «Справу Зьмітра з 2006 году фактычна не расьсьледуюць»

У офісе БНФ прайшла вечарына памяці зьніклага амаль 13 гадоў апэратара ОРТ Зьмітра Завадскага. >>>

«Эўразьвязу варта запаволіць рух да дыялёгу з Менскам»

Дакладчык Эўрапейскага парлямэнту па Беларусі Юстас Палецкіс падрыхтаваў праект рэкамэндацый адносна зьмены палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да афіцыйнага Менску. Юстас Палецкіс рэкамэндуе выкарыстаць старшынства Літвы ў ЭЗ і саміт Усходняга партнэрства ў Вільні як магчымасьці для паляпшэньня адносін зь Беларусьсю з мэтай перазагрузкі палітычнага дыялёгу. >>>

У Грузіі арыштаваны былы прэм'ер, магчымы кандыдат на прэзыдэнта

Пракуратура Грузіі арыштавала былога прэм'ер-міністра і экс-міністра ўнутраных справаў Вано Мерабішвілі. >>>

Спадарожнікавыя антэны — толькі з дазволу гарвыканкаму

Усталяваньне інжынэрнага абсталяваньня — індывідуальных антэн, кандыцыянэраў, канструкцыяў для сушкі бялізны — на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў будзе ажыцьцяўляцца толькі пасьля атрыманьня дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ў адпаведнасьці з праектнай дакумэнтацыяй. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

«Эўрабачаньне». PS

Скандалы і жарсьці вакол вынікаў песеннага конкурсу «Эўрабачаньня»... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

21 траўня 1771 у Парыжы адкрытыя могілкі Пэр-Ляшэз

З жыхароў Пэр-Ляшэз можна скласьці горад. Можна — энцыкляпэдыю. Можна — Кнігу лёсаў. Можна — пазл: каго не хапае, каб карцінка выглядала завершанай — і хто лішні? >>>

Віталь Цыганкоў

Спыніць бойку манашак

«Няўжо адзінае месца, дзе вы можаце быць салідарнымі, – гэта турма?» >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ