нядзеля, 19 траўня 2013, Менск 16:09

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Муніцыпальныя палітыкі Стакгольму заклікаюць адмовіцца ад паслуг TeliaSonera

Сёньня паслугамі гэтай буйнейшай тэлекамунікацыйнай кампаніі ў Стакгольме карыстаюцца дзясяткі тысячаў абанэнтаў, сярод якіх многія гарадзкія чыноўнікі ды палітыкі.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Прадстаўнікі гарадзкіх уладаў прапануюць не працягваць дагавору з TeliaSonera аб далейшых пастаўках яе тэхналёгіяў. Калі канцэрн не патлумачыць сваіх сувязяў зь беларускай дыктатурай ды сярэднеазіяцкімі аўтарытарнымі рэжымамі, паводле муніцыпальных палітыкаў, трэба ісьці на замену апэратара.

Як паведамляюць выданьне Svenska Dagbladet ды Швэдзкае радыё, з крытыкай на адрас супрацоўніцтва TeliaSonera са спэцслужбамі Беларусі, Азэрбайджану, Узбэкістану ды іншых постсавецкіх аўтарытарных краінаў выступае віцэ-мэр Стакгольму Мадлен Шостэд. Яна кажа, што надрукаваныя ў сёньняшняй Dagens Nyheter аргумэнты генэральнага дырэктара гэтай паўдзяржаўнай швэдзка-фінскай кампаніі Ларса Нюбэрга, выклікаюць у яе вялікі недавер.

“Нюбэрг адзначае, што, маўляў, фірмы, якія робяць бізнэс на тэрыторыі іншых краінаў, не павінны парушаць мясцовых законаў. Але ж гэтыя аргумэнты разьлічаныя на каменны век. Падобных дыскусіяй я ня чула ўжо гадоў 30-40”, адзначае стакгольмскі віцэ-мэр.

Паводле яе словаў, “шакуе тое, што кампанія ігнаруе накіраваныя на абарону спажыўцоў прынцыпы CSR (сorporate social responsibility – карпаратыўная сацыяльная адказнасьць), што зусім непрымальна для пастаўшчыкоў. А паколькі сярод акцыянэраў кампаніі – швэдзкая дзяржава, адказнасьць за парушэньні правоў чалавека ў той жа Беларусі кладзецца і на швэдзкі ўрад”.

Мадлен Шостэд лічыць мэтазгодным перагледзіць сам працэс закупак паслугаў тэлекамунікацыйных кампаніяў і заклікае мэра горада Даніэля Хэлдэна надалей выстаўляць абавязковыя патрабаваньні для пастаўшчыкоў зь гледзішча правоў чалавека.

Чытайце таксама

У Сырыі вайскоўцы атачылі паўстанцаў у Эль-Кусайры

У Сырыі вайскоўцы зь некалькіх кірункаў пачалі сёньня штурмаваць горад Эль-Кусайр, які знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў. >>>

Вырашана канчаткова: чэмпіянат-2014 адбудзецца ў Менску

Кангрэс Міжнароднай фэдэрацыі хакею ў Стакгольме канчаткова месцы правядзеньня ўсіх 28 міжнародных турніраў у 2014 годзе, у тым ліку і чэмпіянату сьвету ў Менску. >>>

Паўночная Карэя запусьціла чацьвёртую ракету за два дні

Паўднёвая Карэя паведаміла сёньня аб чарговым запуску Пхэньянам ракеты малога радыюсу дзеяньня — ужо чацьвёртай за апошнія два дні. >>>

Аўдыёслайды  Беларусы камэнтуюць вынікі «Эўрабачаньня»

Калі выніковае 16-ае месца Алёны Ланской было прадказальным, то адсутнасьць падтрымкі для беларускай сьпявачкі з боку Расеі выклікала абурэньне. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: читатель
22.04.2012 16:14
Откажусь от услуг Life, Velcom. Остается только незапятнанный МТС

Імя:: yury Горад:: göteborg
22.04.2012 16:21
Pavazhanaja redakcyja!
Mushu adznachyc, shto Vy niaslushna pishace transkrypcyju shvedskih imönau.
"Lars" maje chytacca jak "Лаш", "Sjösted" jak ""Шостэд, Шёстэд або Хёстэд" (mozhace vybrac liuby jaki bolsh padabajecca, usio adno geta budze pryblisnaje vymaulenne, ale ni pry jakih varyjantah -- "С’ёстэт")

Імя:: Ананім
22.04.2012 23:07
Дэ-факто ніякай CSR пры капіталізме няма

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

19 траўня 1925 нарадзіўся Пол Пот

У пачатку пяцідзясятых гадоў малады камбаджыец Салот Сар паехаў у Парыж вывучаць радыёэлектроніку. Але вучоба яму вельмі хутка абрыдла >>>

Валер Карбалевіч

Дзіўны дэмарш Макея

І Лукашэнка пачаў дзейнічаць у сваім звыклым стылі. Добрую волю ён прыняў за слабасьць. А са слабымі трэба размаўляць з пазыцыі сілы. То бок – даціскаць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ