субота, 25 траўня 2013, Менск 14:14

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Масавая бойка заўзятараў у Кобрыні

У Кобрыні на мясцовым стадыёне, дзе праходзіць матч паміж футбольнымі клюбамі «Бяроза-2010» і «Гарадзея» адбылася масавая бойка футбольных заўзятараў.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Прыкладна на 10-й хвіліне матчу фанаты каманды «Бяроза-2010» з крыкамі «Антыфа!» прайшлі па бегавой дарожцы поля міма трыбуны заўзятараў каманды суперніка. Яны былі атакаваныя фанатамі з Кобрыня, перадае БелаПАН.

Бойка, якая адбывалася на бегавой дарожцы стадыёна проста насупраць варот, доўжылася некалькі хвілін. У пабоішчы ўдзельнічала каля паўсотні чалавек.

Судзьдзя вымушаны быў спыніць матч. Дзьве-тры хвіліны спатрэбілася супрацоўнікам міліцыі, каб разьвесьці ўдзельнікаў бойкі. У некаторых заўзятараў ў кроў разьбітыя твары. У затрыманьні ўдзельнічалі ад 20 да 30 міліцыянтаў.

Адразу пасьля затрыманьня фанатаў гульня аднавілася.

Чытайце таксама

Затрыманьні ЛГБТ-актывістаў і іх апанэнтаў

У Маскве і Кіеве адбыліся затрыманьні удзельнікаў і праціўнікаў гей-акцый, якія ладзіліся ў рамках непрыняцьця гамафобіі. >>>

Фотагалерэя Працаўнікі бароняць ад закрыцьця завод

У райцэнтры Круглае, што на Магілёўшчыне, працаўнікі мясцовага льнозавода бароняць ад закрыцьця сваё прадпрыемства. >>>

Тэлеглядач Мікалай Статкевіч: «І 20 гадоў не прайшло, як сёе-тое да іх дайшло»

Зьняволены кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч напісаў пра зьмены на беларускім і расейскім тэлебачаньні. Палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ў турме наведаў адвакат. Мікалай Дзядок спадзяецца на акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі. Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў рыхтуецца ў ліпені выйсьці на волю. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Зона Свабоды

Відэа Ці трэба пытаць народ пра яго сьвятыні?

Доўгае рэха рэфэрэндуму 95 году. Ці можа быць мір у вайне сымбаляў? >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Хто працягне справу Казулінай? ВІДЭА І АПЫТАНЬНЕ

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

Рыкашэт. Сініца і журавель

Блог Юрыя Дракахруста «Як плённа прайграць выбары», нягледзячы на сваю арыгінальнасьць, вызначаецца рацыянальным падыходам, які шмат каму можа падацца цынічным. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ