Лінкі ўнівэрсальнага доступу

126 чалавек загінулі ў авіякатастрофе ў Пакістане


На месцы катастрофы
На месцы катастрофы
У авіякатастрофе ў Пакістане – паводле папярэдніх зьвестак – загінулі ўсе 126 чалавек, якія знаходзіліся на борце. Пра гэта паведаміла пакістанскае міністэрства абароны.

Боінг-737 мясцовай авіякампаніі «Бходжа Эйр» зваліўся ў раёне вёскі Хусайн-Абад пад Ісламабадам.

Пасьля падзеньня самалёт загарэўся і быў цалкам зьнішчаны агнём, паведамляе прадстаўнік паліцэйскай службы выратаваньня.

Авіяляйнэр накіроўваўся з Карачы ў Ісламабад. Надвор'е было дрэннае.

На месцы авіякатастрофы працуюць ратавальнікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG