субота, 25 траўня 2013, Менск 18:28

УСЕ НАВІНЫ / Эканоміка

Здаць даляр па 8000 рублёў амаль нерэальна

20 красавіка на адзінай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы рубель ня здолеў умацавацца ніжэй за адзнаку ў 8000 за даляр.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
На думку фінансавых аналітыкаў, Нацыянальны банк правёў інтэрвэнцыі, набыўшы лішкі валюты, што не дазволіла рублю скарыць васьмітысячную мяжу.

Такім чынам, курс даляра застаўся на ўзроўні 8000 рублёў. Тым часам упэўнена перакрочылі псыхалягічную мяжу абменныя пункты — некаторыя абменьнікі даюць за даляр усяго 7930 рублёў. Па 8000 рублёў прымаюць даляры толькі два-тры банкі.

Ці доўгатэрміновая тэндэнцыя на ўмацаваньне нацыянальнай валюты?

Меркаваньне аналітыка Дасьледчай групы BusinessForecast.by Аляксандра Мухі:

Аляксандар МухаАляксандар Муха
x
Аляксандар Муха
Аляксандар Муха
«Гаварыць пра тое, што вось гэты характар, такое ўмацаваньне беларускага рубля мае сярэднетэрміновы ці нейкі доўгатэрміновы характар, па-мойму, не выпадае. Ёсьць шмат фактараў, ад якіх залежаць магчымыя ваганьні нацыянальнай валюты. Але ў той жа час пакуль я таксама ня стаў бы занадта драматызаваць сытуацыю, зьвязаную перадусім зь неабходнасьцю пагашэньня зьнешніх даўгоў і нібыта зьвязаным з гэтым абавязковым абясцэньваньнем рубля. Бо ва ўмовах адносна жорсткай грашова-манэтарнай палітыкі, якая праводзіцца зараз, можна будзе пазьбегнуць значнай дэвальвацыі беларускага рубля, як гэта было ў 2011 годзе».

У выніку першых таргоў на аб’яднанай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы ў кастрычніку мінулага году валютная прапорцыя склала 8600 рублёў за даляр. Ад таго часу рубель у адносінах да даляра ўмацаваўся на 600 рублёў.

Чытайце таксама

Фотагалерэя Працаўнікі бароняць ад закрыцьця завод

У райцэнтры Круглае, што на Магілёўшчыне, працаўнікі мясцовага льнозавода бароняць ад закрыцьця сваё прадпрыемства. >>>

Менск: даражэе праезд у транспарце

З 25 траўня кошт праезду ў менскім грамадзкім транспарце павялічваецца да 2000 рублёў за паездку. >>>

Дэвальвацыя ўратавала б беларускую прамысловасьць, але Расея яе не дазволіць

У Расеі больш ня могуць купляць беларускія тавары, як раней, а беларусы дагэтуль не асвоілі іншыя рынкі — пра гэта кажуць і беларускія чыноўнікі, і эканамічныя аналітыкі. Залежнасьць ад ваганьняў расейскай эканомікі балюча адбіваецца на эканоміцы Беларусі. Ратуючы айчынную гаспадарку і паказьнікі экспарту, МТЗ прадае тры трактары ў Рэспубліку Конга і сем трактароў у Дамініканскую Рэспубліку. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Зона Свабоды

Відэа Ці трэба пытаць народ пра яго сьвятыні?

Доўгае рэха рэфэрэндуму 95 году. Ці можа быць мір у вайне сымбаляў? >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Хто працягне справу Казулінай? ВІДЭА І АПЫТАНЬНЕ

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што ёй... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Чаму гэты конкурс для шэрагу краінаў, улучна зь Беларусьсю, такі... >>>

Рыкашэт. Сініца і журавель

Блог Юрыя Дракахруста «Як плённа прайграць выбары», нягледзячы на сваю арыгінальнасьць, вызначаецца рацыянальным падыходам, які шмат каму можа падацца цынічным. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ