Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнены актывіст незалежнага прафсаюзу дамогся кампэнсацыі


Аляксей Паўлоўскі
Аляксей Паўлоўскі
У судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва падпісанае міравое пагадненьне паміж былым работнікам «Прамжылбуду», актывістам незалежнага прафсаюзу Аляксеем Паўлоўскім і кіраўніцтвам прадпрыемства.

Былы працадаўца павінен выплаціць Паўлоўскаму больш за 11 мільёнаў рублёў кампэнсацыі.

Паўлоўскі таксама дамогся, каб афіцыйнай фармулёўкай прычыны звальненьня было тое, што працадаўца не выконваў умовы кантракту.

Прадстаўнік прадпрыемства ў судзе настойваў, што Паўлоўскага звольнілі, бо ў яго скончыўся кантракт.

Сам актывіст кажа, што ў судовым пазове ён пералічыў 28 пунктаў парушэньня заканадаўства з боку працадаўцы. Пазьней гэтыя парушэньні пацьвердзілі іншыя дзяржаўныя арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG