серада, 22 траўня 2013, Менск 07:01

УСЕ НАВІНЫ / Эканоміка

Беларусь адмовілася ад дапамогі кітайцаў

Беларускі бок спыніў супрацоўніцтва з кітайскімі партнэрамі па інвэстыцыйным праекце ў Нацыянальным аэрапорце «Менск». Пра гэта паведаміў намесьнік дырэктара дэпартамэнту авіяцыі Мінтрансу Беларусі Ўладзімір Косьцін.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
«У нас плянавалася рэалізацыя інвэстыцыйнай дамовы з кітайскім бокам па будоўлі другой паласы і новага тэрмінала. Але з прычыны абставін, незалежных ад беларускага боку, мы пакуль спынілі зь імі супрацоўніцтва», — сказаў Уладзімір Косьцін.

Кіраўніцтва аэрапорту распрацавала ўласную канцэпцыю будаўніцтва другой узьлётна-пасадачнай паласы і рэканструкцыі комплексу.

Беларусь заключыла ў 2010 годзе з Кітаем дамову па праекце рэканструкцыі Нацыянальнага аэрапорту «Менск» і будоўлі другой узьлётна-пасадачнай паласы фінансаваньнем у 600 мільёнаў даляраў, — паведамляе Інтэрфакс.

Праект меркавалася рэалізаваць да 2014 году, да правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі. Рэалізацыя праекту павінна была павялічыць аб’ём пасажыраў, якія абслугоўваюцца аэрапортам, да 5 мільёнаў чалавек у год. Аднак кітайскі бок заявіў пра павелічэньне кошту праекту практычна ў два разы.

Косьцін дадаў, што пакуль не ўдаецца рэалізаваць інвэстпраект, які прадугледжвае вынас за горад Менскага авіярамонтнага заводу. «Што тычыцца авіярамонтнага заводу, у нас былі пляны, але інвэстыцыйны праект не рэалізаваны з-за ўказу прэзыдэнта пра спыненьне адносін з кампаніяй «ІТЭРА», — сказаў ён.

Чытайце таксама

Эфір з Аленай Ціхановіч ад 20:00

Да беларуска-расейскага напружаньня дадалася і Ланская, або яшчэ раз да падліку галасоў на Эўрабачаньні. >>>

Эфір з Аленай Радкевіч ад 18:00

Госьцем эфіру будзе эўрадэпутат Юстас Палецкіс, які рэкамэндуе зьмяніць палітыку Эўразьвязу у дачыненьні да афіцыйнага Менску. >>>

Экспэрт: Валтузьня вакол МАЗу — прафанацыя

Два гады Расея і Беларусь спрабуюць знайсьці кампраміс у справе інтэграваньня актываў вытворцаў грузавых аўтамабіляў МАЗ і КамАЗ, аднак высілкі не даюць плёну — кожны з бакоў намагаецца вытаргаваць для сябе лепшыя ўмовы. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

«Эўрабачаньне». PS

Скандалы і жарсьці вакол вынікаў песеннага конкурсу «Эўрабачаньня»... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

22 траўня 1945 пад Гамбургам арыштаваны Гімлер

Ён любіў сваю дачку, лічыў сябе рамантыкам, цікавіўся ісламам, быў прыхільнікам палігаміі і запомніўся «калегам» як спэцыяліст, які можа даступна патлумачыць усё на сьвеце. Патлумачыць і апраўдаць. >>>

Віталь Цыганкоў

Спыніць бойку манашак

«Няўжо адзінае месца, дзе вы можаце быць салідарнымі, – гэта турма?» >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ