субота, 18 траўня 2013, Менск 23:38

УСЕ НАВІНЫ / Эканоміка

Бэнзін падаражэў другі раз ад пачатку года

Канцэрн «Белнафтахім» паведаміў пра другое ў 2012 годзе падвышэньне адпускных і розьнічных цэн на аўтамабільнае паліва.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
11 красавіка цэны павялічыліся на 5-12%.

Цана
літра бэнзіну Нармаль-80 цяпер складае 6050 рублёў (рост 650 рублёў, або 12%), АІ-92 — 6.300 рублёў (рост 300 рублёў , або 5%), АІ-95 — 6.800 рублёў ( рост 350 рублёў, або 5,4 %), літар дызпаліва цяпер каштуе 6950 рублёў ( рост 350 рублёў, або 5,3%).

Перагляд коштаў канцэрн растлумачыў неабходнасьцю «паэтапнага збліжэньня цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэньня эфэктыўнасьці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў».

«Дзейныя цэны на нафтапрадукты (з улікам павелічэньня) застаюцца ніжэйшымі за аналягічныя ў Расійскай Фэдэрацыі на 15–18%», — гаворыцца ў паведамленьні «Белнафтахіму».

Папярэдняе павышэньне цэн паліва адбылося 14 сакавіка.

За мінулы год бэнзін Нармаль-80 падаражэў у 2,4 раза, АІ-92 — у 1,99, АІ-95 — 1,88, дызельнае паліва — у 2.44 раза, паведамляе БелаПАН.

Чытайце таксама

Сямашка: МАЗ і КамАЗ стануць холдынгам

Аб’яднаньне МАЗа і КамАЗа будзе рэалізавана шляхам стварэньня беларуска-расійскага холдынгу, якому ў даверчае кіраваньне будуць перададзеныя акцыі гэтых прадпрыемстваў. Ні пра які продаж або зьмену ўласьніка гаворкі не ідзе. >>>

Вытворчую базу АЭС плянуюць здаць у верасьні

Будаўніцтва вытворчай базы па ўзьвядзеньні беларускай АЭС завершыцца ў верасьні. >>>

«Мы не чакаем, што людзі адразу пабягуць прыватызаваць кватэры»

Кіраўнік асацыяцыі «Нерухомасьць» Мікалай Прасталупаў пракамэнтаваў Свабодзе намер беларускіх уладаў перавесьці не прыватызаванае грамадзянамі жыльлё ў камэрцыйнае. Адпаведны праект указу ўжо падрыхтаваны. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

18 траўня 1888 нарадзілася Ганна Барысевіч, якая пражыла 118 гадоў

Яна пасьпела пажыць пад уладай двух цароў, БНР і БССР, Леніна, Сталіна, Гітлера, зноў Сталіна, Хрушчова, Брэжнева, Чарненкі, Андропава, пасьпела сустрэць незалежнасьць і надыход дыктатуры. >>>

Валер Карбалевіч

Дзіўны дэмарш Макея

І Лукашэнка пачаў дзейнічаць у сваім звыклым стылі. Добрую волю ён прыняў за слабасьць. А са слабымі трэба размаўляць з пазыцыі сілы. То бок – даціскаць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ