Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Змагары з камунізмам прыроўненыя да вэтэранаў


Пасьведчаньне змагара з камунізмам
Пасьведчаньне змагара з камунізмам

Міністар абароны Чэхіі Аляксандар Вондра сёньня ўручыў пасьведчаньні ўдзельнікам антыкамуністычнага супраціву ў Чэхаславаччыне. Яны таксама атрымалі памятны знак і шэраг ільготаў.

Закон аб так званым «трэцім супраціве» ўступіў у сілу ў Чэхіі летась, на гадавіну «аксамітнай рэвалюцыі» 17 лістапада. Людзям, якія пацярпелі за сваё змаганьне з камуністычным рэжымам – напрыклад, былі асуджаныя, закон дае права на грашовую кампэнсацыю (100 тысяч крон, каля $5300), а ў выпадку нізкай пэнсіі – права на яе падвышэньне да сярэднестатыстычнага ўзроўню. Грамадзянам, якія змагаліся са зброяй у руках, надаецца статус вэтэранаў (права на санаторый і іншыя адпаведныя льготы). Сёньня пасьведчаньні атрымалі 23 чалавекі, усяго міністэрству пададзена каля трох тысяч заяваў. Закон выключае, каб ушанаванымі за «трэці супраціў» маглі стаць асобы, калісьці зьвязаныя з працай у міліцыі, службах бясьпекі, ці тыя, хто ў часы «нармалізацыі» быў сябрам таварыства Чэхаславацка-савецкай дружбы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG