Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі шлях: ад Акадэміі навук да Бангалор


Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху зацьвердзіў канчатковы маршрут акцыі, а таксама сьпіс палітыкаў, якія ў аўторак пададуць заяўку ў Менскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Гэта Юры Хадыка, Аляксей Янукевіч, Дзяніс Садоўскі, Наста Палажанка і Тацяна Новікава.

Мяркуецца, што сёлета Чарнобыльскі шлях пройдзе па традыцыйным маршруце і пачнецца 26 красавіка а 18-й гадзіне, распавёў сябра аргкамітэту, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Збор на пляцоўцы каля будынку прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук з 18:00 да 18:30, потым шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе з 19:30 да 20:30 заяўнікі будуць прасіць дазволу Менгарвыканкаму правесьці жалобны мітынг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG