серада, 23 красавіка 2014, Менск 12:13

УСЕ НАВІНЫ / Эканоміка

Банкі ня будуць браць камісію за абслугоўваньне крэдытаў

Да сярэдзіны 2012 года беларускім банкам забароняць браць якія-небудзь камісійныя зборы за абслугоўваньне крэдытаў. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на заяву старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Надзеі Ермаковай.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
БелаПАН
«Мы прапісваем у інструкцыі, што банкі ня будуць мець права ўсталёўваць якія-небудзь камісіі дадаткова да працэнтнай стаўкі. Усталяваная адна працэнтная стаўка, сюды павінны ўвайсьці ўсе затраты банку дзеля таго, каб больш ніякіх камісій не было. Я думаю, што да сярэдзіны году гэтыя правілы ўжо будуць дзейнічаць», — сказала Ермакова. Пры гэтым яна сказала, што пры выдачы крэдытаў наяўнымі грашыма камісіі захаваюцца.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.
Відэа