Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісіі Нацсходу загаварылі пра гатоўнасьць да дыялёгу


Сталыя камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі назвалі «чарговай антыбеларускай» рэзалюцыю Эўрапарлямэнту ад 29 сакавіка.

Яны лічаць, што Эўрапарлямэнт застаецца «ў палоне састарэлых стэрэатыпаў, прыхільнасьці да мэтадаў сілавога ціску і дэманстратыўнага «комплексу перавагі».

Паводле камісіяў, прапанаваныя абмежавальныя захады, пагрозы яшчэ больш жорсткай палітыкі адносна Беларусі «не зьяўляюцца канструктыўнымі крокамі ў пошуку рэальных шляхоў нармалізацыі стасункаў».

«Са свайго боку пацьвярджаем нашу адкрытасьць і гатоўнасьць да канструктыўнага, раўнапраўнага, узаемапаважлівага дыялёгу з эўрапейскімі парлямэнтарамі па ўсім спэктры пытаньняў», адзначаецца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG