Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю па Беларусі

абноўлена

Рэзалюцыя заклікае да пераносу чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году ў іншую краіну і да мэтавых эканамічных санкцыяў супраць афіцыйнага Менску.

Папярэдні праект бязь сёньняшніх паправак можна паглядзець ТУТ.

Найважнейшыя папраўкі да праекту рэзалюцыі, які быў узгоднены два тыдні таму, датычаць выкананьня сьмяротнага прысуду у адносінах да Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, выкарыстаньня ўладамі Беларусі сьпісу невыязных у адносінах да палітычных апанэнтаў і праваабаронцаў ды пашырэньня санкцый супраць Менску Радай замежных справаў ЭЗ 23 сакавіка.

У прынятую сёньня рэзалюцыю дадаліся наступныя зьмены (нумарацыя паводле пунктаў праекту):

Эўрапарлямэнт:

1а. Моцна шкадуе пра выкананьне сьмяротнага пакараньня ў адносінах да Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава, нягледзячы на безупынныя пратэсты ў краіне і за мяжою ды заклікі да ўладаў Беларусі выдаць целы абодвух асуджаных сем’ям дзеля пахаваньня; заклікае ўлады Беларусі неадкладна ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне;

6а. Шкадуе пра складаньне ўрадам Беларусі сьпісу невыязных, паводле якога некаторым апанэнтам і праваабаронцам забараняецца выехаць з краіны; выказвае сваё спачуваньне ўсім асобам, уключаным у гэты сьпіс, і заклікае ўлады ў Менску пакласьці канец такой практыцы, якая парушае фундамэнтальныя свабоды беларускіх грамадзянаў;

9а. Вітае рашэньне Рады ЭЗ 23 сакавіка 2012 узмацніць абмежавальныя захады ў адносінах да рэжыму ў Беларусі і дадаць 12 чалавек — якія атрымоўваюць карысьці ад рэжыму ў Беларусі і падтрымліваюць яго, а таксама адказных за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі — да сьпісу асобаў, у адносінах да якіх дзейнічае візавая забарона і замарожваньне актываў, ды замарозіць актывы 29 юрыдычных асобаў, якія падтрымліваюць рэжым;
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG