Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Манаеў: «Не дзяржава дае жыцьцё, ня ёй і забіраць»


Віктар Манаеў
Віктар Манаеў

Радыё Свабода апытвае вядомых людзей, як яны ставяцца да сьмяротнага пакараньня.

Народны артыст Рэспублікі Беларусь, актор Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Віктар Манаеў выступае за ўвядзеньне мараторыю на сьмяротнае пакараньне.

Манаеў: «Я думаю, што нам трэба ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Гэта маё перакананьне. Не прыводзіць у дзеяньне сьмяротную кару, як гэта ў Эўропе і Расеі. Тут і палітычныя, і рэлігійныя, і іншыя матывы. Думаю, што рэфэрэндум тут не патрэбны. Ёсьць такія рашэньні, якія няслушна рэфэрэндумам вырашаць.

Не дзяржава дае жыцьцё, ня ёй і забіраць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG