Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Каваленку зьбіраюцца пакласьці ў «Навінкі» на абсьледаваньне


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

17 сакавіка жонка галадоўніка Сяргея Каваленкі Алена атрымала ліст з Дэпартамэнту пакараньняў МУС. Паводле гэтага лісту, 14 сакавіка Сяргей Каваленка быў абсьледаваны лекарам-псыхіятарам і ў яго нібыта вызначана страта адэкватнага псыхічнага стану.

На гэтай падставе, паведамляюць з Дэпартамэнту жонцы Сяргея Каваленкі, ён будзе пераведзены ў псыхіятрычную бальніцу для аказаньня адпаведнай дапамогі. Калі гэта адбудзецца, не паведамляецца.

Алена Каваленка гэтак пракамэнтавана ліст з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў:

«Атрымліваецца, што спачатку яму пачалі нешта калоць, магчыма і псыхатропныя сродкі, а зараз адпраўляюць ў „Навінкі“ нібыта на лячэньне, а насамрэч ад іх можна чакаць чаго заўгодна. Лічу гэта працягам зьдзеку і катаваньня майго мужа».

Таксама Алена Каваленка паведаміла, што паводле адваката, які бачыўся з Сяргеем Каваленкам 16 сакавіка на Валадарцы, ў таго быў ясны розум. «Адвакат казаў, што ён быў сапраўды слабы фізычна, але паводзіў сябе адэкватна, розум ў яго ясны,» — кажа Алена Каваленка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG