Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргею Каваленку на Валадарцы прымусова паставілі кропельніцу


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў намесьнік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі, які апякуецца сябрам партыі Сяргеем Каваленкам.

«Нам стала дакладна вядома ад крыніцы ўнутры ізалятару, што 16 сакавіка Сяргея Каваленку прывязалі да ложка і прымусова паставілі яму кропельніцу. Пры гэтым, відаць, нешта не ўлічылі, бо падчас працэдуры прымусовага падсілкаваньня у яго пашкодзіліся крывяныя сасуды, утварылася гематома. Перадалі, што быццам бы ён зараз у асобнай камэры», — паведаміў Юрась Беленькі.

Дзяжурны Валадаркі адмовіўся камэнтаваць зьвесткі пра Сяргея Каваленку праз тэлефон.

16 сакавіка супрацоўнік адміністрацыі ізалятару на Валадарскага сказаў маці вязьня Лідзіі Каваленцы: «Сёньня зоймемся вашым сынам». Лідзія Каваленка тады выказала меркаваньне, што сына пачнуць прымусова харчаваць, не забясьпечыўшы яму неабходнага мэдычнага нагляду. Жанчына патрабавала зьмяшчэньня сына ў цывільны шпіталь для кваліфікаванага лячэньня для выхаду з галадоўкі.

Сяргей Каваленка галадуе з перапынкам з 19 сьнежня 2011 году. Вязень патрабуе адмены прысуду Першамайскага суду Віцебску, які пакараў яго на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне ўмоваў адбыцьця хатняй «хіміі» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцягу на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG