Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла просіць Папу Рымскага ўмяшацца ў справу Каваленкі


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці.

«Невінаваты чалавек памірае ў турме», – піша Івонка Сурвіла. Старшыня Рады БНР просіць Сьвяты пасад хадайнічаць за Сяргея Каваленку перад уладамі і, у прыватнасьці, перад кіраўніком Беларусі.

Івонка Сурвіла апісвае сутнасьць справы Каваленкі, ягоную працяглую галадоўку пратэсту, цяжкі стан здароўя і тое, што яму патрэбная тэрміновая шпіталізацыя. «На намаганьні ягоных сваякоў улада не зьвярнула ўвагі», – кажа яна.

Старшыня Рады БНР, якая даслала Сяргею Каваленку віншаваньне да 25 сакавіка, кажа, што ён стаў нацыянальным героем.

Івонка Сурвіла просіць апостальскага нунцыя разам са Сьвятым Айцом умяшацца ў справу Каваленкі, каб «уратаваць жыцьцё гэтага героя».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG