Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над спонсарамі Лукашэнкі згушчаюцца хмары


Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу неўзабаве складуць «чорны сьпіс» беларускіх бізнэсоўцаў. Пра гэта заявіў славенскі міністар Карл Эр’явец, які 9-10 сакавіка браў удзел у нефармальны саміце ЭЗ у фармаце «Гімніх» у Капэнгагене.

Падчас інтэрвію славенскім СМІ Эр’явец, у прыватнасьці, распавёў пра шырокую дыскусію на тэму выкарыстаньня санкцыяў у дачыненьні да Беларусі, Ірану і Сырыі.

Спасылаючыся на неафіцыйную інфармацыю, Эр’явец адзначыў, што праз два тыдні на чарговай працоўнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС будуць абмеркаваныя санкцыі ў дачыненьні да кіраўнікоў тых беларускіх кампаніяў ды бізнэсоўцаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Славенскі міністар адзначыў, што ў гэты сьпіс увойдзе ня толькі Юры Чыж, які супрацоўнічае зь люблянскай кампаніяй Riko (ня так даўно фірма атрымала ў Беларусі будаўнічы кантракт на 100 мільёнаў эўра).

Карл Эр’явец
Карл Эр’явец
У Капэнгагене Эр’явец сказаў, што ЭЗ патрэбная агульная стратэгія ў справе эканамічных санкцый у трэціх краінах, і гэтыя санкцыі не павінны закранаць інтарэсы толькі адной краіны ЭЗ.

Эр’явец меў на ўвазе эпізод, які ўзьнік на лютаўскім саміце эўрапейскіх міністраў у Брусэлі. Тады Любляна заблякавала ўключэньне кандыдатуры Чыжа ў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, супраць якіх трэба ўжыць санкцыі, маўляў, Чыж – адзіны бізнэсовец у тым пераліку, хаця далёка не адзіны сярод прадпрымальнікаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі:

«Мы падтрымліваем санкцыі, каб прадухіліць парушэньні правоў чалавека, але мы павінны забясьпечыць пасьлядоўны падыход, каб эканамічныя санкцыі, калі яны будуць узгодненыя, былі эфэктыўныя", — патлумачыў Карл Эр’явец.

У інтэрвію славенскім журналістам, міністар адзначыў, што на «Гімніху» ў Капэнгагене яго пазыцыя была сустрэтая з разуменьнем і ня выклікала крытыкі з боку калегаў.

У адрозьненьне ад пасяджэньняў Рады ў замежных справах ЭЗ, у фармаце «Гімніх» афіцыйна ўзгодненыя рашэньні не выносяцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG