Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцэк Пратасевіч: «Мы даем Менску час на роздум»


Яцэк Пратасевіч
Яцэк Пратасевіч

Яцэк Пратасевіч, віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту, сказаў нашаму карэспандэнту, што на сэсію, якую эўрадэпутаты распачынаюць 12 сакавіка ў Страсбуры, справа дыпляматычнага канфлікту паміж Эўразьвязам і Беларусьсю ня будзе абмяркоўвацца.

«Мы адмыслова вырашылі рэзалюцыю ў справе Беларусі ухваліць праз два тыдні, падчас сэсіі ў Брусэлі. Афіцыйна можна пачуць, што праграма сэсіі Эўрапарлямэнту ўжо і так была надта напружаная. Аднак жа апошнім часам мелі месца беспрэцэдэнтныя ў эўрапейскай гісторыі апошніх гадоў падзеі. Канфлікт паміж Беларусьсю і Эўразьвязам настолькі абвастрыўся, што цяпер застаецца толькі адзін крок да фактычнага разрыву дыпляматычных дачыненьняў ― папрасіць беларускіх амбасадараў у краінах ЭЗ, каб выехалі на кансультацыі і такім чынам абмежаваць дыпляматычныя дачыненьні да такога ўзроўню, які цяпер існуе паміж Менскам і Вашынгтонам. Гэтага нельга выключыць, але мы вырашылі даць крыху часу на роздум, перадусім Менску, бо гэта Менск усё пачаў. Можа, цягам гэтых двух тыдняў наступіць працьверазеньне. Мы ня хочам ізаляваць Беларусь, але хочам дамагчыся ад Менску таго, што для нас мае асаблівае значэньне ― на сёньня гэта перадусім вызваленьне палітвязьняў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG