Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брат Курманбека Бакіева ўцёк з калёніі


Ахмат Бакіеў
Ахмат Бакіеў

Дзяржаўная служба выкананьня пакараньняў Кіргізстану пацьвердзіла факт ўцёкаў зь месцаў заключэньня брата былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева Ахмата.

Ахмат Бакіеў схаваўся ў лякарні, куды ён быў дастаўлены з запаленьнем лёгкіх 3 сакавіка.

«У цяперашні час прымаюцца ўсе намаганьні, каб знайсьці і злавіць зьбеглага зьняволенага», — паведамілі Інтэрфаксу з Дзяржаўнай службу выкананьня пакараньняў.

Ахмата Бакіева асудзілі на 7,5 гадоў калёніі за арганізацыю масавых беспарадкаў на поўдні Кіргізстану ў траўні-чэрвені 2010 года. Пакараньне ён адбываў у калёніі-селішчы.

На пачатку 2012-га былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства, пасьля двух гадоў жыцьцё ў Беларусі.

Палітычны прытулак у Беларусі сям’я Бакіевых атрымала дзякуючы асабістаму распараджэньню Аляксандра Лукашэнкі.

У Беларусі Бакіеў хаваецца з другой жонкай. Ад першага шлюбу ў яго два сыны, якіх таксама шукаюць праваахоўныя органы Кіргізстану.

Афіцыйны Бішкек неаднаразова дамагаўся выдачы Бакіева.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG