Калектыўны ліст на імя міністра культуры Паўла Латушкі першым падпісаў вядучы майстар сцэны Гарадзенскага лялечнага тэатру, актор Васіль Прабадзяк, копія даслана старшыні аблвыканкаму Сямёну Шапіру. Падпісанты сьцьвярджаюць, што ў лютым «асноўны будынак тэатру ўнутры разбураны практычна поўнасьцю».
Прабадзяк: «У тэатру галоўнае — глядзельная заля і акустыка. Нам была дадзена гісторыяй двухсотгадовая цудоўная заля. Але акустыку яны заб’юць у зьвязку з тым, што гэта паскарае працы і робіць іх таньнейшымі. Яны адназначна заб’юць яе гіпсакардонам. Рэч у тым, што нам нават на калектыўны ліст з подпісамі сарака чалавек ніякага адказу не далі».
Я пацікавіўся ў дырэктара лялечнага тэатру Аляксандра Ігнаценкі: што ў рэканструкцыі тэатральнага будынка на дадзены момант асабіста яго задавальняе, а што — непакоіць?
Ігнаценка: «Задавальняе ці не — нельга сказаць. Вось вы закінулі ў пральную машыну бялізну, і толькі тады зразумееце, калі вам выдадуць бялізну гатовую. Цяпер нічога не магу сказаць! Тэатар разьбіраюць, пачалі дах здымаць. Няма такога: задавальняе, не задавальняе. У рамонце. Чалавек хварэе — ён лечыцца».
Працаўнікі тэатру лялек зазначаюць, што ініцыятыўная група наведала інстытут «Гроднаграмадзянпраект»:
«Высьветлілася, што праектна-каштарысная дакумэнтацыя не гатовая, а яе асобныя моманты зьяўляюцца грубым парушэньнем гістарычнай аўтэнтычнасьці будынка, што цягне за сабой страту ўнікальных асаблівасьцяў будынка і глядзельнай залі».
Інстытут «Гроднаграмадзянпраект» стаіць насупраць тэатру. Паводле галоўнага інжынэра інстытуту Рышарда Кацынэля, «дакумэнтацыя ёсьць, у адпаведны момант дадаюцца неабходныя чарцяжы». Ён тлумачыць, што ўнутры збольшага ўсё будзе захавана так, як было перад рэканструкцыяй:
«Дакумэнтацыя ўзгодненая ў Міністэрстве культуры, атрыманы дазвол на выкананьне працы. Ніхто ж зь іх не прыйшоў і не запытаўся. І ня першы раз так робіцца. Новы паркет будзе, замест тынку — гіпсакардон вогнетрывалы. Усё ўбранства залі захаваецца, якое было. Былі заўвагі да акустыкі? Ня чуў я такога».
Рышард Кацынэль кажа, што будуць вернутыя некаторыя дэталі, напрыклад, вежачкі на фасадзе тэатру. Іх разбурылі ў 1940 годзе, калі савецкая ўлада першы раз правяла рэканструкцыю старой тэатральнай камяніцы, што была пабудаваная яшчэ за часамі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Калектыў Гарадзенскага лялечнага тэатру ў лісьце да міністра культуры просіць «прыпыніць працы дзеля таго, каб спэцыялісты-гісторыкі і ўласьнік будынка мелі магчымасьць удзелу ў распрацоўцы праекту аднаўленьня помніка архітэктуры бяз страты яго ўнікальных асаблівасьцяў».
На час рэканструкцыі трупа лялечнікаў арандуе малую сцэну ў Гарадзенскім драматычным тэатры.
На здымках: тэатар "хворы", яго "лечаць".