пятніца, 25 красавіка 2014, Менск 05:47

Блогі / Валер Карбалевіч

Яшчэ раз пра візавыя санкцыі

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Хачу таксама выказацца з нагоды дзівоснай гісторыі пра лабіраваньне адмены візавых санкцыяў адносна 25 функцыянэраў рэжыму. Экспэрты, якіх абвінавацілі ў гэтым лабіраваньні, кажуць, што ніякага дакумэнту не было, не было сьпісу, абмяркоўвалася толькі ў агульным пляне ідэя пра мэтазгоднасьць санкцыяў. З блытаных камэнтароў Вольгі Стужынскай можна зрабіць выснову, што нейкі сьпіс усё ж быў, і ў ім прысутнічалі прозьвішчы «аднаго бізнэсоўца», рэктараў, журналістаў, людзей, якія пайшлі з сваіх пасадаў. Заява Алеся Міхалевіча, што бізнэсовец Пефціеў абяцаў мільён даляраў за выключэньне яго са сьпісу неўязных у Эўропу, не пацьвярджаецца ніякімі фактамі.

Таму будзем зыходзіць з прэзумпцыі невінаватасьці і паспрабуем паразважаць наконт самой ідэі эфэктыўнасьці санкцыяў.

Спадар Юры Дракахруст узгадвае, што на экспэртнай канфэрэнцыі па Беларусі,
Лягічна пачынаць адмену санкцыяў з Лукашэнкі.

якая адбылася два месяцы таму ў Брусэлі, ідэя контрапрадукцыйнасьці санкцыяў была лейтматывам. Праблема ў тым, што мы ведаем пра гэта з інфармацыі экспэрта BISS Дзяніса Мельянцова — актыўнага прыхільніка адмены санкцыяў. Цікава, што арганізатарамі канфэрэнцыі зь беларускага боку былі якраз BISS і «Офіс за дэмакратычную Беларусь» Вольгі Стужынскай.

У канцы студзеня мне таксама давялося ўдзельнічаць у падобнай канфэрэнцыі па Беларусі ў Варшаве. Там таксама былі заходнія экспэрты. Дык вось адзіным, хто крытыкаваў санкцыі, быў якраз прадстаўнік BISS. А заходнія ўдзельнікі хутчэй палемізавалі з такой высновай. Таму ў мяне склалася зусім іншае ўражаньне пра настроі адносна санкцыяў у эўрапейскай палітычнай і аналітычнай супольнасьці.

Калі зыходзіць з ідэі, што візавыя санкцыі контрапрадукцыйныя і іх трэба адмяняць, каб уцягнуць афіцыйны Менск у дыялёг з Захадам, то лягічна пачынаць такую адмену з Лукашэнкі. Бо выкрэсьліваньне са сьпісу 25 функцыянэраў ніяк ня будзе спрыяць дыялёгу. Хутчэй наадварот, ён раздражніць кіраўніка дзяржавы. Бо што ж гэта выходзіць: ён ня можа езьдзіць катацца на лыжах у Альпы, а Якубовіч з Гігіным, якія нібыта фігуравалі ў гэтым злашчасным сьпісе 25-ці, змогуць езьдзіць у Вільню на закупы кожны выходны? Дзе ж справядлівасьць? Больш за тое, могуць пачацца разборкі, хто дазволіў функцыянэрам якшацца з апазыцыяй і эўрапейцамі без вышэйшай ухвалы. Такая атмасфэра наўрад ці будзе спрыяць дыялёгу. Таму заяўленая мэта і спроба яе рэалізацыі супярэчаць адна адной.

Нельга разважаць пра эфэктыўнасьць ці неэфэктыўнасьць міжнародных санкцыяў абстрактна, спасылаючыся на гістарычны досьвед. Яны сапраўды малаэфэктыўныя, калі справа тычыцца закрытых таталітарных дзяржаў, кшталту СССР, Кубы, Паўночнай Карэі, Іраку пэрыяду Садама Хусэйна.

Зусім іншая рэч, калі гаворка ідзе пра аўтарытарныя рэжымы. Напрыклад, заходнія санкцыі дапамаглі зрынуць рэжым Мілошавіча ў Югаславіі, бо народ быў вельмі незадаволены сваім дрэнным эканамічным станам.

Беларусь жа — дастаткова адкрытая краіна. Мы існуем у эпоху глябалізацыі, рэжым ужо ня мае манаполіі на інфармацыю.

Увогуле, падаецца, ня трэба перабольшваць станоўчы
Сьпісы нагадваюць пра адказнасьць.

ці адмоўны ўплыў заходніх санкцыяў на сытуацыю ў Беларусі. Яна больш залежыць ад геапалітычнага раскладу, эканамічнага становішча, узроўню сацыяльнай напружанасьці ў краіне. Напрыклад, пакуль Расея гатовая даваць вялізныя субсыдыі Беларусі, ёсьць візавыя забароны ці не — ня мае вялікага значэньня для палітыкі дзейнага рэжыму. І канцэнтрацыя на гэтай тэме адцягвае ўвагу ад іншых, больш актуальных пытаньняў грамадзка-палітычнага жыцьця краіны.

Дарэчы, самі функцыянэры, якія трапілі ў сьпісы неўязных, рэагуюць на гэта нэрвова. Справа нават ня толькі ў тым, што яны ня могуць паехаць у Эўропу. Гэтыя сьпісы нагадваюць ім пра адказнасьць. Яны не хацелі б думаць, што будзе пасьля зьмены рэжыму, бо такія думкі непрыемныя, ствараюць псыхалягічны дыскамфорт. А тут гэтыя сьпісы, ужо гатовыя. Прычым тое, што ў іх фігуруюць людзі, якія ўжо сышлі з пасадаў, якраз сымбалічна. Бо нагадвае, што ніхто не забыты, нішто не забыта.

Валер Карбалевіч

karbalevich+gmail.com

Нарадзіўся ў 1955 годзе. Скончыў гістфак БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода».

Блог Валера Карбалевіча
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Сяржук Аржанцаў Горад:: Клімавічы
09.02.2012 18:50
Спадар Карбалевіч, згодзен з вамі на 100%. А што тычыцца тэзы пра "эфэктыўнасьць ці неэфэктыўнасьць міжнародных санкцыяў", то не будзем забывацца, што ў адносінах да беларускага рэжыму яшчэ не выкарыстоўваліся сапраўды ЭФЭКТЫЎНЫЯ санкцыі.
Адказаць

Імя:: Маша
09.02.2012 20:59
Спасибо, спадар Валер за ваш комментарий. Действительно, очень цикава, что офису Стужинской и BISS так мешают для их деятельности визовые санкции!

Імя:: ніхто не забыты
09.02.2012 20:28
Дарэчы, самі функцыянэры, якія трапілі ў сьпісы неўязных, рэагуюць на гэта нэрвова. Справа нават ня толькі ў тым, што яны ня могуць паехаць у Эўропу. Гэтыя сьпісы нагадваюць ім пра адказнасьць. Яны не хацелі б думаць, што будзе пасьля зьмены рэжыму, бо такія думкі непрыемныя, ствараюць псыхалягічны дыскамфорт. А тут гэтыя сьпісы, ужо гатовыя. Прычым тое, што ў іх фігуруюць людзі, якія ўжо сышлі з пасадаў, якраз сымбалічна. Бо нагадвае, што ніхто не забыты, нішто не забыта.
+100500

Імя:: Simpson
10.02.2012 13:04
Было б вельмі добра, каб пад візавыя санкцыі трапілі некаторыя "лідэры апазыцыі". Напрыклад, таварышч Мілінкевіч, за недэмакратычныя паводзіны і склоннась к маніпуляцыям грамадзкай думкай.

Імя:: неперакладчык
10.02.2012 13:09
па мойму гэту ідэю - скарачэньня санкцыяў - агучваў эўракамісар Фюле. можа хто небудзь знайсці спасылку, хто ведае ангельскую?

Імя:: НАЦДЭМ Горад:: ВКЛ
10.02.2012 22:53
Дзякуй. Дакладна і па тэме.

Імя:: Елена Горад:: Минск
11.02.2012 12:45
Валерий - супер, самый вменяемый комментарий по теме!

Імя:: Грыцук Валерый Горад:: Менск
12.02.2012 23:17
8) 8\Стужынская: “Для ўвядзеньня поўнамаштабных эканамічных санкцый няма падстаў\\\ А ДЫКТАТУРА ?\\\\. Многія прыводзяць Іран як прыклад, але ж Беларусь не уяўляе такой пагрозы для міжнароднай супольнасьці”--. ГЭТА выключна прымітыўны аргумент, без уліку геапалітыкі і культоровых аспектаў, а таксама, развіцця сітуацыі. Вось, ужо ёсьць патаемная Дамова (з Лукашенко), што ён гатовы даць дазвол на “дислокацию”атамных расійскіх ракет на тэрыторыі Беларусі… А там “ может и кнопочка»… А “китайский плацдарм» у Беларусі ?
9) 9\Стужынская: “Мы ( who “мы”? ) сапраўды лічым, што перагляд ( WHY ??? ), а не толькі пашырэньне "чорнага сьпісу" паслужыць сыгналам тым, што ЕЗ не імкнецца ізаляваць беларускае грамадзтва. ..больш дакладны сыгнал аб намерах ЕЗ у дачыненьні да беларускага грамадзтва “. – АБСУРД!!! А “ 12”, “5”, “3” –УМОВЫ EU- гэта сігналы , “да беларускага грамадзтва, ” ці НЕ ??? Сігналаў была ДАСТATКОВА. Больш таго, УСЕ ( эксперты і палітыкі) пагаджаюцца , што найлепшым “сігналам” была б адмена візаў для беларусаў у ЭЗ.
10) 10\Стужынская: “Нагадаю, што наша ідэя аб пераглядзе сьпісаў, грунтавалася менавіта на закліку да выпрацоўцы больш выразных крытэраў уключэньня / выключэньні ..”--- гэта ХЛУСНЯ ( альбо НЛП ), бо якраз EU і пераглядзеў зусім нядаўна “крытэрыі”.
11) 11\Стужынская: “На мой погляд, такія крокі хутчэй пагоршаць стан як палітзняволеных, так і ўвогуле стан грамадзянскай супольнасці ды звузіць магчымасці для грамадзянскай супольнасці працаваць(!!???) — у першую чаргу па праграмах, звязаных з Еўрасаюзам.”---- Ну, вось яшчэ наступные “ослиные уши“ , то бок, гранты для эўрапейскага жыцця Стужынскай могуць скончыцца.!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!




http://grycuk.livejournal.com
Відэа