Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня — уганараваньне «Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці-2011»


7 лютага Асамблея няўрадавых арганізацый уручыць прэміі грамадзкім актывістам.

Прэмія была заснаваная Асамблеяй НДА 3 гады таму, каб адзначыць тыя выбітныя грамадзянскія кампаніі, няўрадавыя арганізацыі, актывістаў, якія ў мінулым годзе фармавалі ляндшафт грамадзянскай супольнасьці, тых, хто праявіў сябе самым яркім чынам.

Як распавёў кіраўнік выканаўчага бюро Асамблеі Сяргей Лісічонак, прэміі будуць уручацца ў 10 намінацыях, сярод якіх — «Месца году», «Рэгістрацыя году», «Адмова году», «Лепшая рэгіянальная падзея году» ды іншыя. Будзе названы таксама «Грамадзкі лідэр году».

Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня «Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці» адбудзецца ў «Арт-сядзібе» (Менск, вуліца Куйбышава, 22), а 18-й гадзіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG