субота, 18 траўня 2013, Менск 12:37

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Адпачынак падвышанай сакрэтнасьці

Пасьля амаль двухтыднёвага адпачынку ў Сочы, які, паводле афіцыйных крыніцаў, сумяшчаўся з рабочым візытам у Расею, Аляксандар Лукашэнка вярнуўся ў Беларусь. На сёньня ў ягоным графіку значыцца «шэраг рабочых сустрэчаў».

Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў падчас сустрэчы ў Краснай Паляне (Расея)Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў падчас сустрэчы ў Краснай Паляне (Расея)
x
Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў падчас сустрэчы ў Краснай Паляне (Расея)
Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў падчас сустрэчы ў Краснай Паляне (Расея)
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Адпачынак з рабочым візытам у Сочы пачаўся яшчэ 23 студзеня. Але беларускія тэлеканалы паказалі Аляксандра Лукашэнку на лыжні разам з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым толькі 24 студзеня. Праз пару дзён Лукашэнку паказалі з сынам Мікалаем у Сочы, зноў жа ў спартовай форме, калі ён «падняў кубак гарачай гарбаты ў гонар Вікторыі Азаранкі». Дагэтуль, амаль штодня, прэзыдэнцкая прэс-служба паведамляла, каму і якія віншаваньні рассылаў кіраўнік краіны. Сёньня зьявілася інфармацыя, што ў яго рабочыя сустрэчы ў Менску. Паводле кіраўніка прэсавай службы прэзыдэнта Паўла Лёгкага, Лукашэнка вярнуўся ў Менск яшчэ на мінулым тыдні, але канкрэтнай даты прэс-сакратар не назваў.

«Ніхто не пытаўся, апроч вас. Якое гэта прынцыповае значэньне мае?»

Як звычайна, ад’езд і вяртаньне Лукашэнкі трымаюцца ў сакрэце. Два гады таму гэтак жа было з адпачынкам Лукашэнкі на гарналыжным курорце ў Швайцарыі. Гэтак жа сакрэтна ён адпачываў летам мінулага году ў Сочы. Паводле шэф-рэдактара «Народнай волі» Сьвятланы Калінкінай, службы аховы прэзыдэнта ўсяляк шукаюць нейкіх пагрозаў і гэтым жывуць.

Сьвятлана КалінкінаСьвятлана Калінкіна
x
Сьвятлана Калінкіна
Сьвятлана Калінкіна
«Калі ў краіне не працуюць рэальныя мэханізмы зьмены ўлады, калі няма легальнай магчымасьці пераабраць кіраўніка дзяржавы, то тады заўсёды ўзьнікаюць пагрозы ягонаму жыцьцю. У залежнасьці ад таго, наколькі сур’ёзныя ворагі ў такога кіраўніка дзяржавы, можа быць рознае разьвіцьцё падзей. І я думаю, што аб’ектыўна такая пагроза ёсьць. Але яна не настолькі ўжо актуальная, як гэта спрабуюць рабіць выгляд спэцслужбы і ахоўнікі Лукашэнкі. І гэтыя рэчы пра вялікую пагрозу, пра вялікую колькасьць ворагаў кладуцца на вельмі добрую глебу, бо Аляксандар Рыгоравіч у гэтым сэнсе чалавек баязьлівы».

Павал Лёгкі, які таксама быў у адпачынку, але ня ў Сочы, сказаў, што падчас гэтага рабочага візыту Лукашэнка толькі пару дзён аддаў адпачынку. Аднак пра вынікі візыту ён нічога не паведаміў:

«Я знаходжуся на бальнічным. На жаль, так склалася сытуацыя, што я ні на мінулым, ні на гэтым тыдні ня мог фізычна знаходзіцца на працоўным месцы. Што вы хочаце, каб я выйшаў на працу і заняўся пошукамі падзеяў даўно мінулых дзён, вобразна кажучы? Тое, што павінна было прагучаць у прэсе, тое прагучала. Немалы аб’ём прэзыдэнцкіх кантактаў заўсёды застаецца за кадрам».

Тым часам у прэс-службе прэзыдэнта паведамілі, што Лёгкі «цяпер на мерапрыемстве», а толькі ён упаўнаважаны нешта распавесьці.

Былы кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў адзначае, што Лукашэнка зьехаў у Сочы, калі ў Беларусі маразы перасягалі 30 градусаў. Прычым вялікай неабходнасьці ў такой паездцы не было.

Рыгор КастусёўРыгор Кастусёў
x
Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў
«Ён зьехаў і з сабой зьвёз сына, сарваў дзіця са школы. У такой сытуацыі гэта ненармальна, але беларусы ўжо прывыклі да такіх зьяў. У самы адказны момант Лукашэнка можа зьехаць адпачываць туды, дзе цёпленька. Бо тут у Беларусі маразы вялікія. Чалавек паехаў адпачываць. У нас у Беларусі былі зрывы і з пастаўкай электраэнэргіі, ёсьць факты, што людзі мерзнуць у сваіх кватэрах, тэмпэратура не падымаецца вышэй за 10 градусаў. Ёсьць выпадкі, што людзі і замярзалі ў Беларусі. На жаль, гэта паказвае, якая ў чалавека адказнасьць за сваю справу».

Сябар Лукашэнкі, былы мэр Масквы Юры Лужкоў за тое, што зьехаў у адпачынак ці то на лячэньне за мяжу падчас сьпёкі і пажараў у Падмаскоўі, паплаціўся ўрэшце сваёй пасадай. Прэзыдэнт Мядзьведзеў датэрмінова спыніў ягоныя паўнамоцтвы мэра. Паводле палітоляга Андрэя Суздальцава, у Беларусі падобнае немагчыма, бо здымаць Лукашэнку няма каму.

Андрэй СуздальцаўАндрэй Суздальцаў
x
Андрэй Суздальцаў
Андрэй Суздальцаў
«Лукашэнка нічым не рызыкуе. Аўтарытарныя рэжымы — гэта вялікая справа. Рэспубліка можа ўся патануць, а ён вінаваты ня будзе. Будуць іншыя вінаватыя, ажно да Пана Бога. Што ў Беларусі можа адбыцца?А калі адбудзецца, то вінаватая будзе Расея. Ёсьць на каго сьпіхнуць. А Маскве на каго сьпіхваць?»

Паводле Суздальцава, да візыту Лукашэнкі ў Расеі не было ніякай цікавасьці.

Чытайце таксама

Пасьля Сямашкі ў Маскву зьбіраецца Мясьніковіч

Усьлед за Сямашкам у Маскву 21 траўня накіроўваецца прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч, які сустрэнецца з прэм’ерам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым. >>>

Мультымэдыі Былая асуджаная: «Беларуская турма на жанчын не разьлічаная»

Асуджаныя беларускі ўтрымліваюцца ў дзьвюх папраўчых установах — Гомельскай калёніі № 4 і Рэчыцкай № 24. >>>

Журналіст Аляксандар Ярашэвіч павінен выйсьці з турмы

18 траўня з турмы на Акрэсьціна павінны вызваліць журналіста Аляксандра Ярашэвіча. >>>

Статкевіч пра памілваньне: «Не характэрна для праваслаўных атэістаў»

Мікалай Статкевіч ў лісьце выказаўся пра магчымасьць датэрміновага вызваленьня палітвязьняў. Арцём Пракапенка атрымаў дазвол на адзін дзень спатканьня са сваякамі. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Верны Горад:: Мінск-Сімвалічыскі
06.02.2012 17:18
Рукавадзіціль эта прыблізіцільна як сьцяг. Он вісіць і ўдзень і ноччу. Альбо саўсем зьнялі і нівісіць. Толькі ўсе знаюць. Паэтаму усіраўно дзе Рукавадзіціль. Галавацяпы яго баяца ніпрырыўна. Он сушчыствуе каб іх пугаць. Здаровыя сілы нібаяца нікаго. Рукавадзіціля тожы. Ані яго прызнаюць. І усё.
Адказаць

Імя:: Берендей Горад:: Царь-град
06.02.2012 19:30
Верно толкуете, тов. Правильный, то бишь - Верны.
Сцяг - это как Родина-мать. И когда Рукавадзіціль устал его держать - нада штоб ентова никто не знал.

Адказаць

Імя:: Верны Горад:: Мінск-Падазрыцільны
06.02.2012 22:32
Уважаімы прыдставіціль Рускіх Бірандзей. Дзякуй за добрыя словы. Вы ніпонялі. Ён нікагда нідзяржыць сьцяг. Ёсьць спіцыяльны афіцэр. Ілі падстаўка. Патом. Рукавадзіціль як чылавек. Можа утаміца. Ён жы як далжнасноя ліцо. Сушчыствуя нізалежна ад сябе. То ёсць кругласутачна.
Адказаць

Імя:: Берендей Горад:: Царь-град
07.02.2012 18:58
Ну, этого ни один нормальный человек не выдержит больше двух сроков.
Адказаць

Імя:: Верны Горад:: Мінск-Цірпілівы
07.02.2012 22:45
Уважаімы прыдставіціль Рускіх Бірындзей. Вашая паліцічыская бізграматнасьць зашкалівая. Бальшыя дзіла бальшыя срокі. Как гаварыца. Вунь Каралева ужэ 60 год руліць на востраве. Верны чытаў пра аднаго фараона. Той царыў 104 гады. Глаўнае не ашчуціць пагарду масаў.

Імя:: Ананім
07.02.2012 19:07
Завышанай сакрэтнасці

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

18 траўня 1888 нарадзілася Ганна Барысевіч, якая пражыла 118 гадоў

Яна пасьпела пажыць пад уладай двух цароў, БНР і БССР, Леніна, Сталіна, Гітлера, зноў Сталіна, Хрушчова, Брэжнева, Чарненкі, Андропава, пасьпела сустрэць незалежнасьць і надыход дыктатуры. >>>

Валер Карбалевіч

Дзіўны дэмарш Макея

І Лукашэнка пачаў дзейнічаць у сваім звыклым стылі. Добрую волю ён прыняў за слабасьць. А са слабымі трэба размаўляць з пазыцыі сілы. То бок – даціскаць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ