Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: суд не пакараў чыноўніка гарвыканкаму


У Ленінскім судзе Берасьця агалошана рашэньне па скарзе актывіста руху «За свабоду» Сяргея Вакуленкі на намесьніка старшыні Берасьцейскага гарвыканкаму Вячаслава Хафізава.

Суд палічыў, што чыноўнік не парушыў закону аб зваротах грамадзянаў.

«Скаргу пакінулі без задавальненьня. Судзьдзя спаслаўся на тое, што выканкам у адпаведнасьці з артыкулам 15 Закону аб зваротах грамадзянаў даў нам поўны адказ», — кажа грамадзкі актывіст Сяргей Вакуленка.

Вакуленка скардзіўся на тое, што чыноўнік парушыў закон аб зваротах грамадзянаў. Спадар кажа, што чыноўнік ня даў на запыт актывістаў поўнай інфармацыі пра рэканструкцыю гандлёвага цэнтру «Масква» ў Берасьці. Сяргей Вакуленка кажа, што праз запыт у гарвыканкам яны хацелі даведацца, ці ўзгоднена рэканструкцыя будынка зь Міністэрствам культуры.

«У нас ёсьць копія дакумэнту, які абавязвае фірму „Санта-Сервіс“ узгадніць працы зь Міністэрствам культуры. Аднак у судзе юрыст гарвыканкаму, які па дамоўленасьці прадстаўляў інтарэсы Хафізава, нават і ня ведаў пра такі дакумэнт. Наколькі мы разумеем, гарвыканкам абавязвае фірмы ўзгадняць рэканструкцыю будынкаў зь Міністэрствам культуры, аднак выкананьне гэтага ўзгадненьня не кантралюе. Гэта можа быць пагрозай для гістарычнай спадчыны», — кажа Сяргей Вакуленка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG