чацьвер, 23 лютага 2012, Менск 03:27

Палітыка

У Брусэлі прайшоў пікет, прысьвечаны праблемам Беларусі

Пікетоўцы выйшлі да будынку Эўракамісіі з плякатамі і бел-чырвона-белымі сьцягамі.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +


Кіраўнік Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня Зьміцер Піменаў расказаў, што ўдзельнікі пікету пратэставалі супраць сьмяротнай кары для Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава, асуджаных за тэракт у менскім мэтро. Таксама яны зьвярталі ўвагу мінакоў на тое, што ў віцебскім СІЗА трымае галадоўку пратэсту Сяргей Каваленка. Пікетоўцы выказвалі пратэст і супраць зьнікненьня людзей у Беларусі, і супраць наяўнасьці ў краіне палітзьняволеных.

Піменаў: «Мы раздавалі мінакам апошні нумар бюлетэню, які выдае БЭЗ. А яны, у сваю чаргу, распытвалі нас, палітэмігрантаў зь Беларусі, пра тое, што робіцца ў нас на Радзіме. Да прыкладу, няшмат хто ў Брусэлі ведае пра тэракт 11 красавіка ў менскім мэтро. Але амаль кожны зьдзіўляецца, што ў Беларусі не адмянілі сьмяротнае пакараньне, і гэтым усе абураныя».
Сартаваць камэнтары
Дадайце свой камэнтар (1)
Камэнтары
     
Імя:: Кастусь Жукоўскі Горад:: Гомель
27.01.2012 22:53
Дзякуй!!!