чацьвер, 23 лютага 2012, Менск 03:26

Палітыка

Удзельнік Плошчы абвясьціў галадоўку за Саньнікава

Жыхар Менску Андрэй Мікалаеў абвясьціў галадоўку супроць катаваньняў Андрэя Саньнікава і патрубуе яго хутчэйшага вызваленьня.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
«Я з мэдый даведаўся, што кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саньнікаў пад ціскам пісаў прашэньне аб памілаваньні. Але яно было зацягнутае. Зыходзячы з гэтага, я хачу бачыць свайго кандыдата на свабодзе», — патлумачыў Мікалаеў рашэньне пачаць галадоўку.

Мікалаеў сказаў, што галадаваць будзе дома, і гэта будзе сухая галадоўка — значыць, нават без ужываньня вады.

Андрэй Мікалаеў быў удзельнікам падзей 19 сьнежня, за што адбыў 3 дні адміністрацыйнага арышту. Пасьля арышту яго неаднойчы выклікалі сьледчыя вайсковай контравыведкі. У часе ператрусу людзі ў цывільным забралі ў Мікалаева кампутар, флэшкі, фота- і відэакамэры. Потым відэакамэру вярнулі, але ўсе здымкі, зробленыя падчас падзей 19 сьнежня, зьнішчылі.

У верасьні летась Мікалаеў атрымаў пісьмовае паведамленьне, што крымінальная справа супраць яго за ўдзел у Плошчы спыненая.
Сартаваць камэнтары
Дадайце свой камэнтар (1)
Камэнтары
     
Імя:: беларуска Горад:: Менск
28.01.2012 14:12
Не бачу такой патрэбы,саннікаву вы не дапаможыце,а здароўіце падарвеце.Калі шчыра ,ня веру ў галадоўку каля лядоўні.