Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здымаем «Такое жыцьцё»!

абноўлена

Рубрыка «Такое жыцьцё» — гэта відэа пра жыцьцё ў Беларусі «як яно ёсьць». Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы! Аўтары найлепшых дасланых у рэдакцыю відэа атрымліваюць невялікую HD-камэру ў падарунак!

Героі — звычайныя людзі ў розных сытуацыях, у судах, на канцэртах, сходах, у рэстаранах, цэрквах, музэях... Шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе, ад радзільнага дому да могілак.

Апрача славы, аўтары найлепшых прысланых відэа атрымаюць у падарунак невялікую HD-камэру. Пераможцаў вызначае рэдакцыя цягам 2012 году.

Лепшым сярод дасланых у рэдакцыю відэа за жнівень-верасень прызнаны ролік «Асіповіцкі райшпіталь» ад Лёвы з Магілёва.
Такое жыцьцё: райшпіталь у Асіповічах
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:30 0:00
Наўпроставы лінк

Па выніках чэрвеня-ліпеня лепшым стала відэа «Сабака возіць інваліда» ад Уладзімера Б. з Горадні.

Такое жыцьцё: сабака возіць інваліда
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:40 0:00
Наўпроставы лінк

Пераможцам травеньскага адрэзку стаў сюжэт «Горы бульбы на гарадзкім сьметніку ў Крупках», яго даслаў на Свабоду Пятро Б.
У красавіку прэмія не ўручалася.

Горы бульбы на гарадзкім сьметніку ў Крупках
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:51 0:00
Наўпроставы лінк

Пераможцам сакавіка прызнанае відэа, дасланае на Свабоду з Івацэвіцкай калёніі.
Такое жыцьцё: Відэа з калёніі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:03 0:00

Пераможцам стартавага адрэзку (студзень-люты) прызнананае відэа ад Аляксея С.

Такое жыцьцё. Таннае віно
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:54 0:00
Наўпроставы лінк

Здымайце і дасылайце на «Свабоду» сваё відэа! Наступны пераможца будзе вызначаны ў канцы красавіка.

Адправіць відэафайлы (агульны хронамэтраж здымкаў не даўжэй за 3 хвіліны) альбо дамовіцца на іншы спосаб перадачы відэа можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com

Тэхнічныя патрабаваньні: пажаданыя памеры карцінкі — 640х360 (прапорцыя 16:9) альбо 480х360 (4:3); відэа мусіць быць у любым з агульнапрынятых фарматаў — MPEG, MPEG2, MP4, AVI, 3GP ці іншым.

Рэдакцыя пакідае за сабой права рэдагаваць атрыманыя ад чытачоў відэа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG