Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргея Каваленку просяць выпусьціць пад заклад


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Жонка актывіста Алена Каваленка занесла адпаведную заяву ў сьледчы камітэт.

Спадарыня Алена апавяла, што адказ ёй паабяцалі даць цягам 15-ці дзён, «калі ня высьветляцца нейкія дадатковыя акалічнасьці». Суму грашовага закладу таксама павінны вызначыць сьледчыя, калі дадуць сваю згоду.

Родныя лічаць, што дамагчыся вызваленьня Сяргея Каваленкі з-пад варты — гэта цяпер самае важнае. Бо ён ужо 29-ты дзень трымае галадоўку на знак пратэсту супраць крымінальнага абвінавачаньня — яго вінавацяць у парушэньні рэжыму адбываньня ўмоўнага пакараньня, прысуджанага за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны на навагодняй ёлцы 7 студзеня 2010 году.

З 22 сьнежня актывіст знаходзіцца ў СІЗА. Сёньня жонка Сяргея Каваленкі занесла ў Першамайскую пракуратуру яшчэ адну заяву, каб крымінальную справу супраць мужа скасавалі, а яго самога адпусьцілі дахаты. Гэта ўжо другая заява такога кшталту: на першую заяву адваката Пятра Каваленкі, аднафамільца Сяргея, на мінулым тыдні пракурорскія работнікі адказалі адмовай.

Напярэдадні свайго зьмяшчэньня ў віцебскае СІЗА Сяргей Каваленка падаў скаргу ў Камітэт ААН па правох чалавека. Такім чынам ён спрабуе скасаваць прысуд, вынесены яму за вывешваньне на каляднай ёлцы ў цэнтры Віцебску бел-чырвона-белага сьцягу два гады таму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG