Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд: не паведамляць рашэньні гарвыканкаму грамадзянам — законна


Дзяніс Турчаняк спрабаваў даведацца ў гарвыканкаме пра гаспадара гэтага занядбанага будынку.
Дзяніс Турчаняк спрабаваў даведацца ў гарвыканкаме пра гаспадара гэтага занядбанага будынку.

Суд Ленінскага раёну Берасьця адмовіў у задавальненьні скаргі каардынатара Руху «За Свабоду» па Берасьці Дзяніса Турчаняка на намесьніка старшыні гарвыканкаму Вячаслава Хафізава.

Скаргу ў суд грамадзкі дзяяч накіраваў на тое, што чыноўнік адмовіў яму ў выдачы копіі рашэньняў гарвыканкаму. З тых рашэньняў актывіст хацеў даведацца пра ўласьніка занядбанага дому ў гістарычным цэнтры гораду.

Аднак суд матываваў адмову задаволіць скаргу Турчаняка тым, што ў сваёй заяве ў гарвыканкам актывіст не патлумачыў, якія яго законныя правы і інтарэсы закранаюцца ў рашэньнях, якія ён запытваў. Турчаняк з такой фармулёўкай не пагаджаецца:

«Атрымоўваецца замкнёнае кола. Ня маючы магчымасьці азнаёміцца з рашэньнем, я павінен ім патлумачыць, якія мае інтарэсы закранаюцца. Гарвыканкам павінен рабіць свае рашэньні публічнымі, а ня ўтойваць. На судзе вельмі добра адзначыў адвакат, калі ён спытаў прадстаўніка гарвыканкаму, які парадак прыняцьця рашэньняў гарвыканкамам. На што гэты прадстаўнік патлумачыў, што яны прымаюцца публічна, калегіяльна. Падчас прыняцьця рашэньняў могуць прысутнічаць журналісты і грамадзяне. Аднак атрымліваецца, што калі рашэньне ўжо пакладзенае на паперу, і чалавек просіць прадаставіць яму копію, то тут ужо трэба тлумачыць, навошта яно табе патрэбна».

Актывіст незадаволены такім рашэньнем суду і будзе абскарджваць яго ў Берасьцейскім абласным судзе.

Дзяніс Турчаняк непакоіцца пра стан дому № 26 на вуліцы 17 верасьня. Гэты дом знаходзіцца ў Дзяржаўным сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Інфармацыю пра гаспадара дому ён і спрабаваў атрымаць у гарвыканкаме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG