Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ПЭН-цэнтар смуткуе з нагоды сьмерці Гаўла


Смуткуем разам з чэхамі, гаворыцца ў заяве Беларускага ПЭН-цэнтру з нагоды сьмерці Вацлава Гаўла.


«19 сьнежня 2011 году з жыцьця пайшоў Вацлаў Гавэл — пісьменьнік, драматург, праваабаронца і палітык, апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны, першы прэзыдэнт Чэхіі, безь перабольшаньня — адна з самых ключавых фігураў эўрапейскай палітыкі ХХ стагодзьдзя», адзначаецца ў заяве.

24 лістапада 2008 году Вацлаў Гавэл быў прыняты ў ганаровыя сябры Беларускага ПЭНу. На гэтую падзею ён адгукнуўся лістом падзякі.
ПЭН-цэнтар прыводзіць беларускі пераклад — у знак памяці пра аўтара:



Прага, люты 2009

Дарагія сябры!

Я хацеў бы падзякаваць вам за абраньне мяне ганаровым сябрам Беларускага ПЭН-цэнтру. Для мяне гэта вялікі гонар. Мяркую, што Вы зрабілі гэта таму, што лічыце мае п’есы сугучнымі Вашаму разуменьню, што Вы знаходзіце ў іх пэўнае ўнівэрсальнае пасланьне, і што Вы ў пэўнай ступені падзяляеце мае погляды на жыцьцё ў таталітарным грамадзтве, а таксама таму, што Вы маеце падобныя да маіх адчуваньні адносна стасункаў чалавечай істоты са сьветам і яе экзыстэнцыйнага страху перад разнастайнымі небясьпекамі, зь якімі яна сутыкаецца або сьвядома паддае сябе іх узьдзеяньню. Чаго яшчэ можа пажадаць сабе пісьменьнік? Я таксама ўсьведамляю, што гэта паспрыяе добрым дачыненьням паміж беларускай ды чэскай культурамі і іх узаемаўзбагачэньню, а таксама іх супольнаму ўнёску ў скарбонку эўрапейскай літаратуры, незалежна ад таго, знаходзімся мы сёньня ў Эўразьвязе ці не.


Ваш,

Вацлаў Гавэл
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG