Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія цэнтры ў замежжы дзякуюць за салідарнасьць


Адзін зь ляўрэатаў — Эмануэліс Зінгерыс, віцэ-прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы
Адзін зь ляўрэатаў — Эмануэліс Зінгерыс, віцэ-прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы

16 сьнежня беларускія цэнтры ў замежжы (Польшча, Украіна, Францыя, Вялікая Брытанія, Латвія, Літва) ладзяць супольную імпрэзу «Падзяка на знак Салідарнасьці».

Яе мэта — выказваньне шчырай падзякі дзесяці асобам, высілкамі якіх пра сытуацыю ў Беларусі пасьля выбараў 19 сьнежня 2011 году даведаліся ва ўсім сьвеце.

«Сваімі рашучымі дзеяньнямі Вы зрабілі чутнымі галасы беларускіх вязьняў сумленьня, якія імкнуліся прымусіць змоўкнуць надоўга ці назаўсёды! Вы дорыце надзею пакаленьню беларусаў, якія змагаюцца з дыктатурай і вераць у ідэалы Свабоды і Дэмакратыі. Вы ахвяруеце ім самае галоўнае, — Вашую Салідарнасьць!», — заяўляюць арганізатары імпрэзы: Беларускі Дом у Варшаве, Інфармацыйнае Бюро Салідарнасьці з Беларусьсю (Варшава), Беларускі Цэнтар ва Ўкраіне (Кіеў), Office for a Democratic Belarus (Брусэль), Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва ў Літве (HUB, Вільня), Free Belarus Now (Вялікая Брытанія, Лёндан).

Узнагароджаныя:
  • Эмануэліс Зінгерыс, віцэ-прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы; кіраўнік Камітэту па замежных справах Сэйму Літвы;
  • Марэк Мігальскі, дэпутат Эўрапарлямэнта ад Польшчы;
  • Марылуіза Бэк, дэпутат Германскага Бундэстагу;
  • Дэйвід Крэмэр, прэзыдэнт Freedom House (ЗША);
  • Павал Дэмэш, экспэрт па Беларусі (Славакія);
  • Крыстафэр Сьміт, амэрыканскі кангрэсмэн, ініцыятар «Акту аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі», прынятага амэрыканскім Сэнатам;
  • Дзмітры Муратаў, галоўны рэдактар расейскай «Новай газэты»;
  • Том Стопард, брытанскі драматург, рэжысэр;
  • Джодзі Лоў, кінаактор;
  • Кэвін Спэйсі, кінаактор.

Памятныя знакі запрошаным гасьцям ці іх прадстаўнікам маюць уручаць беларусы, для якіх салідарнасьць розных прадстаўнікоў міжнароднай супольнасьці зьяўляецца сапраўднай каштоўнасьцю.

Імпрэза пройдзе 16 сьнежня ў 11 гадзін у Варшаве па адрасе Кракаўскае прадмесьце, 64 (памяшканьне Press Club Polska), паведамляе варшаўскае Інфармацыйнае Бюро Салідарнасьці з Беларусьсю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG