Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алкаеў пра Канавалава: Або ён вар'ят, або яму нехта даў гарантыі


30 лістапада першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Аляксандар Федарцоў прысудзіў да сьмяротнага пакараньня Зьмітра Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Іх прызналі вінаватымі ў шэрагу выбухаў, у тым ліку ў выбуху на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» ў Менску сёлета 11 красавіка. Тады загінула 15 чалавек, больш за 200 былі параненыя. Сваімі меркаваньнямі пра прысуд з Радыё Свабода падзяліўся былы начальнік менскага cьледчага ізалятару, палкоўнік міліцыі Алег Алкаеў.

Знаткевіч: Ці ўважліва вы сачылі за працэсам і якія вашыя ўражаньні?

Алкаеў: Лічу, што прысуд вынесены ў адпаведнасьці з прад'яўленым абвінавачаньнем і фактычна зьдзейсьненым. Тое, што я чытаў, тое, што бачыў, што людзі вытварылі, за гэта і атрымалі. Ня буду ўмешвацца ў
Паколькі артыкул «Сьмяротнае пакараньне» з Кодэксу не прыбраны, то гэта выключная мера на сёньняшні дзень і яна па маштабах зьдзейсьненага цалкам адпавядае таму, што гэтыя людзі ўчынілі.

кампэтэнцыю суду, чаму ён даў такі прысуд, які многія лічаць вельмі жорсткім. Але паколькі гэты артыкул «Сьмяротнае пакараньне» з Кодэксу не прыбраны, то гэта выключная мера на сёньняшні дзень і яна па маштабах зьдзейсьненага цалкам адпавядае таму, што гэтыя людзі ўчынілі. У грамадзтве мусіруецца думка, што быццам бы прысуд неправамоцны, бо віна іх не даказаная. Але я ня ўгледзеў, што віна не даказаная. Той набор, што я ўбачыў у інтэрнэце (сёньня, напрыклад, я паглядзеў прызнальныя паказаньні), дазваляе мне лічыць, што віна даказаная. Нават калі ў паловы ўлік ёсьць нейкія нестыкоўкі, то другая палова доказаў цалкам падводзіць гэтых падсудных пад сьмяротны прысуд.

Знаткевіч: Наколькі верагоднай вам здаецца вэрсія, што Канавалаў быў сапраўды злачынцам, але толькі выканаўцам нечае замовы?

Алкаеў: Вось гэтае пытаньне, я лічу, да канца не дасьледаванае. Так, Канавалаў – выканаўца, пасобнік у яго – Кавалёў, а вось пытаньне, ці кіраваў імі нехта, ці дапамагаў парадай, на мой погляд, да канца ня вывучанае. А, можа, яго і не спрабавалі вывучаць. Ёсьць абставіны, якія паказваюць, хаця б і ўскосна, на наяўнасьць яшчэ нейкай «трэцяй сілы». Паводле лёгікі падзеяў, чалавек павінен быць хіба вар'ятам, каб, здаўшы адбіткі пальцаў, ісьці падрываць... Пасьля таго, як у яго ўзялі адбіткі пальцаў, ён павінен быў бегчы, не азіраючыся. Ён разумеў, што будзе асуджаны, але – ідзе ўзрываць. Значыць, яму далі нейкія гарантыі: давай, ідзі далей падрывай, ня бойся, усё будзе добра. Такое пытаньне напрошваецца. Хто мог даць такія гарантыі, ня ведаю. Значыць, або ён вар'ят, або яму нехта даў гарантыі. Але экспэртыза яго прызнала нармальным, застаецца другі варыянт. На гэта паказвае і яго пасіўны спосаб абароны, калі проста маўчыць і ўсё. Часам гэта азначае, што чалавек спадзяецца на ласку, пад чыюсьці гарантыю: ты ня псуй сьледзтва, ня злуй улады і суд, і ў цябе зьявіцца шанец атрымаць больш мяккае пакараньне. Дарадцаў у турме хапае, сярод асуджаных таксама. Магчыма, яму далі гарантыі больш сур'ёзныя асобы. Гэта трэба дасьледаваць, бо яго паводзіны мяне насьцярожваюць. Мне даводзілася выслухоўваць даклады, як паводзяць сябе на апошняй споведзі асуджаныя на сьмяротнае пакараньне. Дык вось, яны не раскайваюцца, яны і сьвятару кажуць, што невінаватыя, просяць, каб той ужыў царкоўныя рычагі, каб заступіўся. А тут на судзе чалавек не выкарыстоўвае права на абарону...

Знаткевіч: Але другі асуджаны, Кавалёў, якраз такое права выкарыстоўваў. Ён адмовіўся ад сваіх паказаньняў пад сьледзтвам, ён заявіў пра ціск на яго. Чаму ён атрымаў – фактычна «за неданясеньне» – такую ж вышэйшую меру?

Алкаеў: Ведаеце, мы ўсе зараз на сябе прымерваем ролю судзьдзяў. Але ёсьць артыкул крымінальнага кодэксу. Ён прыняты нашымі народнымі абраньнікамі, дэпутатамі, і прыняты ня ўчора і не пазаўчора. Там ясна сказана і пра саўдзельнікаў, пасобнікаў. Да іх таксама гэты артыкул ужываецца. Які вам прыклад прывесьці? Ну, напрыклад, пры крушэньні самалёта, якая людзям розьніца, па віне першага пілёта яны загінулі ці другога?

Знаткевіч: Ваш прагноз, што будзе далей, ці памілуе Аляксандар Лукашэнка некага з асуджаных? Калі не, дык наколькі хутка прысуд прывядуць у выкананьне?

Я думаю, што ён іх не памілуе.
Алкаеў: Я думаю, што ён іх не памілуе. Наколькі хутка прывядуць... З практыкі ведаю, што гэта можа быць і паўгода. Можа быць, у гэтым выпадку і хутчэй. Мне вельмі шкада іх блізкіх, сваякоў, але ўсё ж быў шанец абараніцца, аргумэнтавана , а не гаварыць там пра нейкі ціск.

Знаткевіч: Ці зьмянілася за апошнія гады вашае стаўленьне да сьмяротнага пакараньня ў прынцыпе?

Алкаеў: Вядома, зьмянілася. Я, мяркую, што яго даўно трэба было адмяніць. Гэты артыкул на разьвіцьцё грамадзтва і рэгуляваньне злачыннасьці асабліва не ўплывае. Я бачу, што ў Эўропе няма ніякага пакараньня, і жывуць людзі нармальна.

Цалкам размову можна слухаць тут:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:22:10 0:00
Наўпроставы лінк


Палкоўнік міліцыі Алег Алкаеў са сьнежня 1996-га па травень 2001 году ўзначальваў Сьледчы ізалятар №1 Камітэту выкананьня пакараньняў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. На гэтай пасадзе ён кіраваў камандай, якая выконвала сьмяротныя прысуды. Паводле ягоных сьведчаньняў за гэты час былі расстраляныя 134 зьняволеныя.

У 2001 годзе Алкаеў выступіў з заявамі аб магчымай датычнасьці высокіх службовых асобаў Беларусі да зьнікненьняў і забойстваў апазыцыйных палітыкаў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага. Алкаеў зьехаў у Расею, а потым у Нямеччыну, дзе ў 2002 годзе атрымаў палітычны прытулак.

У 2006 годзе па-расейску выйшла кніга Алкаева «Расстрэльная каманда», у якой расказвае пра абставіны гучных зьнікненьняў, а таксама пра выкананьне сьмяротных прысудаў у Беларусі. Пазьней кніга выйшла па-нідэрляндзку і па-ангельску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG