Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: “Сумняюся ў справядлівасьці суду”


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пракамэнтавала сьмяротны прысуд Канавалаву і Кавалёву.

Сурвіла: “Найперш яшчэ раз хачу выказаць спачуваньне ўсім блізкім ахвяраў, усім пацярпелым у выніку бесчалавечнага, жудаснага тэрарыстычнага акту 11 красавіка ў Менску. Я безумоўна перакананая, што арганізатары і выканаўцы гэтага злачынства павінны быць пакараныя. Але я, як і многія ў Беларусі і за яе межамі, сумняюся ў здольнасьці цяперашняй лукашэнкавай сыстэмы правесьці аб’ектыўнае сьледзтва. Не выклікае ніякага даверу і лукашэнкаўская судовая сыстэма. Я сумняюся ў яе справядлівасьці. Як дзейнічае сьледзтва і якія рашэньні прымае суд у сучаснай Беларусі, мы бачылі на пракладзе так званай справы 19 сьнежня, калі людзі былі адпраўленыя за краты толькі за тое, што спрабавалі выкарыстаць сваё канстытуцыйнае права на зьмену ўлады. Я далучаю свой голас да галасоў заходніх палітыкаў і праваабаронцаў, якія сёньня патрабуюць скасаваць сьмяротны прысуд Канавалаву і Кавалёву”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG